Як ствараўся “101блог”
24 / 12 / 2007
Ідэя стварыць рэйтынг беларускіх блогаў з'явілася даўно, здаецца, яшчэ год таму. Праца над праектам пачалася больш за паўгады таму. Спачатку мы рабілі гэта на адной сістэме, потым на другой, потым на трэцяй. Некалькі раз мянялі назву. 2 разы ўжо ледзь не запускалі праект. Нават у ЖЖ з'яўляліся паведамленні, што хутка з'явіцца такі праект. А газета "Салідарнасць" у сваім аглядзе блогаў надрукавала, што праект нарэшце запусціўся, паставіўшы спасылку на бета альфа версію невядома чаго, што калісці павінна было стаць тым, што можна пабачыць зараз.
Нарэшце была абрана назва "101блог". Быў створаны сайт. Пад яго была зроблены дызайн. Нарэшце, скончылі тэставанне складанай сістэмы скрыптоў-агрэгатараў, і ўсталявалі яе на сайт. Дадалі некалікі значных функцый, ледзь не забыліся дадаць каменты
А як урачысты запуск праекту вырашылі абраць галасаванне за лепшы допіс года.
Дарэчы, хто яшчэ ня ведае, ant1killer livejournal top ствараўся менавіта дзеля гэтага праекту, але тады, калі ён запускаўся (жнівень), яшчэ ніхто ня ведаў, што ўсё зацягнецца ледзь не на паўгады.
Апошнія дні каманда распрацоўшчыкаў працавала дзень і ноч, без перапынкаў, толькі б паспець да сённяшняга дню. І вось - перад вамі 101 блог - ТОП беларускай благасферы. Як у нас атрымалася - ацэньваць вам. Крытыка і пажаданні толькі вітаюцца. Бо гэта не канчатковая версія, гэта, можна сказаць, толькі бэта, працуючая бэта, да якой будзе дададзена вялікай колькасць навага і цікавага. Заставайцеся з намі!

Tags: 101blog.net, ,
Technorati Tags: ад аўтараў, 101Blog.net, http://101blog.net







Ацаніце пост, каб ён трапіў у штотыднёвы рэйтынг The Best!