Тэма: разьвіцьцё сытуацыі зь ІП

January 10, 2008

Пытаньне перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) сталася самым балючым пытаньнем для каля 200 000 людзей напачатку 2008 году. У мінулым годзе прадпрымальнікі правялі акцыю пратэсту ды нечага дамагліся, але то былі папросту ўлагоджаньні: тэрмін перарэгістрацыі быў працягнуты на пару месяцаў. Сутнасьць ды літара таго прэзыдэнцкага ўказу ня былі зьмененыя.

Як людзі акаштоўваюць дзеяньні прадпрымальнікаў па абароне сваіх правоў? Ці слушны ўвогуле быў указ, мо ўсіх прадпрымальнікаў час зачыніць за тое, што ўсучваюць нам кітайскі шырпатрэб? Некаторыя лічаць, што слушны, некаторыя - што не. Але ў кожным разе, тэма гэтая будзе асноўнай навіною ў студзені - лютым.

Арыгінал посту:

Выпал снег и сразу стало теплее, я заметил это, когда садился в машину утром. Первый "настоящий" рабочий день после долгих праздников, многим еще не хочется работать, хотя, есть и те, кто с первого января не вышел на работу не потому, что не хочется, а потому, что в этом году на их работе все изменилось, если не изменилось уже, то до марта изменится точно. Я говорю про ИП, войну, которая разворачивалась между ИП и государством, признавшим в ИП не приносящих доход казне, а прячущих деньги, котрые этой казне позарез нужны. Дело тут не только в деньгах, ИП - это индивидуальный предприниматель, т.е. человек, который работает сам на себя. Все мы помним ситуацию, когда президент приехал в ТЦ "Европа" разбираться по поводу "незаконного" повышения арендной платы. Люди, работающие на себя, не зависящие от государства, объеденившись способны в нашем болоте "поднимать волну". Это сословие людей, которые в буквальном смысле слова делают из копейки рубль, угадывают желания Гражданина РБ в сто раз лучше, чем любая администрация, потому что дело ИП живет только пока он знает, чего "хочет народ".
Весь год эта война шла почти незаметно для тех, кто не ходит по рынкам, неожиданно в конце года собралась акция протеста и дошла до парламента и передала законопроект, который также неожиданно понравился парламентариям. Ах, батюшки, а они и не знали, что есть такая проблема и что, несколько указов президента, определили дату смерти этого класса. Но, вот что странно, когда во Франции хотят провести реформу высшего образования, там начинаются уличные протесты, в которых участвуют не только студенты, потом в той же Франции стараются повысить пенсионный возраст на пару лет и вся страна замирает, парализованная забастовками. У нас на площадь выходят пару тысяч, что пугает власть, но речь идет не о повышении на 2 года пенсионного возраста, речь идет о том, что целый класс людей, насчитывающий почти две сотни тысяч "ператрахивается" государством и на защиту своих прав выходит 2000, о чем и знают не все.
"Представляешь, в "Короне" нет продуктов, это потому что поставщиками были ИП", - делится, удивленный пустыми полками гипера, мой знакомый.
Ну что ж, нет так нет, это временно. Что правда, то правда, место ИП займут более крупные оптовые компании, "мы довольны происходящим", - говорит один из моих клиентов, владелец очень крупной оптовой компании, - " наши заказы растут".
А что же Гражданин РБ, что он думает о тех, кто привозил ему одежду и еду, технику и много всего другого? Все как-нибудь утрясется, кто-то станет ЧУП и будет привозить одежду и технику, а кто-то не сможет, но это не главное. А что главное?

//піша thezeus

Горбачев: лицензий аннулируют, если 10 января ИП без причины не выйдут на работу
В интервью БелаПАН Виктор Горбачев заявил, что на рынках и торговых центрах многих городов местные власти предупреждают предпринимателей, что десятого января представители горисполкомов, облисполкомов, министерства по налогам и сборам и МВД проведут массовые проверки соблюдения режима рабочего дня. "ИП предупреждают, что в случае закрытия торгового места без уважительной причины и отсутствия продавца розничная лицензия будет подлежать аннулированию", - цитирует БелаПАН слова лидера кампании "За свободное развитие предпринимательства".

