Хопіць сядзець у бясьпецы, пакуль кранаюць кагосьці іншага, але ня Вас, адчуйце сябе адзінай нацыяй ды прыходзьце 21-га сьнежня на Кастрычніцкую Плошчу падтрымаць прадпрымальнікаў - заклікае
Арыгінал допісу:
Пытаньне. Што павінна адбыцца, каб мы абудзіліся?
Ніводнай душы ў суполцы не засталося, якая б ня ведала, што, калі і дзе адбудзецца 21-га студзеня. Але, як я разумею, далёка ня ўсе пойдуць на мітынг падтрымаць прадпрымальнікаў.
І вось да ўсіх вас, да тых, хто застанецца дома ці на працы, у мяне пытаньне. Адкажыце калі ласка, шаноўнае спадарства, што павінна адбыцца, каб мы абудзіліся, каб зразумелі адну простую рэч – ня першы год улады ціснуць не асобных прадстаўнікоў грамадства, не пэўныя колы гандляроў, інтэлігенцыі, студэнцтва ды іншых, яны імкнуцца ўсталяваць татальны кантроль над усімі праз дробныя, амаль што нябачныя крокі, зацягваючы пятлю на шыях. І пакуль кожны з нас будзе лічыць, што, калі бяда не кранулася асабіста мяне, а прыйшла да суседа, то можна спакойна жыць далей; пакуль для нас пустымі гукамі будуць еднасьць і салідарнасьць; пакуль усе мы будзем працягваць сядзець у сваіх кутках і бухцець аб тым, як мы чымсьці незадаволены; пакуль усё гэта будзе працягвацца, ў нашай краіне нічога ня зьменіцца.
Адкажыце самі сябе на пытаньне і дайце нармальны разумны адказ. Што застанецца? “Мяне гэта не кранаецца, ім лепш бачна.”? А дзе мы былі, калі былі скасаваныя льготы? Што, няўжо гэта не кранулася ўсіх нас? Няўжо ў вас няма родных-пэнсіянераў, няўжо ў вашай сямьі няма й ня будзе мацярэй зь немаўлятамі, вы ня маеце знаёмых студэнтаў? Ёсьць? А дзе мы ўсе былі?
Дык вось слухайце, калі ў вас штосьці перакульнулася ў душы, калі вы спачуваеце тым самым прадпрымальнікам, калі вы супраць адмены льгот, калі вы спачуваеце затрыманым, калі вам ёсьць што губляць і ў вас ёсьць хаця б крышачку спачуваньня ды адчуваньня, што мы, беларусы, перад усім адзіная нацыя, прыходзьце й прывадзіце знаёмых на Кастрычніцкую плошчу а 12:00.
Я для сябе даў адказ. Што адкажаце вы? //donjeune для by_politics
У горадзе стаяць шчыты з рэклямай тэлефона даверу ДАІ ды перакананьнем, што аніводная заява не застанецца па-за ўвагай. Блёгеру molchik, які стаўся сьведкам выпадку, калі інспэктар ДАІ ледзьве не задавіў хлопца на пераходзе, па гэтым тэлефоне параілі... зьвярнуцца з пісьмовай заявай на імя кіраўніка ГУУС, якая разглядаецца дзесяць дзён.
Давно хотел описать ситуацию, да все как-то руки не доходили...
Еще в прошлом году по всем каналам радио, телевидения и из уст высокопоставленных чиновников МВД звучали призывы гражданам обращаться в Службу доверия ГИА в случае возникновения спорных ситуаций и т.п. И было громко сказано, что ни одно ваше сообщение не останется без внимания...
Громко оказалось действительно "ГРОМКО" только немного в другом ракурсе...
Так вот, в декабре месяце еще 2007 года ехал я за машиной нашего доблестного ГАИ с бортовым номером 730 по улице Кедышко. Дело было в темное время суток и машина ГАИ двигалась без проблесковых маячков и без звуковых сигналов со скоростью около 40 км/ч. Подъезжая к освещенному и нерегулируемому пешеходному переходу инспектор ГАИ явно видел, что в это время переходил дорогу парень и за ним старушка, причем они двигались с противоположной стороны дороги и были уже на середине перехода. Вместо того чтобы остановиться инспектор ГАИ увеличил скорость и решил проскочить побыстрее. В результате этого парень еле успел отпрыгнуть назад от разукрашенной машины блюстителей закона и правопорядка на дороге...
