Абмеркаваньне: музыка ў метро
23 / 01 / 2008
Ці падабаецца людзям музыка, якую круцяць у метро, пытаюцца на мінскбаі. І калі падабаецца, то якая? Людзям звычайна не падабаецца, але яны адносяцца да яе з гумарам і шкадуюць чалавека, які вымушаны адбіраць музыку для метро з беларускага поп-”трэша”, як яго называюць блогеры.
музыка ў метро
сёння на кастрычніцкай-купалаўскай чула нешта дзіўнае: псеўданародная з прымесямі шансону песня пра “казака маладога” - гэта проста шэдэўр! шкада, імя спявачкі засталося невядомым.
і вельмі хацелася б паглядзець на таго чалавека, які адбірае кліпы для трансляцыі ў метро-тэлевізарах.
скажыце, якія песні, што гучаць з экранаў менскага метро, вам больш за ўсё падабаюцца? ![]()
сапраўды, вельмі цікава!
// піша karta-vetra у minsk_by







Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 4.43.