Абмеркаваньне: конкурс жоўтых назваў для неіснуючых беларускіх газэт

Больш за тысячу каментароў набраў допіс "Конкурс!" у кам'юніці by_trash ад юзера l_u_f_t. Ідэя прыдумваць жоўтыя загалоўкі на столькі спадабалася беларускім блогерам, што яны некалькі дзён актыўна крэатывілі.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 4.57.
Loading ... Loading ...

Тэма: Таццяна Заміроўская аб беларускім шоў-бізнесе

Абмеркаваньне ў благасьферы выклікаў артыкул Таццяны Заміроўскай на старонках naviny.by аб сітуацыі ў беларускім музычным шоў-бізнесе. Шмат хто пагадзіўся што рок-музыка ў Беларусі "тухлая" і занадта лякальная, музыкі лянівыя -не запальваюць як бы мусілі, што не стае ім пэўнай адарванасьці ад грамадзтва са скандаламі, сэксам і наркотыкамі.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 4.33.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: Моладзь БНФ за АЭС? Ці лепей ветраўстаноўкі?

Заява Моладзі БНФ пра тое, што яны выступаюць за АЭС, хоць і без расейскіх рэактараў выклікала з большага чаканую негатыўную рэакцыю. Але, як заўважылі некаторыя блогеры, праблема не толькі ў самой заяве- піяры, а ў тым, што яна не прапануе нічога грамадзтву. У працяг тэмы Моладзі БНФ і АЭС, palitekanom звярнуў увагу на магчымасць выкарыстаньня ветраной энергіі ў Беларусі, як альтэрнатыве энергіі атама.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 3.67.
Loading ... Loading ...

Тэма: 9 траўня

Надзвычайна актыўна выказваюцца беларускія блогеры на конт Дня Перамогі. Большасьць пераасэнсоўвае гэтае сьвята. Нехта ўспамінае што чуў ад бабулі ці дзядулі пра сапраўдную вайну, а не афіцыйную версію. Іншыя памінаюць усіх загінулых. Шмат хто лічыць, што Беларусь пакутвала ўдвая, бо мусіла выжыць і змагацца як з фашыстамі, так і з камуністамі, бо ні тыя ні тыя не хацелі пакідаць беларусам самастойнасьць і волю. На гэты конт і ідуць найбольш гарачыя спрэчкі.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 3.71.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: Брынцалаў і “салідная газэта”

"Салідная газета для салідных людзей (СБ)" хваліць холдынг "Ферэйн" і яго ўладальніка Брынцалава як "узорных інвэстараў". Таксама з сайта газэты можна даведацца, што "Ферэйн" пастаўляе ў Беларусь падробкі і іншыя падазроныя рэчы.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 3.75.
Loading ... Loading ...

Відэа тыдня: яйцы і маршы

Самымі папулярнымі за апошні тыдзень можна лічыць два відэа. Больш за 800 праглядаў набраў ролік "Залатыя яйцы" на sa-si.tv i і больш за 220 - відэа маршу анархістаў у Менску на першае траўня з youtube.com. Музыкі радасна спяваюць "Прыезжалі ювеліры, пакажыце яйцы! Не смаглі паставіць пробу, абажглі ўсе пальцы!", анархісты ня менш актыўна скандуюць "Выше, выше чёрный флаг! Государство - главный враг!" і лупяць у нейкую каструлю, мяркуючы па гуках.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.00.
Loading ... Loading ...

Тэма: інтэлектуальная маёмасьць

Адразу некалькі блогераў выказаліся на тэму інтэлектуальнай маёмасьці. Адзін парадваўся, што яго фотаздымак купілі ў сеціве і выкарысталі на сайце, другі паведаміў, што беларускія мастакі адсудзілі у МТС правы на "яйка-квадраты", трэці задаўся пытаньнем, каго больш любяць і шануюць чытачы яго блога, выканаўцу ці аўтара і прывёў шмат прыкладаў, зь якіх трэба было выбраць.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...