В продолжение... я набрал номер телефона доверия ГАИ и сообщил, что такая-то машина ГАИ, с таким-то бортовым номером, в такое-то время и там-то не пропустила пешехода и т.д., на что мне был дан ответ, что я могу подать заявление в письменном виде на имя начальника ГАИ ГУВД Мингорисполкома и оно будет рассмотрено в 10-ти дневный срок, о чем мне сообщат...
Эпилог... звоните граждане по телефонам доверия и вам сообщат, что это всего лишь справочная и реальных мер, даже по уведомлению руководства, они принять не могут... а потому что установка была такая. А вот если наказать хочешь за такие маленькие шалости - ноги в руки и стучись головой в широкие двери больших начальников.....//molchik
infopolicy прыводзіць цікавы графік: за мінулы год адбыўся значны пад'ём папулярнасьці клясычных сацыяльных сетак, лідэрамі зьяўляюцца Odnoklassniki.ru i vkontakte.ru:
Актывісты і проста блогеры дыскутуюць пра наступную акцыі салідарнасьці з прадпрымальнікамі 21га студзеня, і пра пакараньні актывістам, якія былі арыштаваныя падчас акцый 10га і 16га студзеня. Крыніца інфармацыі для абмеркаваньня -- артыкул і фотарэпартаж "Асудзілі за салідарнасьць" у Нашай Ніве".
Об актуальном
Конечно, понимаю, что мой пост не так актуален, как поиск коньков, журналов по вязанию и корма для собак в Минске....Но люди, откройте глаза, это происходит рядом с нами, у нас на глазах:
Давайте выйдем 21-го января!! Система наглеет ровно настолько, насколько мы это позволяем ей делать. Хватит бояться, ибо скоро будет поздно бояться - выйдите не ради себя, а ради наших детей (извините за пафосность). // solaris_by піша ў minsk_by
Сьмешнае абмеркаваньне разьвілася у суполцы minsk_by з правакацыйнага допісу пра набыцьцё выбуховых рэчываў: удзельнікі распавялі пра псэўда-тэракт у Палацы Рэспублікі і параілі шукаць інфармацыю ў Нацыянальнай Бібліятэцы.
Схема для взрывчатых приспособлений
Уважаемые минчане! Возможно вы или ваши знакомые увлекаются взрывчатыми приспособлениями. Очень нуждаюсь в одной схеме для взрыва из журнала "Священный джихад" (российское издание) за июль-август 2007-го года - красивый кавказский джигит. Обменяю на любую схему из моей коллекции, куплю, приму в подарок!
Читаю комменты. Спасибо за сочувствие! // піша asabistydalakop у minsk_by, камэнтары там жа.
Блогеры ў чарговы раз абмяркоўваюць інцыдэнт з урачыстым уручэньнем Ініцыятывай савочкаў прадстаўнікам сістэмнай апазыцыі і рэакцыю ўласна апазыцыі. Дыскусія разгарэлася ў сувязі з тым, што камэнтары сяброў Ініцыятывы выдаляюць на сайце Хартыя97 -- з чаго аўтар допісу робіць выснову, што акцыя дасягнула сваіх мэтаў ці прынамсі прыцягнула ўвагу.
Совочки
Вчерась утром в статье на Хартии, где расхваливался митинг предпринимателей (типа, вот, молодцы, вышли на проспект, пошли от Октябрьской до Независимости, не побоялись разгона) видел коммент:
а помните когда инициатива совки раздавала организаторам европейского марша. какой крик подняли. мы не такие мы должны договариваться. нельзя перекрывать проспекты. Как бы выглядел протест предпринимателей если бы 2000 человек пошли на бангалор? (пишу по памяти). Порадовался за то, что кто-то ещё помнит тот отжиг. Через полчаса коммента уже не было — удалили модераторы. Действительно, очень нелициприятное для Хартии и всяких ивашевичей сравнение. Ведь одно дело хвалить «безумство храбрых», а с другой стороны — не задристать побояться сделать что-нибудь толковое самим.
