Усім 101-га дня нараджэньня!
Ня блага задуць 101 сьвечку на сваім віншавальным торце да дня нараджэньня, пагадзіцеся? Вось як спадарыня Rose на фота вышэй. Рэдакцыя жадае сваім чытачам доўгага жыцьця і моцнага здаро'ўя, а сабе таго ж і па троху адразіцца і запрацаваць у поўную моц ;) ?????? ????? »

Абмеркаваньне: конкурс жоўтых назваў для неіснуючых беларускіх газэт
Больш за тысячу каментароў набраў допіс "Конкурс!" у кам'юніці by_trash ад юзера l_u_f_t. Ідэя прыдумваць жоўтыя загалоўкі на столькі спадабалася беларускім блогерам, што яны некалькі дзён актыўна крэатывілі.
Тэма: Таццяна Заміроўская аб беларускім шоў-бізнесе
Абмеркаваньне ў благасьферы выклікаў артыкул Таццяны Заміроўскай на старонках naviny.by аб сітуацыі ў беларускім музычным шоў-бізнесе. Шмат хто пагадзіўся што рок-музыка ў Беларусі "тухлая" і занадта лякальная, музыкі лянівыя -не запальваюць як бы мусілі, што не стае ім пэўнай адарванасьці ад грамадзтва са скандаламі, сэксам і наркотыкамі.
Абмеркаваньне: Моладзь БНФ за АЭС? Ці лепей ветраўстаноўкі?
Заява Моладзі БНФ пра тое, што яны выступаюць за АЭС, хоць і без расейскіх рэактараў выклікала з большага чаканую негатыўную рэакцыю. Але, як заўважылі некаторыя блогеры, праблема не толькі ў самой заяве- піяры, а ў тым, што яна не прапануе нічога грамадзтву. У працяг тэмы Моладзі БНФ і АЭС, palitekanom звярнуў увагу на магчымасць выкарыстаньня ветраной энергіі ў Беларусі, як альтэрнатыве энергіі атама.
Тэма: 9 траўня
Надзвычайна актыўна выказваюцца беларускія блогеры на конт Дня Перамогі. Большасьць пераасэнсоўвае гэтае сьвята. Нехта ўспамінае што чуў ад бабулі ці дзядулі пра сапраўдную вайну, а не афіцыйную версію. Іншыя памінаюць усіх загінулых. Шмат хто лічыць, што Беларусь пакутвала ўдвая, бо мусіла выжыць і змагацца як з фашыстамі, так і з камуністамі, бо ні тыя ні тыя не хацелі пакідаць беларусам самастойнасьць і волю. На гэты конт і ідуць найбольш гарачыя спрэчкі.
Абмеркаваньне: Брынцалаў і “салідная газэта”
"Салідная газета для салідных людзей (СБ)" хваліць холдынг "Ферэйн" і яго ўладальніка Брынцалава як "узорных інвэстараў". Таксама з сайта газэты можна даведацца, што "Ферэйн" пастаўляе ў Беларусь падробкі і іншыя падазроныя рэчы.
Відэа тыдня: яйцы і маршы
Самымі папулярнымі за апошні тыдзень можна лічыць два відэа. Больш за 800 праглядаў набраў ролік "Залатыя яйцы" на sa-si.tv i і больш за 220 - відэа маршу анархістаў у Менску на першае траўня з youtube.com. Музыкі радасна спяваюць "Прыезжалі ювеліры, пакажыце яйцы! Не смаглі паставіць пробу, абажглі ўсе пальцы!", анархісты ня менш актыўна скандуюць "Выше, выше чёрный флаг! Государство - главный враг!" і лупяць у нейкую каструлю, мяркуючы па гуках.
Тэма: інтэлектуальная маёмасьць
Адразу некалькі блогераў выказаліся на тэму інтэлектуальнай маёмасьці. Адзін парадваўся, што яго фотаздымак купілі ў сеціве і выкарысталі на сайце, другі паведаміў, што беларускія мастакі адсудзілі у МТС правы на "яйка-квадраты", трэці задаўся пытаньнем, каго больш любяць і шануюць чытачы яго блога, выканаўцу ці аўтара і прывёў шмат прыкладаў, зь якіх трэба было выбраць.
