Тэма: Пра тое як “зьнік” А.Марачкін.
29 / 01 / 2008
У беларускай благасфэры абмяркоўваюць “зьнікненьне” мастака Алеся Марачкіна з калектыўнага фотаздымку, зьмешчанага ў кнізе «Мiкола Селяшчук. Гучаньне музыкi нябёсаў» . Укладаньнем кнігі займалася Н. Шаранговіч. Артыкул пра гэта выпадак зьявіўся на сайце “Нашай Нівы” .

У сваім дзённіку спадар feduta піша, што “Исчезновение художника Алексея Марочкина фотографии, на которой он запечатлен вместе с коллегами, трудно будет списать на Александра Лукашенко даже тем, кто когда-нибудь попытается спрятаться за действительно крупной фигурой первого белорусского президента. ” Атрымліваецца, што цэнзура ўжо ідзе не толькі “загадам зьверху”, але і праяўляецца ў такой вось “ініцыятыве”, дзе “нячэснага і няправільнага” мастака вырашылі проста прыбраць з фотаздымка.
Таксама на гэты выпадак зьвярнула ўвагу і pigbig . У яе дзённіку можна знайсьці спасылку на кнігу “Исчезающий комиссар”(The Commissar Vanishes), на вокладцы якой зьмешчаны фотаздымкі, дзе паэтапна зьнікалі людзі, каб урэшце на малюнку застаўся токі Іосіф Вісарыёныч.
І сапраўды як тут не ўзгадаць Оруэлла і ягоны раман “1984″, дзе імёны людзей зь “няправільнымі поглядамі” проста выціралі з гісторыі, з кніг, часопісаў і газэт зьнікала ягонае імя, зьнікаў ён з фотаздымкаў.
Гэты выпадак таксама абмяркоўвалі і ў іншых блогах,напр.:
http://palitekanom.livejournal.com/306577.html
http://abrykos.livejournal.com/179103.html
http://khadanovich.livejournal.com/59381.html







Галасоў: 6, сярэдняя ацэнка: 4.67.