Поэтому только и остается, что удалять неудобные комменты.
В очередной раз убедился, что правильно мы эти совки вручили, правильно. Совершенно своевременно и по адресу. Жаль только, что судя по всему, уже такое лекарство некоторым слабо помогает… // допіс initiativer і камэнтары на суполцы by_politics
Алесь Міхалевіч, у адказ на абвінавачваньне ў "тунеядзтве" і неразуменьні праблем прадпрымальнікаў, разам зь якімі ён удзельнічаў у мітынгу 10 cтудзеня, падае ў суд на "Советскую Белоруссию". Непасрэдным матывам для судовага іска зьявілася фраза ў артыкуле, у якой сьцьвярджалася, што спадар Міхалевіч за сваё жыцьцё не вырасьціў аніводнага вядра бульбы. Пра гэту падзею і рэакцыю пішуць беларускія блогеры.
Падаў на "СавБелію" у суд
Сёньня па шматлікіх прапановах маіх "фрэндоў" падаў у суд на "Советскую Белоруссию". Дзякуй за параду ziankovich, ml_forever, palitekanom, strangerbel, l0gin, damavik.
11 студзеня 2008 году у газеце “Советская Белоруссия” на стар.2 быў надрукаваны артыкул Арцёма Чалядзінскага “Крутой мираж”. Дадзены артыкул накіраваны на дыскрэдытацыю некаторых палітычных дзеячоў.
Лічу, што ў дадзеным артыкуле змешчаны звесткі, якія ганбяць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.
Так, аўтар артыкула сцвярджае: “Потому они искренне полагают, что никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич реально помогут им в специфических предпринимательских проблемах”. Гэтымі звесткамі аўтар імкнецца паказаць, што я ніколі не працаваў і не ведаю прадпрымальніцкіх праблем (фраза “никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич”).
У адпаведнасці з п. 8 Пастновы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 23.12.1999 г. № 15 ганебнымі з’яўляюцца звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю грамадзяніна ў грамадскай думцы альбо думцы асобных грамадзян, юрыдычных асоб з пункту гледжання выканання норм законаў, маралі, звычаяў. Зазначаная вышэй фраза ганбіць мае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю, паколькі чытачы газеты, насельніцтва, і ў першую чаргу прадпрымальнікі, праблемамі якіх я заўсёды цікавіўся, разумеў і спрабаваў вырашаць, будуць успрымаць мяне як гультая, тунеядцу і нячэсную асобу, якая быццам бы цікавіцца праблемамі прадпрымальніцтва толькі для выгляду. // michalevic
UPD ад 11.00 18-га сьнежня: допіс Міхалевіча ўжо вісіць на 16-м месцы ў Яндэкс-ТОПу.
Цікава, 101blog.net уплывае на тое, што тэма беларускай мовы у белблагасферы (ды і кірылічнай частцы блогаў наўвогул) такая папулярная апошнімі тыднямі, ці гэта толькі супадзеньне? Усё-ткі, калі разабрацца, мы першы рэсурс на беларускай, які прысьвечаны выключна беларускай жа частцы інтэрнэта. Нам самім такога сайціка не хапала, па шчырасьці! На lOl ужо ненавязліва пачынаюць ссылацца СМІ, а гэта паказвае, што мы не дарма спадзяваліся, - журналісты ацэняць нас як зручны інструмент адсочваньня тэндэнцыяў.
Ува Эўропу плыне ўсё болей эмігрантаў з краінаў Азыі ды Афрыкі. Штогод колькасьць іх расьце, і тэндэнцыя гэтая будзе працягвацца: людзям вольна шукаць добрага жыцьця, бо гэта іх натуральнае права. Сярод блогераў няма адзінае думкі, добра гэта ці не, хаця шмат хто зь іх мяркуе, што Эўропа згубіла інстынкт самазахаваньня. І ў дадатак да таго расплочваецца за сваю сытасьць ды саманасычанасьць.