Виктор Горбачев уверен, что проверки напрямую связаны с предстоящей акцией протеста и призваны удержать предпринимателей на рабочих местах.

http://telegraf.by/belarus/2008/01/09/strike/

 

//піша clarisa_eva у minsk_by

Тэрмінова! У Мінску працягваецца ціск на прадпрымальнікаў
9 студзеня ўсе прадпрымальнікі гандлёвай выставы “Ярмарка Мир книг”атрымалі аб’яву ад адміністрацыі наступнага зместа:

Уважаемые участники ярмарки "Мир книг".

10 января 2008 г. 11.30 до 15.00 состоится проверка соблюдения режима рабочего дня комиссией в составе ("Мингорисполком", "МНС", "МВД").

В СЛУЧАЕ закрытия торгового места без уважительной причины и отсутствия продавца розничная лицензия будет подлежать аннулированию.


Нагадаем, што за
ўтра ў гэты час павінны прайсці мітынг прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы.

Па інфармацыі Моладзь.орг

//піша bymoladz у minsk_by

Рыночек

 

 

 

 

 

Сегодня с нездоровым желанием спустить около 50 енотов я пошло на наш рынок. И что? В первом павильоне не работает точек 10. На улице - каждый третий ларечек, а палаток так вообще нет ни одной. На втором этаже второго павильона - каждая четвертая точка закрыта. (Сбольшего отсутствуют палатки с джинсой, труселями и обувкой). А в продуктовом - просто голод в Поволжье - одна булочница, одна чаячница, 5 фруктовок, пару мяска, колбаски и молочных продуктов.

Забавные объявки прилелены к закрытым точкам - переучет, перерегистрация, с новым годом, обращаться в палатку такуюто, обращаться на жданы..

Резистанс - это круто. Но блин я вместо того, чтобы спустить 50 енотов на что нибудь долговечное, потрачу их на ерунду и конфеты. Хотя нет, купила билеты в филармонию.

Просто потом пошле филы зашла в ЦУМ и на рыночников трошки обиделась - их одежка хоть и далеко не вечная, но она хотя б презентабельная. А тут я еле выбрала пару кофт, которые может когда нибудь надела бы дома, а они по 70 тыс. Капец, товарищи, будем скоро голые. На жданы вообще ехать судя по всему опасно.

Остался последний вариант - штудировать фирменные магазины на предмет скидок.

 

// піша zombie80

 

 

Менск за часам нацысцкае акупацыі

January 10, 2008

Bacian публікуе фатаздымкі зь Менску за часам нацысцкае акупацыі. Паколькі нямецкія жаўнэры заўжды бралі з сабой камэры, то фотак засталося шмат, у тым ліку й зь Беларусі. Паказаныя ў гэтым допісу аўтар атрымаў ад чалавека, які ў сваю чаргу атрымаў іх зь нейкага эмігранцкага архіву альбо ў Вялікае Брытаніі, альбо ў ЗША. Аўтар абяцае працяг.

Арыгінал допісу знаходзіцца Вось тут.

Паколькі пост вялікі, то на старонцы мы прыводзім адвольна абраны здымак ("Адкрыцьцё ІІ Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску, чэрвень 1944 году"). Усю ж падборку можна паглядзець у ЖЖ аўтара.

//bacian
Таксама на гэтую тэму пішуць суполкі historyja, minsk1067, atmoravi.

