Абмеркаваньне: гопнікі-беларусафобы?
14 / 01 / 2008
Фашыстоўскі настроеная моладзь зьбіла музыкаў-беларусаў. Аўтар допісу робіць акцэнт на тым, што нападаючыя былі рускімі і ім не спадабалася, што музыкі гралі ў пераходзе песьню на беларускай мове. Большасьць камэнтатараў, аднак, супраць такога акцэнта і кажуць, што падонкі нацыянальнасьці ня маюць і аўтар дарэмна звязвае мараль і нацыянальнасьць.
Расейская імпэрская шваль напала на беларусаў на беларускай зямлі!
Пакуль у расейскай блягасфэры йдзе абмеркаваньне нацыянальных праблемаў, чамусьці беларусы не зьвярнулі ўвагі на паведамленьне аб нападзе пьянай швалі на маладзёнаў у пераходзе, якія сьпявалі пад гітару песьні. Я памятаю, што на tut.by быў , але тамака не прыводзілася падрабязных дэталяў {дарэчы, што мяне тады вельмі зьдзівіла!}. Адчуваецца фальш у напісаньні. І аказваецца, cапраўды, усё было зусім па-іншаму. Больш падрабязныя факты прыводзяцца на старонцы КХП БНФ:
Пра напады на беларусаў у Расеі, пра абрабаваных, параненых і забітых беларусаў у Маскве і іншых месцах “дружественной державы” ведаюць усе. Расейскім бандытам гэтага падалося мала, яны пачалі нападаць на нашых людзей ужо на нашай зямлі. 27 сьнежня група расейскай швалі забаўлялася ў адным з менскіх рэстаранаў. Нападпітку яны выйшлі на вуліцу і пачалі “забаўляцца”. У падземным пераходзе маладыя беларусы сьпявалі пад гітару. Сьпявалі беларускую песьню на роднай мове. Расейскай швалі гэта не спадабалася, яна накінулася на хлопцаў з нажамі. Адзін з беларусаў атрымаў сур’ёзныя раненьні. Але падвярнуўся міліцэйскі патруль, які затрымаў пагромшчыкаў. Факт нападу прызналі нават МУС РБ і афіцыёзная старонка ў сеціве.
// піша







Галасоў: 6, сярэдняя ацэнка: 4.