Пачынаецца другі дзень жыцьця сайта, і радыя падзяліцца апошнімі навінамі. Па-першае, просім прабачэньня за праблемы з функцыяй галасаваньня за пасты: цяпер выпраўлена і працуе, за кожны пост можна прагаласаваць і паставіць адзнаку па пяцібальнай сістэме. Пасты з найвышэйшай сярэдняй адзнакай трапяць у штотыднёвы рэйтынг "The Best". Старыя адзнакі прыйшлося ануляваць, каб ня блытаць вылічэньне. Праблема з чартамі таксама вырашаная.
Таксама, вось сьпіс функцый ў распрацоўцы, якія хутка зьявяцца на сайце:
- кнопкі "дадаць пост" і "дадаць блог"
- віджэт для трансьляцыі топ пастоў беларускай благасфэры -- яго можна інсталяваць на iPhone, уставіць у блог, надрукаваць на майцы, павесіць як сьценгазэту, чытаць таксама можна.
- руская вэрсія сайта (хто хоча і можа дапамагчы? Пішыце!)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.
Пенсіянерка з Санкт-Пецярбургу даслала А. Лукашэнку тысячу даляраў у знак падтрымкі. А ў адказ атрымала падзяку, лядоўню і тэлевізар беларускай вытворчасьці.
---
Пенсионерка из Санкт-Петербурга прислала президенту Беларуси тысячу долларов Блядж я рыдал и плакаль от слез умиления))))))))) //
Пенсионерка из Санкт-Петербурга прислала президенту Беларуси тысячу долларов
Благодарственное письмо и подарки от президента Беларуси передали 24 декабря пенсионерке из Санкт-Петербурга Галине Макеевой сотрудники санкт-петербургского отделения посольства Беларуси в России.
Таким образом руководство страны отреагировало на достаточно неординарный поступок этой жительницы города на Неве. Еще в ноябре в Администрации президента Беларуси получили необычное послание из Санкт-Петербурга: электронный перевод на сумму 26 370 российских рублей (немногим более 1 тысячи долларов). Отправителем оказалась пенсионерка Галина Макеева, которая из своих скромных доходов решила выделить достаточно крупную для нее сумму на поддержку белорусского народа. А получателем она определила президента Беларуси Александра Лукашенко, который, по ее убеждению, является честным человеком и сможет правильно распорядиться ее деньгами.
Ответная реакция белорусских властей стала полной неожиданностью для Галины Макеевой. "Я послала деньги от чистого сердца и не рассчитывала ни на какую-то благодарность", — сказала она, принимая в подарок от президента Беларуси холодильник "Атлант" и телевизор "Горизонт".
Остается добавить, что у Галины Макеевой нет родственников в Беларуси, да и посещала она республику только один раз еще в детстве, так что никаких мотивов кроме искренней любви к белорусскому народу у петербургской пенсионерки не было. Примечательно, что и в семье у Галины Макеевой никаких разногласий по поводу перечисленных денег не возникло: ее сын полностью поддержал поступок своей матери.
Блогеры абмяркоўваюць паведамленьне расейскіх СМІ пра тое, што, магчыма, агульная сума дзяржкрэдыту ад Расеі можа быць павялічаная ў два разы ў параўнанні з тым, што нам ужо паабяцалі.
Коммерсантъ: Рычаги вливания Министр финансов Белоруссии Николай Корбут, вызванный накануне в Москву, был вчера буквально ошарашен неожиданной щедростью России. Общая сумма госкредитов, которую Белоруссии пообещала до 2008 года выдать Россия, увеличена с $1,5 млрд до $3,5 млрд, что составляет 7% расходов бюджета Белоруссии в 2008 году. Кроме того, вице-премьер Алексей Кудрин, реализовавший аттракцион невиданной щедрости, пообещал Белоруссии займы на внутрироссийском рынке на 10 млрд руб. Белоруссия "имела желание иметь меньше", но натолкнулась на желание России оплатить ориентацию ее экономики на старшего партнера -- и, видимо, не устоит.
Учора адбылася інтэрнэт-прэзэнтацыя новай супольнай навагодняй песьні беларускіх музыкаў. Сьпяваюць Вольскі, Хаменка, Руся, Вайцюшкевіч, Кулінковіч і Ракавец.
---
У кампазыцыі «Усё будзе добра!», якую Лявон Вольскі адмыслова напісаў для каляднага шоў «Сьнежны завулак 8», можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьміцера Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўца, Аляксандра Кульлінковіча і, натуральна, самога Вольскага. Паслухаць песьню і паглядзець кавалачак каляднага шоў можна ўжо зараз — на сайце Generation.by.