Заганная талеранцыя
У часе знаходжання ў Польшчы, жывучы ў інтэрнаце, меў магчымасць сутыкнуцца і шмат камунікаваць з прадстаўнікамі паўднёвых народаў: арабамі, пакістанцамі, чачэнцамі, узбекамі, казахамі ды інш. Нават суседзямі ў мяне быў узбек з палестынцам. Меў з імі нармальныя дачыненні, ніякіх канфліктаў, у тым ліку пабытовых.
Мы часта збіраліся разам, пілі гарбату, расказвалі пра сябе і свае краіны, дыскутавалі на актуальныя тэмы. І вельмі часта пра лёс еўрапейскай цывілізацыі. Што мяне адразу ўразіла - мусульманская салідарнасць і аднадумства ў пэўных пытаннях, якое зводзілася да наступнага: Еўропа пакрысе занепадае і знішчае сама сябе лібералізмам, мультыкультуралізмам, талерантнасцю, свецкасцю, распустай і г.д., "ісламская нацыя", што складаецца з прадстаўнікоў розных паўднёвых народаў ёсць адзінай альтэрнатывай гэтаму. Таму варта ехаць у Еўропу і насяляць яе замест дэгенератыўных аўтахтонаў. На маё пытанне, як яны сабе гэта ўяўляюць, адказвалі - дэмаграфічная экспансія. Кажу - дык карэнныя еўрапейцы будуць супраць. Адказваюць - калі яны гэта зразумеюць, будзе позна, мы будзем паўсюль, - перарэжам вашых мужчын, возьмем сабе вашых жанчын, і вы распусціцеся ў нас.
Пры чым казалі гэта не нейкія фанатыкі і вахабіты, а досыць мілыя, адукаваныя і інтэлігентныя госці з поўдня.
Лацінка як альтэрнатыўны варыянт беларускага пісьма займае дастаткова абмежаваны акрэс у жыцьці: большасьць беларусаў усё-ткі карыстаюцца зь кірыліцы. Дзеля папулярызацыі лацінкі блогеры прапанавалі абвясьціць наступны тыдзень тыднем лацінкі ды заклікалі ўсіх, хто піша па-беларуску, аддаваць перавагу гэтае графічнае сыстэме.
21-27 studzienia - tydzień łacinki!
Pavažanaje spadarstva!
Na nastupnym tydnie prapanujem usim chto nie abyjakavy da łacinki pasprabavać pisać biełaruskamoŭnyja pasty j kamentary vyklučna łacinkaj. Kali vy zvyčajna pišacie jašče druhimi movami, to vy musicie zachavać praporcyju ŭ užyvańni moŭ, a kali jość žadańnie, to možacie parušyć jaje na karyść biełaruskaj Usio heta dabraachvotna j kantralujecca tolki vašym sumleńniem (nu j kaniešnie śviatym Z!)))). Kali vas zacikaviła dadzienaja ideja, to pakińcie kament u hetym poście (pažadana na łacinkie))) dy skapirujcie hety post u svoj žč, albo pakińcie na jaho spasulku! I pamiatajcie, što razam heta zrabić budzie lahčej i viesialej ;P
Usim dałučyŭšymsia VIALIKI DZIAKUJ!
Паважанае спадарства!
На наступным тыдне прапануем усім хто не абыякавы да лацінкі паспрабаваць пісаць беларускамоўныя пасты й камэнтары выключна лацінкай. Калі вы звычайна пішаце яшчэ другімі мовамі, то вы мусіце захаваць прапорцыю ў ужываньні моў, а калі ёсьць жаданьне, то можаце парушыць яе на карысьць беларускай Усё гэта дабраахвотна й кантралюецца толькі вашым сумленьнем (ну й канешне сьвятым Z!)))). Калі вас зацікавіла дадзеная ідэя, то пакіньце камэнт у гэтым посьце (пажадана на лацінке))) ды скапіруйце гэты пост у свой жч, альбо пакіньце на яго спасылку! І памятайце, што разам гэта зрабіць будзе лягчэй і весялей ;Р
Усім далучыўшымся ВЯЛІКІ ДЗЯКУЙ!