Тэма: беларускі конкурс прыгажосьці

Мала хто узгадаў пра конкурс прыгажосьці толькі з пункту гледжання жаночай прывабнасьці. З большасьці ўсе адзначылі, як шмат папсовых музыкаў запрасілі туды і колькі грошаў на шоў пайшло. Да таго ж, не абышлося і без "пляваньняў" на тэму таго, што твар кіраўніка дзяржавы на экране мільгаў ледзь не часьцей, чым твары саміх удзельніц конкурсу.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 3.50.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: антысемітызм у Беларусі

Цікавае абмеркаваньне развярнулася ў кам'юніці by_politics на конт заяваў пасла Ізраіля аб беларускім антысемітызме. Шмат хто назваў праблему надуманай, а некаторыя нават выказаліся ў тым напрамку, што спачатку б генацыд беларусаў спыніць.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 3.00.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: кавайныя чыноўнікі

Віцебскі фатограф silverrebel засняў чыноўніка з вясёленькім флікерам, які тырчыць з барсеткі. Нечакана яго абвінілі ў фота-мантажы. Аказалася, што на сам рэч фрагмент, які "павялічаны" на фотаздымку з'яўляецца фрагментам іншага здымка. Але зробленыя яны там жа і з розніцай у некалькі хвілін.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...

Фотаздымкі тыдня: вясна ў Лошыцы

Вынікам натхненьня квітнеючымі дрэвамі і дзяўчатамі сталі фотаздымкі yurakul. Допіс выклікаў шмат станоўчых водгукаў-каменатроў. Гэта радасьць -- вы толькі паглядзіце!

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 3.00.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: што тырчыць на даху мінскага гатэля “Эўропа”?

Па Мінску шмат загадкавых будынкаў і частак будынкаў, назначэньне якіх невядомае звычайным жыхарам горада. На гэты раз нешта "цікавенькае" знайшлося на даху гатэля "Эўропа". Блогеры спрабуюць здагадацца, што гэта.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 2.43.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: вернікі, палітыка, дзяржава. Беларускі аўтсайдэр.

Блогер padryunik напісаў эмацыйны допіс пра тое, як яму абрыдлі вернікі ад палітыкі і палітыкі ад веры ў Беларусі. Агрэблі і праваслаўныя, і каталікі, і МФ, і нават дзяўчаты, якія аборты робяць...

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 3.80.
Loading ... Loading ...

Абмекаваньне: Здымаецца блок-бастэр пра Лукашэнку?

"Па сакрэту" Франак Вячорка (блогер koziel) расказвае пра чуткі аб тым, што у Беларусі здымаюць фільм пра Лукашэнку, у якім той павінен быць паказаны героем. Нібы-та рэжысёрам павінен быць сп. Бэкмамбетаў, вядомы па такіх касавых фільмах як "Начны дазор".

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 4.80.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: “- Дедушка, а ты верил в победу в лотерее?”

Блогеры зьвярнулі ўвагу на "патрыятычную" рэкляму адной з латарэй, дзе дзядуля-ветэран расказвае пра веру ў перамогу і, здаецца, марыць пра новую машыну. Ветэраны, псэўдапатрыятызм, фетыш "9мая" і "Дняпабеды" як сымбалі пераемнасьці пакаленьняў, а таксама непераможная вера ў халяву і выйгрыш ў латарэю -- усё гэта даўно перамяшалася ў непрыемны вінігрэт на беларускай тэлевізіі, але кадры з роліка, дзе мільгаюць беларускі ветэран і новенькія нямецкія фальксвагены перад вечным агнём, ставяць новы рэкорд цынізма.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 16, сярэдняя ацэнка: 5.00.
Loading ... Loading ...

Тэма: Трэці сын Лукашэнкі. Піяр.