Першы навагодні відэапраект беларускіх музыкаў быў зьняты нядаўна ў Менску адмыслова да калядных сьвятаў.
Добрага настрою ўсім ў апошнія працоўныя дні 2007-га году
Беларуская блогерка распавядае пра тое, як уражана была яе маці розніцай ва ўзроўні жыцця беларусаў і ўкраінцаў. У абмеркаванні прымаюць удзел як беларусы (так сама тыя з іх, хто ўжо жыве ва Ўкраіне), так і украінцы.
---
Новая Ўкраіна...
Сяброўка маці надоечы вярнулася з Кыіва й проста ўражаная, наколькі добра жывуць украінцы. Праезд у грамадзкім, транспарце па ейных словах, каштуе ўсяготкі 250 рублёй у перакладзе на беларускія, а пэнсыянэры дык і ўвогуле езьдзяць бясплатна. Паўнавартасны смачны абед на 3 чалавекі абышоўся ёй у 15 тысячаў беларускіх рублёў, а “цудоўны шалік”, які б у нас каштаваў 40-50 яна прыдбала за 10. Да таго ж сяброўка ўсьцешаная тым, што ў кінатэатрах фільмы паказваюць з украінскім перакладам. “Нам аб беларускай агучцы нават марыць не даводзіцца” – сумна ўздыхае. // v-mariamna
Мы запускаем новы для Беларусі праект – "101 блог: ТОП беларускіх блогаў". Кожны дзень блогеры пішуць тысячы пастоў. Вартыя ўвагі пасты трапляюць на наш сайт, дзе кожны можа прагаласаваць за лепшых. Вам не абавязкова праглядаць больш за 11 тысяч крыніцаў – сістэма дапаможа знайсці самае цікавае і важнае. На сёньняшні дзень у сістэме знаходзяцца актыўныя і ўплывовыя блогі Беларусі паводле камбінаванага рэйтынгу Yandex, Technorati і нашага ўласнага алгарытму belblogparser2.1.
Гэты сайт працуе выключна для вас, яго мэта – зрабіць сёрфінг па беларускіх блогах прасьцейшым. Але над ім працуе невялічкая група энтузіястаў (дарэчы, зазірніце ў блог распрацоўшчыкаў), таму заклікаем усіх неабыякавых да якасці рэсурса актыўна ўдзельнічаць у яго жыцці і адлоўліваць глюкі і багі, пазьбегнуць якіх ня здольны аніводны сайт. Будзьце тэстэрамі, абмяркоўвайце, крытыкуйце, а потым – пішыце нам. Мы зробім усе, каб вашыя пажаданьні не засталіся без увагі. Больш таго – самаму актыўнаму тэстэру мы з задавальненьнем праставімся півам!
Як гэта працуе:
Кожны папулярны допіс (паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў) трапляе ў чарт "Топ пасты", які вы бачыце пасярэдзіне на першай старонцы. Перад публікацыяй допіс праглядае прафэсійная каманда рэдактараў, якія катэгарызуюць яго і дадаюць лінкі на зьвязаныя тэмы.
На сёньняшні дзень сістэма выдае наступныя зьвесткі: "Топ пасты" -- самыя папулярныя допісы паводле колькасьці каментаў і спасылак зь іншых блогаў. Гэта, фактычна, самыя важныя дыскусіі дня. Допісы з "Топ пастоў" можна намініраваць на ўдзел у штотыднёвым рэйтынгу "101blog / THE BEST" (пад рэдактурай Ant1killer'a) - знаходзіцца справа на галоўнай старонцы, па якім кожную нядзелю вызначаюцца галоўныя тэмы тыдня.
Акрамя гэтага, сістэма праглядае ўсе папулярныя пасты на спасылкі на іншыя рэсурсы і складае адмысловы рэйтынг "Топ крыніцаў" -- рэсурсаў, якія найбольш цытуюць беларускія блогеры.
Здаецца, гэта ўсё пра галоўныя функцыі.
Што будзе далей:
- русская версия сайта (хто хоча і можа дапамагчы?)
- трансьляцыя ў ЖЖ
- агляд англамоўных крыніц пра Беларусь (накшталт Інопрессы.ру)
- куча рэйтынгаў: музыкі, палітыкі, гарады і іншае, пра што размаўляюць блогеры.
Падтрымайма беларускае пытаньне Юшчанку! Чаму Украіна не далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць беларускага чынавенства? Супраць людзей, якія мае дачыненьне да палітычных забойстваў, фальсыфікацыі вынікаў выбараў ды парушэньня правоў чалавека.