Вызначаны допіс года!
7 / 01 / 2008
Інтрыга была таго вартая! Блогеры ад душы піярылі гэты допіс за пазытыў, глыбіню і беларускамоўнасьць і літаральна за суткі вывялі пост на вяршыню нашай апытанкі. Пераможцам стаў з адрывам амаль у паўсотню галасоў допіс блогера abrykos аб стодвухгадовым беларусе, які шмат прайшоў у сваім жыцці. Мы зычым герою допіса яшчэ сто год шчасьлівага жыцьця, а аўтару дзякуем за цікавы пост. У самы бліжэйшы час мы зьвяжамся з Вамі, каб перадаць прыз. А тым часам ажно 5 беларускіх аўтараў выйшлі ў топ Яндэкса са сваімі допісамі і тры зь іх на лідуючых месцах. Маем саманадзейнасьць верыць, што і мы прыклалі да гэтага руку (лічым гэта цікавай і пазітыўнай міжкультурнай правакацыяй). Некалі на пытаньне англамоўнага блогера "што гэта за невядомая мова" расейскія блогеры адаслалі яго вучыць альбанскую. Сёньня аналагічныя пытаньні (і адказы) паміж рускімі і беларускімі блогерамі. Нават да спадара даляцеў прамень беларускамоўнасьці. Так што, думаю, што не памылюся, калі павіншую Вас з пачаткам новай эры беларускай благасфэры, спадарства!







Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 4.