Шчасьлівага старта ў новы год!

1 / 01 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.
Loading ... Loading ...

Дайце мы вас абдымем, паважаны чытач! Няма сілаў трываць і рабіць сур'ёзны твар, бо мы ўжо адкаркавалі шампанскае (паўтарэньне не зашкодзіць), пад'елі дранікаў і зараз жалезна перакананыя, што скончыўся свінячы год і пачаўся самы плённы, самы лепшы год для нашага рэсурса, а значыць і для Вас! Пасля таксама будуць добрыя гадЫ, але менавіта ў 2008 мы канчаткова адладзім наш сайт, якому пакуль толькі крыху больш за тыдзень, удасканалім яго, разаўем, зробім больш карысным і цікавым для вас, лепш пазнаёмімся з вамі ў сеціве і (магчыма) у рэале, правядзем шмат апытанак і конкурсаў, вырасьцем самі як прафесіяналы і зробім нешта карыснае для нашай маленькай але перспэктыўнай беларускай інтэрнэт-суполкі. Ад усяго сэрца жадаем гэтага сабе і вам! З новым годам, сябры! Давайце працаваць разам!



Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>