ЗА ПСЫХІЧНА ЗДАРОВУЮ БЕЛАРУСЬ : 101блог

ЗА ПСЫХІЧНА ЗДАРОВУЮ БЕЛАРУСЬ

6 / 01 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 12, сярэдняя ацэнка: 3.67.
Loading ... Loading ...

Вядомая блогерка Марыйка заклікае сяброў прагаласаваць за допіс аб стодвухгадовым беларусе Аляксандры Шакулі, каб у конкурсе на пост года выйграў пазітыўны і да таго ж беларускамоўны допіс.

 

У мяне кепскі настрой. Сёньня патрымала ў руках кнігу Евы Вежнавец і пабачыла, што ў ёй няма майго самага любімага апавяданьня - Гаючая нянавісьць, прычым, мяркуючы па ўсім, рэдактары не ўключылі яго па банальным недаглядзе. І такая ўва мне нянавісьць прачнулася, што палезла я, прыйшоўшы дадому, па сваіх закладках у “опэры”, і зноў напаткала новы беларускі каляблогерскі рэсурс 101.

На рэсурсе гэтым колькі дзён ідзе галасаваньне “пост году”, у якім бяруць удзел каля дваццаці допісаў беларускай блогасфэры за 2007 год. Павярхнёвы аналіз пастоў, вынесеных у галасаваньне, даў бы староньняму чалавеку вельмі скрушную карціну беларускай блогасфэры: гэта адыёзныя, палітычна і сацыяльна заклапочаныя аўтары нешырокага кругагляду. Мы-та з вамі ведаем, што ў цэлым карціна не зусім такая, але таксама мы з вамі ведаем, што такое “лобі мінскбаю” і што змагацца зь ім адэкватнаму чалавеку марна. Але ж я абсалютна неадэкватная, таму я паспрабую.

Паказальны ня толькі выбар пастоў, сярод якіх трапляюцца і харошыя, але ж і лідэры на дадзены момант. на першым месцы, з вынікам (на дадзеную сэкунду) 83 адсоткі галасы - нейкі сьцёб з БРСМ. На другім месцы - допіс Улада Міхайлава, чалавека, які, як вядома, мае з праблемы з псыхікай. На мой погляд, будзе вельмі канфузна, калі найлепшым пастом 2007 году будзе абраны пост, дзе Ўлад Міхайлаў тлумачыць, што зьехаў з Варшавы, бо ворагі выпусьцілі на вуліцы многа інвалідаў, намякаючы, што і зь ім так будзе. За некалькі год я надта прыкіпела да беларускай благасфэры, каб казаць, што яна гэтага заслужыла.

Пагартаўшы кніжку Вежнавец, я адчула сябе лекарам, які зьдзейсьніў прафэсыйную памылку, з-за якой страціў хворага. І таму цяпер, як той самы лекар, супакойваю нэрвы рэанімацыяй іншага хворага, безнадзейнага, але якога яшчэ можна ўратаваць. У дваццатку допісаў, відаць, па недаглядзе, трапіў адзін, які колісь крануў мяне сам па сабе:

[info]abrykos Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі, беларускага героя Монтэ-Касіна.

Трэба ўсяго там нейкіх 100 галасоў, каб пацыент (у нашым выпадку, беларуская блогасфэра) стабілізаваўся. Я буду вельм ўдзячная, калі адзін з гэтых галасоў будзе ваш.

Вам трэба:

1. Зайсьці на новы беларускі каляблогерскі рэсурс 101.

2. Справа на маніторы тыцнуць курсівам у пімпачку радка [info]abrykos Дзень нараджэньня Аляксандра Шакулі

3. Націснуць Vote.

Дзякуй.

 

піша //maryjka

спасылкі на гэты пост

by_mova

ant1killer

petra-leleka

kurt-bielarus


 

 

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , ,




Адзін камэнтар на гэты допіс.

.
  1. Userpic http://nicolaev.livejournal.com/ піша:

    Yandex Top:
    #1 http://users.livejournal.com/maryjka_/356018.html
    #16 http://community.livejournal.com/chto_chitat/2948350.html

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>