Паляпшаем сайт

January 9, 2008

Паляпшаем сайтЯк вы ўжо, мабыць, заўважылі, наш рэсурс расьце і развіваецца. Вось, напрыклад, мы прыкруцілі да пастоў магчымасьць дадаваць малюнкі. І 101blog.net трошкі ажыў, як лічыце?
З новенькага ў нас так сама сьпіс THE BEST за мінулы тыдзень, за які мае сэнс галасаваць і вывадзіць тое, што спадабалася менавіта Вам у топ тыдня, потым месяца і, нарэшце, года. Па шматлікіх просьбах нашых наведвальнікаў мы плянуем таксама ў бліжэйшы час перапрацаваць і дадаць надпісы на сайце, якія палегчаць навігацыю.
Калі ёсьць яшчэ нейкія практычныя пажаданні, абавязкова раскажыце нам і мы пастараемся ажыцьцявіць вашы файныя ідэі!

Тэма: змагары і змагаркі

January 9, 2008

Азначэнне "змагар" -- адно з найбольш папулярных сёньня ў беларускай благасфэры. Адны выкарыстоўваюць яго як абразу і ў двухкосьсі, падазраюць і абвінавачваюць "змагароў" у розных грахах. Іншыя шчыра ганарацца, калі іх так называюць. Некаторыя нават задаюцца пытаннем, ці вартая дзяўчына-змагарка таго, каб быць яго каханай. Як спалучаць "барыкады" і актыўную жыццёвую пазыцыю з "пяшчотнасьцю" і "жаночай слабасьцю"? Разважаюць беларускія блогеры:

Дзякуй Божа, што я "змагар"!
Live Journal User Rating

Млін, эстэты!
Заўзятарам ЖЖ ужо вядома пра ганебны для здаровага чалавека прыпадак: адзін напісаў мярзоціньня пра жанчын (хай маскоўскіх, але жанчын!), іншыя растрэсьлі гаўно па 'нэце (дзякуй Божа, не пабеларуску!) - глядзіця, мы беларусы! Рэха ў момант прыляцела амаль на вяршыню Яндэкс-топа. І хто-ж крычыць "Цудоўна!" байке, дзе татары пхаюць маскоўскіх дзевак? Напрыклад, вядомы блоґер, не-"змагар", як мы, неразумныя - той, што 'шчэ нядова абураўшыся быў дэградацай беларускага ЖЖ. Рэйтынґі й дурацкія піяры такім не па душы. biel_u_top дый 101Blog - кодла падлеткаў, якім няма чаго рабіць, апроч як чужыя фрэнд-стужкі засяраці. Канешне, далёка нам да незмагарскай беларускай эліты!
Дзякуй Божа, што я "змагар"!
//

піша nicolaev

 

Маразм.

Пока в бел-ЖЖ фашиствовала одна только барацьбунчыха из Вильни - было незаметно. Но команда раскрутки суперсайтика 101блог спровоцировала эпидемию: с оглядкой на топ даже вменяемые люди бросились пиарить нацистские провокации
http://zelanton.livejournal.com/351686.html

Лукашенко - побоку, сьвядомые наперебой стали доказывать главный тезис БТ: "В оппозиции только маргинальные русофобствующие фашисты!"
Пралесковский потирает руки, БРСМ аплодирует стоя. Россияне, прошедшие палаточный, в охреневании.

Праздники кончились, пора трезветь.
Люди, опомнитесь!

Апд. Восемь "оборонцев" отогревалось у меня между ночёвками на Площади. Сейчас мне сложно отвечать на их вопросы.
//

піша minskiy_virtual у by_politics.

 

 

Дзевушко - змагарко

Мая размова з toshirskij

Toshirskij (19:56:39 7/01/2008)+ меня угнетают и вводят в депрессию "идэялагичныя" девушки "патрыётки"

 

Kapialush (19:57:13 7/01/2008)
чаго?

Toshirskij (19:58:21 7/01/2008)
девушка девушкой должна быть

Kapialush (19:58:25 7/01/2008)
тіпа дзяўчынкам нельга займацца ўсёй гэтай ху8нёю?

