Тэма: Мітынг прадпрымальнікаў у Менску
11 / 01 / 2008
Беларускі інтэрнэт абмяркоўвае вынікі акцыі прадпрымальнікаў, якая адбылася ў чацьвер 10.01.08 у Менску. Паводле некаторых звестак затрыманыя і зараз чакаюць суда каля 30 чалавек. Падчас акцыі была заблакаваная большасць незалежных сайтаў. Як развіваліся падзеі і якія вынікі мела акцыя, пішуць беларускія блогеры.
15.25 Загадчыца галоўнага эканамічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта спадарыня Мядзьведзева, якая размаўляла з групай прадпрымальнікаў, паведаміла, што іх патрабаваньні будуць перададзеныя кіраўніку адміністрацыі Генадзю Нявыгласу, які праінфармуе пра гэта прэзыдэнта. Таксама яна заявіла, што адмяняць указ № 760 ніхто не зьбіраецца.
15.20 На площади Независимости перед протестующими выступил Анатолий Шумченко, который вернулся после переговоров в Администрации президента. Он сообщил, что переговоры провалились. Власти заявили, что ни на какие уступки предпринимателям идти не намерены. Ни отмены, ни приостановки действия дискриминационного указа №760 не будет. На так называемых переговорах со стороны властей звучали только угрозы и запугивания.
После выступления к А.Шумченко подошел полковник милиции, который не представился, и заявил, что все организаторы акции, в том числе и Шумченко, будут арестованы.
15.15. Прадпрымальнікі па-ранейшаму на плошчы Незалежнасьці. Яны вырашаюць, што рабіць далей. Яны дамаўляюцца пра сустрэчу са старшынём камісіі па прадпрымальніцтву Палаты прадстаўнікоў.
15.20 Прадпрымальнікі выйшлі на праспэкт Незалежнасьці і цалкам перакрылі яго.
Рэпартаж праз Skype
15.00 У Барысаве сёньня больш як 200 прадпрымальнікаў з рынкаў гораду вышлі на акцыю пратэсту на цэнтральнай плошчы гораду. Удзельнікі несанкцыянаванага мітынгу прынялі рэзалюцыю. Арыгінал яе накіраваны ў адміністрацыю прэзыдэнта.
Са словаў барысаўскага актывіста Алега Лыско, прадпрымальнікі патрабуюць:
Аб’явіць мараторый на выкананьне ўказу №760;
Паскорыць прыняцьце закону аб сярэднім і малым бізнэсе ў Беларусі;
Спыніць перасьлед актывістаў прадпрымальніцкага руху.
14.50 Лідэр кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў сёньня ад раніцы заблякаваны ў адным з дамоў Барысава.
“У мяне адключаныя мабільныя тэлефоны. Ля парога кватэры – міліцыянты, у двары таксама пільнуюць міліцыянты і супрацоўнікі КДБ,” – паведаміў спадар Гарбачоў.
14.45 Прадпрымальнікі занялі цалкам плошчу Незалежнасьці. Зьявіліся супрацоўнікі спэцназу. З плошчы Незалежнасьці перадае Любоў Лунёва.
14.30 У Магілевё на плошчы Леніна супраць будынку аблвыканкаму застаецца крыху больш за сто ўдзельнікаў стыхійнага мітынгу. Карэспандэнт “Свабоды” паведамляе, што людзі пайшлі разыходзяцца пасьля таго, як дэлегацыя прадпрымальнікаў вярнулася з сустрэчы з чыноўнікамі Магілёўскага аблвыканкаму.
Лідэр сёньняшняй акцыі пратэсту Валадар Цурпанаў заявіў “Свабодзе”, што цяжка спадзявацца на канкрэтныя рашэньні аблвыканкама, хаця, па яго словах, чыноўнікі “абяцаюць накіраваць свае прапановы па ўдасканальваньні працы індывідуальных прадпрымальнікаў у адміністрацыю прэзыдэнта”.
“Нам тэрмінова неабходна ствараць арганізацыі страйку на кожным рынку горада, – кажа спадар Цурпанаў, – разьвіваць і замацоўваць рашучасць людзей у адкрытую змагацца за свае правы.
14.20 Удзельнікі мітынгу вырашылі ісьці па праезднай частцы да будынку адміністрацыі прэзыдэнта. Але міліцыя не прапусьціла калёну, ужыўшы грубую фізычную сілу. Людзям прапанавалі цягам 10 хвілінаў разысьціся. Тады калёна разьвярнулася і пачала рушыць у бок плошчы Незалежнасьці па праезднай частцы праспэкту.
14.19 Прадпрымальнікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці. Пераде Любоў Лунёва
14.08 Прадпрымальнікі перакрылі праспэкт Незалежнасьці і скандуюць “Разам!” і “Жыве Беларусь!” Супраць дэманстрантаў ужытыя дубінкі, і выкліканы спэцназ
14.00 Удзельнікі мітынгу прадпрымальнікаў накіраваліся праз праспэкт Незалежнасьці да будынку адміністрацыі прэзыдэнта. Яны рушаць не праз падземны пераход, а па версе. Міліцыя папярэджвае ў мэгафоны пра парушэньне парадку.

