Алесь Міхалевіч і беларускі суд

18 / 01 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 4.71.
Loading ... Loading ...

Алесь Міхалевіч, у адказ на абвінавачваньне ў "тунеядзтве" і неразуменьні праблем прадпрымальнікаў, разам зь якімі ён удзельнічаў у мітынгу 10 cтудзеня, падае ў суд на "Советскую Белоруссию". Непасрэдным матывам для судовага іска зьявілася фраза ў артыкуле, у якой сьцьвярджалася, што спадар Міхалевіч за сваё жыцьцё не вырасьціў аніводнага вядра бульбы. Пра гэту падзею і рэакцыю пішуць беларускія блогеры.

Падаў на "СавБелію" у суд
Сёньня па шматлікіх прапановах маіх "фрэндоў" падаў у суд на "Советскую Белоруссию". Дзякуй за параду ziankovich, ml_forever, palitekanom, strangerbel, l0gin, damavik.

11 студзеня 2008 году у газеце “Советская Белоруссия” на стар.2 быў надрукаваны артыкул Арцёма Чалядзінскага “Крутой мираж”. Дадзены артыкул накіраваны на дыскрэдытацыю некаторых палітычных дзеячоў.
Лічу, што ў дадзеным артыкуле змешчаны звесткі, якія ганбяць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.
Так, аўтар артыкула сцвярджае: “Потому они искренне полагают, что никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич реально помогут им в специфических предпринимательских проблемах”. Гэтымі звесткамі аўтар імкнецца паказаць, што я ніколі не працаваў і не ведаю прадпрымальніцкіх праблем (фраза “никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич”).
У адпаведнасці з п. 8 Пастновы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 23.12.1999 г. № 15 ганебнымі з’яўляюцца звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзяніна ў грамадскай думцы альбо думцы асобных грамадзян, юрыдычных асоб з пункту гледжання выканання норм законаў, маралі, звычаяў. Зазначаная вышэй фраза ганбіць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, паколькі чытачы газеты, насельніцтва, і ў першую чаргу прадпрымальнікі, праблемамі якіх я заўсёды цікавіўся, разумеў і спрабаваў вырашаць, будуць успрымаць мяне як гультая, тунеядцу і нячэсную асобу, якая быццам бы цікавіцца праблемамі прадпрымальніцтва толькі для выгляду. // michalevic

UPD ад 11.00 18-га сьнежня: допіс Міхалевіча ўжо вісіць на 16-м месцы ў Яндэкс-ТОПу.

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , , , ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>