Абмеркаваньне: беларусізацыя ды валійскі досьвед

3 / 01 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 10, сярэдняя ацэнка: 3.4.
Loading ... Loading ...

Становішча валійскае мовы было падобнае да беларускае. Зараз зь яе карыстаюцца ўжо каля 20% жыхароў Ўэльсу. Досьвед валійцаў, даводзіць аўтар, можа дапамагчы матываваць беларусаў.

Арыгінал допісу:

Як вядома сёньняшні стан валійскай мовы ў пэўным сэнсе можна параўнаць за станам беларускай мовы.
Чаму?

- Гэта мова карэнных жыхароў Уэльсу, якая ў выніку акупацыі краіны ангельцамі была пазбаўленая ролі галоўнай.

- У выніку гэтага галоўнай мовай зносінаў, якую ведаюць амаль усе валійцы, зьяўляецца ангельская.

- Валійская мова да нядаўняга часу была мовай вясковых жыхароў у асноўным маланаселеных горных раёнаў Ўэльсу.

- апошнім часам ідзе адваротная хваля папулярызацыі валійскай мовы, у тым ліку і на дзяржаўным узроўні( досьвед, які можа спатрэбіцца нам у будучыні). Прыкладна 20% валійцаў зараз карыстаюцца валійскай мовай.

На сайце Welsh Language Board знайшоў прыклад улёткі , якая апісвае перавагі вывучэньня дзеткамі валійскай мовы. Аргумэнтацыя, якая можа стацца карыснай у нашых умовах, калі заклікаюць бацькоў аддаваць дзетак у беларускамоўныя клясы. Пераклаў на беларускую галоўныя тэзы, якія і прапаную вашай увазе:


Дзеля тваіх дзяцей!

6 прычын каб вашы дзеці вучылі валійскую мову


Дзьве мовы – у два разы больш выбару

Дзеткі, што размаўляюць на дзьвюх мовах, лепей вучацца

У школе

Дзеткі, якія вучаць дзьве мовы, лепей чытаюць і лічаць. У будучым яны часта больш пасьпяхова здаюць экзамены.

У сямі

Вучыць дзьве мовы лягчэй для малых дзяцей. Вельмі хутка яны без праблемаў будуць пераключацца з адной на другую. Уся сям’я будзе імі ганарыцца.

На працы

Дзьве мовы даюць больш шанцаў атрымаць працу. Многія працадаўцы ва Ўэльсе патрабуюць веданьня валійскай і ангельскай мовы.

У грамадстве

Магчымасьць лёгка пераходзіць з адной мовы на другую дае задавальненьне. Размова на дзьвух мовах дае магчымасьць заводзіць новых сяброў

У сьвеце

Большасьць людзей у сьвеце ўмеюць размаўляць больш чым на адной мове. Пасьля вывучэньня адной будзе значна лягчэй вывучыць больш. Валійская – гэта добры пачатак.

У жыцьці

Як ангельская, так і валійская – гэта скарбніцы, поўныя апавяданьняў і песень, гісторыі і жартаў. Тваё дзіця атрымае лепшае з абедзьвух скарбніц.

Дай дзецям лепшыя ўмовы. Калі яны вырастуць, яны скажуць табе “Дзякуй”. // dziaciuk для minsk_by

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы):


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>