Тэма: беларускі конкурс прыгажосьці
Мала хто узгадаў пра конкурс прыгажосьці толькі з пункту гледжання жаночай прывабнасьці. З большасьці ўсе адзначылі, як шмат папсовых музыкаў запрасілі туды і колькі грошаў на шоў пайшло. Да таго ж, не абышлося і без "пляваньняў" на тэму таго, што твар кіраўніка дзяржавы на экране мільгаў ледзь не часьцей, чым твары саміх удзельніц конкурсу.
Абмеркаваньне: антысемітызм у Беларусі
Цікавае абмеркаваньне развярнулася ў кам'юніці by_politics на конт заяваў пасла Ізраіля аб беларускім антысемітызме. Шмат хто назваў праблему надуманай, а некаторыя нават выказаліся ў тым напрамку, што спачатку б генацыд беларусаў спыніць.
Абмеркаваньне: кавайныя чыноўнікі
Віцебскі фатограф silverrebel засняў чыноўніка з вясёленькім флікерам, які тырчыць з барсеткі. Нечакана яго абвінілі ў фота-мантажы. Аказалася, што на сам рэч фрагмент, які "павялічаны" на фотаздымку з'яўляецца фрагментам іншага здымка. Але зробленыя яны там жа і з розніцай у некалькі хвілін.
Фотаздымкі тыдня: вясна ў Лошыцы
Вынікам натхненьня квітнеючымі дрэвамі і дзяўчатамі сталі фотаздымкі yurakul. Допіс выклікаў шмат станоўчых водгукаў-каменатроў. Гэта радасьць -- вы толькі паглядзіце!
Абмеркаваньне: што тырчыць на даху мінскага гатэля “Эўропа”?
Па Мінску шмат загадкавых будынкаў і частак будынкаў, назначэньне якіх невядомае звычайным жыхарам горада. На гэты раз нешта "цікавенькае" знайшлося на даху гатэля "Эўропа". Блогеры спрабуюць здагадацца, што гэта.
Абмеркаваньне: вернікі, палітыка, дзяржава. Беларускі аўтсайдэр.
Блогер padryunik напісаў эмацыйны допіс пра тое, як яму абрыдлі вернікі ад палітыкі і палітыкі ад веры ў Беларусі. Агрэблі і праваслаўныя, і каталікі, і МФ, і нават дзяўчаты, якія аборты робяць...
Абмекаваньне: Здымаецца блок-бастэр пра Лукашэнку?
"Па сакрэту" Франак Вячорка (блогер koziel) расказвае пра чуткі аб тым, што у Беларусі здымаюць фільм пра Лукашэнку, у якім той павінен быць паказаны героем. Нібы-та рэжысёрам павінен быць сп. Бэкмамбетаў, вядомы па такіх касавых фільмах як "Начны дазор".
Абмеркаваньне: “- Дедушка, а ты верил в победу в лотерее?”
Блогеры зьвярнулі ўвагу на "патрыятычную" рэкляму адной з латарэй, дзе дзядуля-ветэран расказвае пра веру ў перамогу і, здаецца, марыць пра новую машыну. Ветэраны, псэўдапатрыятызм, фетыш "9мая" і "Дняпабеды" як сымбалі пераемнасьці пакаленьняў, а таксама непераможная вера ў халяву і выйгрыш ў латарэю -- усё гэта даўно перамяшалася ў непрыемны вінігрэт на беларускай тэлевізіі, але кадры з роліка, дзе мільгаюць беларускі ветэран і новенькія нямецкія фальксвагены перад вечным агнём, ставяць новы рэкорд цынізма.
Тэма: Трэці сын Лукашэнкі. Піяр.
