101блог: дзень другі

27 / 12 / 2007 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.
Loading ... Loading ...

Пачынаецца другі дзень жыцьця сайта, і радыя падзяліцца апошнімі навінамі.
Па-першае, просім прабачэньня за праблемы з функцыяй галасаваньня за пасты: цяпер выпраўлена і працуе, за кожны пост можна прагаласаваць і паставіць адзнаку па пяцібальнай сістэме. Пасты з найвышэйшай сярэдняй адзнакай трапяць у штотыднёвы рэйтынг "The Best". Старыя адзнакі прыйшлося ануляваць, каб ня блытаць вылічэньне. Праблема з чартамі таксама вырашаная.

Таксама, вось сьпіс функцый ў распрацоўцы, якія хутка зьявяцца на сайце:

- кнопкі "дадаць пост" і "дадаць блог"
- віджэт для трансьляцыі топ пастоў беларускай благасфэры -- яго можна інсталяваць на iPhone, уставіць у блог, надрукаваць на майцы, павесіць як сьценгазэту, чытаць таксама можна. :)
- руская вэрсія сайта (хто хоча і можа дапамагчы? Пішыце!)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.

Калі вы тут ў першы раз, то можаце прачытаць пра гэты сайт, і яго функцыі тут.



Адзін камэнтар на гэты допіс.

.
  1. Userpic mark3r піша:

    выправіў тую адзнаку! дзякуй, што падказалі.

    ведаеце, адмінаў сайту трохі замучыў недахоп сна апошнія 5 дзён перад запускам, вось і прапусьцілі ))

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>