Тэма: Грантадаўцы і “грантасмокі”. Тэма другі тыдзень працягвае хваляваць..

28 / 01 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 4.
Loading ... Loading ...

Тэма абмеркаваньня грантаў і тых хто з імі працуе не дае спакою благасферы. На артыкул, які з'явіўся ў адным з блогаў з заклікам паважаць тых, хто працуе над грантнымі праектамі, ужо існуе некалькі грунтоўных адказаў і нават спрэчак у іншых блогах.

 

"Прафсаюз грантаатрымальнікаў"
Дыскусія з спадаром Зянковічам наконт адказнасьці грантаатрымальнікаў перад грамадзтвам прадэманстравала пазыцыю сёньняшніх прадстаўнікоў "палітбізнэсу" да сваіх прынцыпаў і да грамадзкага кантролю за іхнай дзейнасьцю.
Сьцісла сфармулюю "Дэклярацыю палітбізнэсу" са словаў Зянковіча:

1. Атрыманыя намі гранты — гэта нашая справа. Паведамляць грамадзтву, што мы робім з грантамі, атрыманымі на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і дзеля грамадзкай карысьці, лічым непатрэбным. Мы лічым сябе вольнымі ад адказнасьці перад беларускім грамадзтвам.
2. "Грамадзтва не павінныя ўвогуле датычыць пытаньні ўласнасьці".
3. "А калі хто маральна пытаецца, то яго маральна пасылаюць у пеша-эратычнае падарожжа. І на будучыню раяць лічыць уласныя, а не чужыя грошы".
(А як заходнія грантадаўцы ставяцца да такой пазыцыі?)
4. "Адзінае Вашае права — гэта выкласьці свае падозраньні грантадаўцу".

Мае контрааргумэнты:
Грантаатрымальніку даюць грошы не таму, што ён такі "сільна харошы" ўвесь зь сябе, а таму, што ён прапануе нейкую ідэю для рэалізацыі. Калі ён гэтую ідэю правальвае, узьнікае пытаньне, чаму гэта адбылося.
Беларускія грантаатрымальнікі — асобы незалежныя ад беларускага грамадзтва, якому яны, нібыта, дакляруюць сваё "высокае служэньне". Калі іх спрабуюць спытацца, як яны займаюцца сваёй грамадзкай дзейнасьцю, яны пасылаюць "у пешае эратычнае падарожжа". То бок, звычайная пазыцыя ўтрыманца.
Пры гэтым правы прадстаўніка грамадзянскай супольнасьці не абараняюцца нікім. У якія такія "сьледчыя органы" ён можа зьвярнуцца, калі лічыць сябе пацярпелым ад махінатарскай дзейнасьці грантаатрымальнікаў? Хто высьветліць, чаму пастаўляюцца пад судовы перасьлед газэты? Хто высьветліць, колькі грантавых грошай трапляе "міма касы"?
"Прафсаюз грантаатрымальнікаў" зацята абараняе сваё права на карупцыю, на нікім не кантраляванае перапампоўваньне грошай. Але, здаецца, упершыню робіць гэта адкрыта.

Мяне надзвычай цікавіць меркаваньне прысутных у ЖЖ прадстаўнікоў паліттусоўкі, напр., michalevicа

 

// піша arshanski ў by_politics

 

 

Я решил продаться.

Давно собирался составить перечень изменений в характере активистов, становящихся грантополучателями. Итак, даже вменяемым ребятам после перехода на зарплату становится свойственно:

1. Завышенная самооценка и чванство комсомольской номенклатуры ("я - крутой, все остальные - лохи, ничего не понимающие в жизни");

2. Вначале деньги, потом работа; без финансирования не делается НИЧЕГО. (Интересно, сколько уже отправлено заявок на изготовление значков "Свободу Киму" ?);

3. Каждый, кто что-то делает самостоятельно и не за деньги, автоматически начинает рассматриваться как агент спецслужб.

Я не хотел переходить на гранты, чтобы не стать, как другие, параноиком. Но на днях прочёл в ЖЖ у национальной героини оду "Грантососом быть не стыдно" и проникся. Жаль, не могу поблагодарить - забанен как провокатор КГБ.
Взял заявку... вы их видели? Думаю, Сивчику денег уже не дают (если правда) не потому, что он ВСЁ пустит на дело - он заколебался заполнять эту ахинею!

Поэтому, как человек ленивый, прошу у знающих людей содействия в получении гранта. С меня - идея, обоснование и работа. С Вас - беготня с чеками и грамотное оформление с учетом Вашего интереса и отката грантодателю (кстати, 50 процентов или уже 90?). Меня интересует получить три раза по 2000 листов самоклейки формата А4, и всё!!! (Полистайте мой ЖЖ - поймёте для чего.)

Я официально перехожу в грантососы. Интересно, когда у меня в очередной раз при обыске изымут компьютер, профессиональные солидарасты вновь помогут только номером телефона могилёвского парня, продающего старый комп? Или уже иначе?

 

// піша minskiy-virtual у by_politics

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , , ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>