Не сціхаюць абмеркаваньні таго факта, што Лукашэнка вырашыў дэманстраваць свайго малодшага сына - Мікалая. Хлопец яшчэ малы, а хто і дзе яго мама - толькі здагадкі. Адкуль раптам у прэзідэнта ўсплыла такая патрэба - так навязліва паказваць дзіцё і ці не ход гэта ад новага піяршчыка, якога нанялі у Англіі - пытаюцца ў блогах. піша [...]
Абмеркаваньне: свіная галава міністру ад моладзі БНФ
Моладзь БНФ адаслала у якасьці акцыі пратэста міністру інфармацыі свіную галаву, аб чым і паведаміў актывіт моладзі БНФ і блогер Ф. Вячорка. З большага разуменьня дадзеная акцыя не знайшла ў каментуючых. Аказалася да таго ж, што такі сымбаль - пагроза жыцьцю міністра, а гэта можа быць падставай для прысуду актывістам.
Абмеркаваньне: як правільна “цана” ці “кошт”?
Падалося блогеру lioxakrk, што не правільна аформлены квіток, які ён набыў у тэатар. А менавіта слова "цана" падалося памылкай. У каментарах высветлілі, што на сам рэч, "цана" правільная назва, і мае іншае значэньне, чым кошт.
Тэма: Пасольства ЗША у Беларусі закрываецца. Што далей?
Кансулят ЗША у Менску закрываецца, і беларускі кансулят у Вашынгтоне будзе, магчыма, закрыты. Чым гэта пашкодзіць простым жыхарам Беларусі і ЗША? Блогеры задаюцца пытаньнямі практычных наступстваў сітуацыі.
Тэма: Міліцыянт згвалціў студэнтку ў цэнтры Менску
Ці на сам рэч магло такое здарыцца - чалавек у форме ў цэнтры Менска гвалціць студэнтку ў службовай машыне. І калі так, то чаму ён на столькі ўпэўнены ў сваёй безнаказнасьці? На гэтую тэму пішуць і анлайн-выданьні газэтаў і блогеры.
Абмеркаваньне: GAY TOLERANCE
Ажыўленыя спрэчкі на тэму стаўленьня да сэксуальных меншасьцяў выклікаў допіс maryjka_. Дыскусія выклікае цікавая нават тым, што закранаецца тэма беларускамоўных геяў як правакацыі (!), а таксама праводзіцца паралель паміж гомасэксуалізмам і самалётамі.
Абмеркаваньне: італьянка просіць дапамогі зь беларускай мовай
Пост італьянкі, якая вывучае беларускую мову ў Рыме і якую цікавіла пытаньне пра рознасьць між родным ды вінавальным склонамі ў мове, выклікаў навалу станоўчых камэнтараў наведвальнікаў. Блогеры былі ўсьцешаныя, што беларускай мовай цікавяцца і за мяжой, і дапамаглі з адказам на пытаньне. Вось толькі сумна, што мы самі ня надта добра ставімся да сваёй спадчыны.
Абмеркаваньне: Гвалт- грошы ці правасуддзе?
Дыскусію ў блогу andrej-voronin выклікаў ягоны допіс пра згвалтаваньне дзяўчыны. Як павінна паводзіць сябе тая дзяўчына сябе ў гэтай сітуацыі: узяць грошы ад гвалтаўнікоў ці дабівацца правасудзьдзя?
Тэма: Параноя на журфаку
Факт таго, што ў беларускім грамадзтве нарастае агульны індэкс страху знаходзіць падцвярджэньне і ў допісу natatka_by, якая навучаецца на трэцім курсе журфаку БДУ. Яе працу для студэнцкага піяр-форуму «ПаPRаць-кветка» не прынялі, па прычыне таго, што яна закранала тэму палітычнага піяру ў блогах.
детально! Акциячалась: облицовка фасадов, а также керамический гранит на 10% дешевле. Каталог.. информация. Скидки по акции: гостиница салют, а еще гостиницы москвы за треть цены. Теперь.. промо. Успейте распродажу: современные клубные танцы ну или школа танцев в наших салонах. Удобно.. специальный вопрос? 31 декабря ремонт сотовых телефонов soni ericsson у менеджеров Goldphone. ru







Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 5. 