13.55 Прадпрымальнікі прагаласавалі за тое, каб ісьці да адміністрацыі прэзыдэнта. Людзі пачалі рухаць у бок гэтага будынку.
13.50. На Кастрычніцкай плошчы адбываецца мітынг прадпрымальнікаў. Яны чакаюць, чым скончацца перамовы ў адміністрацыі прэзыдэнта. Выступае прадпрымальнік Алесь Таўстыка. На плошчы знаходзіцца Любоў Лунёва.
13.40 Чацьвярых прадпрымальнікаў – спадароў Шумчанку, Рамашына, Акопава і Шапавалава – прапусьцілі ў будынак адміністрацыі прэзыдэнта на сустрэчу з начальнікам эканамічнага ўпраўленьня Нінай Мядзьведзевай. Журналістаў ў адміністрацыю не пусьцілі.
13.05 Намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Снапкоў загадаў журналістам пакінуць залю, дзе адбываецца яго сустрэча з прадстаўнікамі ад удзельнікаў мітынгу на плошчы імя Леніна.
Пра гэта паведаміў карэспандэнт “Свабоды”. Ён таксама адзначае, што міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў застаюцца на сваіх месцах. Удзельнікі мітынгу, якіх на гэты час амаль 500 чалавек, намераны чакаць вынікаў перамоваў сваіх прадстаўнікоў з чыноўнікамі аблвыканкаму.
13.04 На Кастрычніцкай плошчы зьявіліся бел-чырвона-белыя сьцягі і сьцягі руху “За Свабоду”. Перад удзельнікамі мітынгу выступілі лідэр АГП Анатоль Лябедзька, прадпрымальнікі, людзі, якія назваліся наёмнымі работнікамі. Супрацоўнікі міліцыі ў мэгафоны папярэджваюць людзей аб забароне выходзіць на праезную частку і ладзіць шэсьце. На самой плошчы ў гэты час БРСМ праводзіць моладзевыя конкурсы
13.00 Шумчанка: “Мы сустрэліся з начальнікам аддзелу прыёму лістоў адміністрацыі прэзыдэнта і сказалі яму, што людзі на Кастрычніцкай плошчы патрабуюць. Каб да іх выйшаў альбо Лукашэнка, альбо іншы высокі чыноўнік, які пачаў бы перамовы і патлумачыў, як ім далей жыць і працаваць у гэтай краіне. Ён пайшоў далей у адміністрацыю, каб перадаць нашы патрабаваньні. Мы чакаем адказу. Прадпрымальнікі чакаюць чыноўніка, які выйдзе да іх на плошчу – Кабякова, Пяткевіч, Тура, Лукашэнку — няважна каго. Няхай выйдуць і правядуць перамовы”.
Карэспандэнт: “Колькі, паводле Вашай ацэнкі, людзей на плошчы і ля адміністрацыі?”
Шумчанка: “Тысячы тры дакладна ёсьць”.
12.48 У сквэры знаходзяцца некалькі аўтазакаў, каля будынку адміністрацыі – узмоцненая ахова.
12.40 Група прадпрымальнікаў у складзе 10 чалавек накіравалася ў будынак Магілёўскага аблвыканкаму. Выбар сваіх прадстаўнікоў зрабілі ўдзельнікі мітынгу. Больш як 500 чалавек застаюцца на плошчы перад будынкам аблвыканкаму. Яны аднагалосна прагаласавалі за вылучаныя патрабаваньні:
Накласьці маратор на ўказ прэзыдэнта № 760, які забараніў індывідуальным прадпрымальнікам наймаць іншых працаўнікоў, акрамя як зь ліку сваіх блізкіх сваякоў.
Паскорыць прыняцьце парлямэнтам закону аб малым і сярэднім бізнэсе ў Беларусі.
12.40 Група прадпрымальнікаў на чале з лідэрам грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам дайшла да Дому афіцэраў. Да прадпрымальнікаў выйшаў прадстаўнік службы аховы адміністрацыі прэзыдэнта і паабяцаў, што хутка выйдзе супрацоўнік аддзелу па прыёму грамадзянаў.
12.35 Група прадпрымальнікаў на чале з лідэрам грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатолем Шумчанкам вырашыла ісьці да адміністрацыі прэзыдэнта і запрасіць прадстаўнікоў адміністрацыі на Кастрычніцкую плошчы для размовы з прадпрымальнікамі. У выпадку, калі ніхто ня выйдзе, усе, хто сабраўся на Кастрычніцкай плошчы, і маюць намер пайсьці да будынку адміністрацыі.
