Сьмех на могілках?

31 / 12 / 2007 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 3.43.
Loading ... Loading ...

Блогеры абмяркоўваюць здымкі забаўляльнай праграмы БТ з удзелам Ксені Сітнік у пераходзе каля урочышча Курапаты. Крытыку выклікаюць ня толькі дзеяньні дзяржаўнай тэлекампаніі, але і эмацыйныя камэнтары прадстаўнікоў КХП БНФ.

Нагадзіць у сьвятым месцы, такі ёсьць зьмест усялякага вандальнага кашчунства. 22 сьнежня адбыўся чарговы акт блюзьнерства ў Курапатах. Гэтым разам вандалы не хаваліся ад людзей і актыўна задзейнічалі ў блюзьнерскім чыне дзяцей. Каля 16.00 увечары людзі ўбачылі над тэрыторыяй Народнага Мэмарыялу ахвяраў генацыду беларускага народу яркія ўспышкі электрычнага сьвятла і здалёк пачулі расейскую музыку і сьпевы – “весёлые і задорные”.
Аказалася, што тэлегрупа Першага канала БТ здымала кліп. Рэжысёрка паведаміла, што “снимается клип для новой передачи “Наша пятёрочка” на канале “ЛАД”, которую ведёт Ксения Ситник”. Тэлетэхніку і брыгаду прыгналі ў Курапаты і пачалі здымкі у падземным пераходзе, які вядзе непасрэдна да магілаў беларускіх пакутнікаў. Арганізатары ўпадабалі “этот пустынный переход, где нам никто не мешает…” На працягу дзьвюх гадзінаў каля крыжоў і магілаў раўла расейская папса, чуліся сьмех і тупаньне школьніц. Сюжэт стане фрагмэнтам новай праграмы, якую разгарне антыбеларускае тэлебачаньне.
Весьці праграму паставілі школьніцу Ксенію Сітнік. Памятаем, як пару гадоў таму яна зрабілася пераможцай дзіцячага конкурсу песьні Эўрабачаньня з “істінно русской песней із Белоруссіі”. Няшчаснае дзіця на працягу апошніх гадоў зрабілася прадметам, якім актыўна карыстаецца русіфікатарская хунта. На жаль, бацькі “певіцы” ня бачаць і не разумеюць духоўнага разбурэньня свайго дзіця. Малая Ксенія актыўна здымаецца ў розных кліпах (зноў жа там усё па-расейску), дзе яе прадстаўляюць нейкай дзівай, за якой ганяюцца паклоньнікі (малыя хлапчукі, пераапранутыя ў лётчыкаў, бінэсмэнаў і г.д.). Падобна, што безгалосую К. Сітнік хочуць апэратыўна ператварыць у копію сумнавядомай расейскай Ксюшы Сабчак.
Выраблены цынізм і гнюснасьць усё больш выразна становяцца прыкметамі русіфікатарскага пэрыяду беларускай пэдагогікі.
© http://pbpf.org/art.php?art=1401&cat=7〈=be

image

//vitahelios піша ў minsk_by



Адзін камэнтар на гэты допіс.

.
  1. Userpic vitahelios піша:

    Праўшу адміністрацыю сайт зьвярнуць увагу на тое, што тэкст пасту ня мой, а Кансэвартыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ!!! Гэта ўсяго только крос-пост навінаў (спасылка на гэта падаецца мною напрыканцы).

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>