Жыццё ў Беларусі і на Украіне
27 / 12 / 2007
Беларуская блогерка распавядае пра тое, як уражана была яе маці розніцай ва ўзроўні жыцця беларусаў і ўкраінцаў. У абмеркаванні прымаюць удзел як беларусы (так сама тыя з іх, хто ўжо жыве ва Ўкраіне), так і украінцы.
---
Новая Ўкраіна...
Сяброўка маці надоечы вярнулася з Кыіва й проста ўражаная, наколькі добра жывуць украінцы. Праезд у грамадзкім, транспарце па ейных словах, каштуе ўсяготкі 250 рублёй у перакладзе на беларускія, а пэнсыянэры дык і ўвогуле езьдзяць бясплатна. Паўнавартасны смачны абед на 3 чалавекі абышоўся ёй у 15 тысячаў беларускіх рублёў, а “цудоўны шалік”, які б у нас каштаваў 40-50 яна прыдбала за 10. Да таго ж сяброўка ўсьцешаная тым, што ў кінатэатрах фільмы паказваюць з украінскім перакладам. “Нам аб беларускай агучцы нават марыць не даводзіцца” – сумна ўздыхае. //
.







Галасоў: 9, сярэдняя ацэнка: 3.33.