Тэма: Зміцер Дашкевіч на волі
23 / 01 / 2008
Паводле інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніцаў, лідэр Маладога Фронту, Зьміцер Дашкевіч, сення выйшаў на волю. Сябры Змітра і не знаёмыя з ім блогеры сьвяткуюць і радуюцца з гэтай нагоды.
Паводле інфармацыі, атрыманай з неафіцыйных крыніцаў, Зьміцер Дашкевіч на волі.
//
Яго сёньня вызвалілі са Шклоўскай калоніі.
Зараз ён спрабуе дабрацца дызелем да Оршы. Паводле словаў Зьмітра, гэта для яго была поўная нечаканасьць.
Нібыта прыйшла пастанова, што тэрмін зьняволеньня - паўтара году - скасьцілі да году, і такім чынам Зьміцер пераседзеў чатыры месяцы.
Нагадаем, што ў лістападзе 2006 г. (ад верасьня 2006 г. ён знаходзіўся ў сьледчым ізалятары) Зьміцер Дашкевіч быў асуджаны на паўтара году зьняволеньня за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. На волю ён меўся выйсьці 15 сакавіка 2008 г.
Падрабязнасьці пазьней на сайце.
pavodle
таксама пра гэта пішуць
//







Галасоў: 6, сярэдняя ацэнка: 5.