Першы пост у блогу распрацоўшчыкаў. Слова даецца MeRamo

24 / 12 / 2007 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Ацаніце пост, каб ён трапіў у штотыднёвы рэйтынг The Best!
Loading ... Loading ...

Нарэшце!
Сядзелі сядзелі, разбіраліся ўсе з нашым сайтам. Шчыра кажучы, сябры, разбіраліся так доўга, што не тое што стаміліся, ледзь не пападалі :) Але праца гэта вельмі прыемнае - рабіць штосьці не для сабе, а для ўсіх. Таму і рабіць гэта ўсе было для нас так прыемна, што словамі апісаць немагчыма.
Вось, аб чым гэта я... Ага, калі яшчэ хто ня ведае, у гэтым блогу мы будзем распавядаць вам усялякія цікавосткі, якія будуць тычацца нашага сайта - "101 блог". Падпішыцеся на яго абавязкова і актыўна пішыце каменты, бо менавіта ад вашага фідбэку залежыць - якім будзе сайт.
Мы шмат чаго ўжо зрабілі, але ў планах зрабіць яшчэ больш. Дахалеры функцыяў зараз працуюць, але пакуль не даступныя для публікі, шмат з іх толькі тэстуюцца, а некаторыя толькі ў планах. І мы павінныя ведаць, што вы жадаеце атрымаць ад сайта, што вам падабаецца, а што - не. Выкарыстоўвайце форму кантактаў актыўна, пішыце ў ЖЧ пра нас - і мы зробім па максімуму, каб задаволіць вашыя жаданні. Але не забывайцеся і пра дапамогу - бо мы не зможам зрабіць нешта накшталт Яндэкса самі :)
Мінулыя некалькі дзен былі цяжкімі. Сапраўды. Таму не лайцеся ўжо так моцна, калі што не так, успрымайце гэта пазітыўна.
Піяр піяр і яшчэ раз піяр... Чым больш людзей ведаюць пра сайт, тым лепш, бо хутка ўсе ўвогуле не змогуць сабе ўявіць, як было без яго, таму што больш зручнага інструменту проста немагчыма сабе ўявіць. Прынамсі таго, што можа быць зроблены ўласнымі рукамі на чыстым энтузіязме.
Паважайце нашу працу і паважайце сабе. Не выкарыстоўвайце чорныя сродкі піяру, накруткі лічыльнікаў і г.д. Мы ведаем, што аказацца ў ТОПе жадае кожны, але гэта будзе нецікава, калі рэйтынгі пераўтворацца ў спаборніцтвы скрыптоў накруткі :) Баніць будзем жорстка і назаўседы.
Чытайце лепшае!
Працуем



Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>