Абмеркаваньне: 21-27 студзеня - тыдзень лацінкі
16 / 01 / 2008
Лацінка як альтэрнатыўны варыянт беларускага пісьма займае дастаткова абмежаваны акрэс у жыцьці: большасьць беларусаў усё-ткі карыстаюцца зь кірыліцы. Дзеля папулярызацыі лацінкі блогеры прапанавалі абвясьціць наступны тыдзень тыднем лацінкі ды заклікалі ўсіх, хто піша па-беларуску, аддаваць перавагу гэтае графічнае сыстэме.
:
21-27 studzienia - tydzień łacinki!
Pavažanaje spadarstva!
Na nastupnym tydnie prapanujem usim chto nie abyjakavy da łacinki pasprabavać pisać biełaruskamoŭnyja pasty j kamentary vyklučna łacinkaj. Kali vy zvyčajna pišacie jašče druhimi movami, to vy musicie zachavać praporcyju ŭ užyvańni moŭ, a kali jość žadańnie, to možacie parušyć jaje na karyść biełaruskajUsio heta dabraachvotna j kantralujecca tolki vašym sumleńniem (nu j kaniešnie śviatym Z!)))). Kali vas zacikaviła dadzienaja ideja, to pakińcie kament u hetym poście (pažadana na łacinkie))) dy skapirujcie hety post u svoj žč, albo pakińcie na jaho spasulku! I pamiatajcie, što razam heta zrabić budzie lahčej i viesialej ;P
Usim dałučyŭšymsia VIALIKI DZIAKUJ!![]()
Паважанае спадарства!
На наступным тыдне прапануем усім хто не абыякавы да лацінкі паспрабаваць пісаць беларускамоўныя пасты й камэнтары выключна лацінкай. Калі вы звычайна пішаце яшчэ другімі мовамі, то вы мусіце захаваць прапорцыю ў ужываньні моў, а калі ёсьць жаданьне, то можаце парушыць яе на карысьць беларускайУсё гэта дабраахвотна й кантралюецца толькі вашым сумленьнем (ну й канешне сьвятым Z!)))). Калі вас зацікавіла дадзеная ідэя, то пакіньце камэнт у гэтым посьце (пажадана на лацінке))) ды скапіруйце гэты пост у свой жч, альбо пакіньце на яго спасылку! І памятайце, што разам гэта зрабіць будзе лягчэй і весялей ;Р
Усім далучыўшымся ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!![]()
Для тых хто ў танку раім наведаць:
//by_mova
Таксама на гэтую тэму пішуць ‘а.







Галасоў: 6, сярэдняя ацэнка: 5.