12.20 На Кастрычніцкай плошчы зьявіўся лідэр незарэгістраванага “Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Прадпрымальнікі скандуюць: “Работу!”

12.03 У Магілёве група прадпрымальнікаў, якіх запрасіў на сустрэчу старшыня ўправы прадпрымальніцтва Камітэту эканомікі Магілёўскага аблвыканкаму Віктар Красоўскі, вярнулася на плошчу. Ініцыятар акцыі беспрацоўны Валадар Цурпанаў паінфармаваў, што чыноўнікі аблвыканкаму просяць вылучыць сем прадстаўнікоў ад мітынгоўцаў.
“Нашы вылучэнцы мусяць падрыхтавацца і прадставіць пісьмовы дакумэнт, ” – удакладніў Валадар Цурпанаў.
12.00 У Магілёве на плошчы знаходзіцца ўжо больш як 500 прадпрымальнікаў. Гучыць патрабаваньне: “Жадаем пачуць прадстаўніка ўлады. Няхай ён выйдзе на плошчу і патлумачыць, як нам карміць свае сем’і”. Міліцыянты і супрацоўнікі спэцслужбаў ня робяць больш спробаў уварвацца праз кола абароны да арганізатараў акцыі.
// піша zubryauhen ў by_politics
Митинг предпринимателей в Минске (итоговый дайджест)
Первоначально запощено kyba, но было по недоразумению удалено. Вследствии большой значимости поста по согласованию с одераторами восстановлено. Внесены дополнения от valery_brest и др,, а записи отсортированы в хронологическом порядке . Просьба исправить ссылки на этот пост
Митинг предпринимателей в Минске (хроника, фото, видео)
ВАЖНО! Периодически падают новостные сайты и не работает ЖЖ
- читать новости можно в ленте новостей на Гугле
- или поставить TOR
Хроника событий 10 января 2008 читать по-беларуски

Лидеры предпринимателей заявляют, что с начала января работу прекратили около 80-90% индивидуальных предпринимателей, против 30% по заверению Минэкономики читать
В день митинга устраивают проверку, чтобы предприниматели не смогли придти на площадь читать
Отключены основные новостные сайты страны(”Радыё Свабода“, “Хартыя-97“, “Беларускі партызан“, Объединенная Гражданская Партия) читать
Каток и люди “в штатском”читать
Предприниматели пробовали пройти к Администрации президента, перекрыли движение на центральном проспекте Минска. Количество протестующих достигло 5000 человек. читать по-беларуски
Администрация президента пригласила на переговоры представителей митингующих ИП, но диалога не вышло. читать
Акция предпринимателей превратилась в политическую читать по-беларуски
Отключен Livejournal.com в Беларуси читать
ОМОН вытеснил предпринимателей с проезжей части на площади Независимости читать
По факту нарушения общественного порядка во время митинга возбуждено уголовное дело читать
Как окончился митинг (глазами участника) читать
“Белтелеком” отверг обвинения в блокировании оппозиционных сайтов читать
Перекрывать интернет - уголовное деяние читать
Проходят массовые задержания людей:
За што Вячаслава Сіўчыка асудзілі на 10 сутак?
читать по-беларуски
Олег Шабетник приговорен к пяти суткам читать
А.Лебедько задержан читать
Активистов задерживали превентивно читать
Лебедько находится на Окрестина читать
Предпринимателей задержали на 7 часов читать
Ехал в больницу – попал в тюрьму читать
В РУВД Центрального района избивают задержанных читать
Фоторепорты:
Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч смотреть
Фотарэпартаж Андрэя Лянкевіча смотреть
Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў у фота (абноўлена) смотреть
Фоторепортаж на charter97 смотреть
Фоторепортаж от Комсомольской Правды (kp.by) смотреть
Видео с митинга:
Видео 1 смотреть
Видео 2 смотреть
Видео 3 смотреть
Видео 4 смотреть
Видео 5 смотреть
Видео 6 смотреть
Видео 7 смотреть
Видео на сайте Комсомолки 1 смотреть
Видео на сайте Комсомолки 2 смотреть
Видео на сайте Комсомолки 2 смотреть
В других городах:
Митинги предпринимателей также прошли в Могилеве и Борисове читать
Таксама на на гэтую тэму пішуць тут:
http://community.livejournal.com/minsk_by/4401229.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/4401579.html
http://community.livejournal.com/minsk_by/4402235.html
http://community.livejournal.com/by_politics/559202.html
http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/2502/
http://community.livejournal.com/by_politics/560183.html
http://belnetmon.livejournal.com/546950.html
http://palitekanom.livejournal.com/273080.html
10 студзеня былі заблакаваны наступныя сайты:
http://www.svaboda.org/
http://www.charter97.org/
http://ucpb.org/
http://www.livejournal.com/
http:///www.belaruspartisan.org
Пра тэхнічныя і юрыдычныя аспекты дыскутуюць на minsk_by







Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 3.4.