Не сціхаюць абмеркаваньні таго факта, што Лукашэнка вырашыў дэманстраваць свайго малодшага сына - Мікалая. Хлопец яшчэ малы, а хто і дзе яго мама - толькі здагадкі. Адкуль раптам у прэзідэнта ўсплыла такая патрэба - так навязліва паказваць дзіцё і ці не ход гэта ад новага піяршчыка, якога нанялі у Англіі - пытаюцца ў блогах. піша […]

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 5.00.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: свіная галава міністру ад моладзі БНФ

Моладзь БНФ адаслала у якасьці акцыі пратэста міністру інфармацыі свіную галаву, аб чым і паведаміў актывіт моладзі БНФ і блогер Ф. Вячорка. З большага разуменьня дадзеная акцыя не знайшла ў каментуючых. Аказалася да таго ж, што такі сымбаль - пагроза жыцьцю міністра, а гэта можа быць падставай для прысуду актывістам.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: як правільна “цана” ці “кошт”?

Падалося блогеру lioxakrk, што не правільна аформлены квіток, які ён набыў у тэатар. А менавіта слова "цана" падалося памылкай. У каментарах высветлілі, што на сам рэч, "цана" правільная назва, і мае іншае значэньне, чым кошт.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.00.
Loading ... Loading ...

Тэма: Пасольства ЗША у Беларусі закрываецца. Што далей?

Кансулят ЗША у Менску закрываецца, і беларускі кансулят у Вашынгтоне будзе, магчыма, закрыты. Чым гэта пашкодзіць простым жыхарам Беларусі і ЗША? Блогеры задаюцца пытаньнямі практычных наступстваў сітуацыі.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...

Тэма: Міліцыянт згвалціў студэнтку ў цэнтры Менску

Ці на сам рэч магло такое здарыцца - чалавек у форме ў цэнтры Менска гвалціць студэнтку ў службовай машыне. І калі так, то чаму ён на столькі ўпэўнены ў сваёй безнаказнасьці? На гэтую тэму пішуць і анлайн-выданьні газэтаў і блогеры.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 2.40.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: GAY TOLERANCE

Ажыўленыя спрэчкі на тэму стаўленьня да сэксуальных меншасьцяў выклікаў допіс maryjka_. Дыскусія выклікае цікавая нават тым, што закранаецца тэма беларускамоўных геяў як правакацыі (!), а таксама праводзіцца паралель паміж гомасэксуалізмам і самалётамі.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 3.67.
Loading ... Loading ...

Абмеркаваньне: італьянка просіць дапамогі зь беларускай мовай

Пост італьянкі, якая вывучае беларускую мову ў Рыме і якую цікавіла пытаньне пра рознасьць між родным ды вінавальным склонамі ў мове, выклікаў навалу станоўчых камэнтараў наведвальнікаў. Блогеры былі ўсьцешаныя, што беларускай мовай цікавяцца і за мяжой, і дапамаглі з адказам на пытаньне. Вось толькі сумна, што мы самі ня надта добра ставімся да сваёй спадчыны.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 8, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...
Tags:

Абмеркаваньне: Гвалт- грошы ці правасуддзе?

Дыскусію ў блогу andrej-voronin выклікаў ягоны допіс пра згвалтаваньне дзяўчыны. Як павінна паводзіць сябе тая дзяўчына сябе ў гэтай сітуацыі: узяць грошы ад гвалтаўнікоў ці дабівацца правасудзьдзя?

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 3.80.
Loading ... Loading ...

Тэма: Параноя на журфаку

Факт таго, што ў беларускім грамадзтве нарастае агульны індэкс страху знаходзіць падцвярджэньне і ў допісу natatka_by, якая навучаецца на трэцім курсе журфаку БДУ. Яе працу для студэнцкага піяр-форуму «ПаPRаць-кветка» не прынялі, па прычыне таго, што яна закранала тэму палітычнага піяру ў блогах.

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 6, сярэдняя ацэнка: 4.00.
Loading ... Loading ...