Toshirskij (19:58:32 7/01/2008)
а не борцом за свободу

Toshirskij (19:58:44 7/01/2008)
как бы мне такие неитересны

Ня буду казаць, каго мы мелі на ўвазе :)
А вы, спадарове, як лічыце? Дзяўчына павінна быць дзяўчынай ці "борцом за свободу"? Ці можна гэта спалучаць?

// піша kapialush

На дадзены момант у абмеркаваньні 136 камэнтароў.

Дырэктар “гэтага самага”

January 8, 2008

googleGoogle шукае кандыдатаў на пасаду "Director of Other" -- г. зн. "Дырэктара па іншых накірунках".

Пад іншымі накірункамі разумеюць тыя 10% бізнэса кампаніі, якія не зьвязаныя з асноўнай кампетэнцыяй (пошук і рэкляма) -- напрыклад, энергія, біятэхналёгіі і гд.

Сьмешны момант: у ангельскім слэнгу слова "Other" азначае "полавы акт", што дадае пікантнае адценьне гэтай цікавай абвестцы )).
[фота: keso]

Абмеркаваньне: хто прыносіць падарункі беларускім дзеткам?

January 8, 2008

Спадар andorac на сваім блогу распачаў галасаваньне, хто прыносіць дзецям падарункі на Новы Год. Апоўначы на восьмае студзеня большасьць наведвальнікаў схілілася да таго, што гэта Зюзя. На другім месцы йдзе Сьвяты Мікола. Дзед Мароз -- на чацьвертым зь пяці месцаў.

Арыгінал допісу й галасаваньне можна знайсьці тут.

Скрыншот галасаваньня апоўначы 8-га студзеня.

На гэтую тэму таксама адзначыліся спадарства (спасылкі вядуць адразу на адпаведныя допісы) coipish, krywal, silverrebel, palitekanom.

Тэма: Ты бульбаш і я — бульбаш

January 8, 2008

У сваім артыкуле пан kostas14 крытыкуе новую "Паўлінку", спасылаючыся на артыкул "Нашае Нівы". Незадаволенасьць блогера выклікала песьня "Ты бульбаш і я бульбаш". Беларусы выстаўляюцца нейкімі бульбашамі, так, як іх называлі за савецкім часам, і гэта -- на дзяржаўным тэлеканале.

Арыгінал допісу:

Спадабаўся артыкул Нашай Нівы пра бульбашства , праўда пан kryviec адзначыў тое ж значна раней. Сапраўды, нам не проста бракуе Нацыянальнае Ідэі, нам бракуе самога адчуваньня й усьведамленьня сябе часткаю чагосьці вартага. Агідна і крыўдна, калі ўнукі Альгерда й Міндоўга ганарацца тым, што яны бульбашы.

Паралельна з тым на minsk_by узьнікла ідэя перадаць тых, хто сьпявае песьню, анафэме па вяртаньні Зянона. Некаторыя камэнтатары прапанавалі здагадку, што такім чынам дзяржава намагаецца стварыць нацыю, але каб нікога не пакрыўдзіць. Зянон, Крыўя, ВКЛ, вялікасьць, вяртаньне да гістарычных каранёў напружыла б усіх, а "бульбаш" -- нікога. Іншая справа -- калі гэта пераўтвараецца ў афіцыйны саманазоў, разважаюць камэнтатары, гэта блага.

Таксама на гэтую тэму піша kryviec.

Пошук па беларускіх блогах

January 7, 2008

Кароткае тлумачэньне тэхналёгіі пошуку па блогах на 101блогу:
База дадзеных уключае самыя актыўныя беларускія блогі, і пастаянна пашыраецца за кошт спасылак, якія робяць блогеры на іншыя сайты і допісы.

На сёньняшні дзень індэксуюцца каля 11 000 блогаў.

Пошук рэалізаваны на базе тэхналёгіі Google custom search.

Апошнія блог-хасты, якія былі даданыя ў сістэму:
- multiply.com
- vox.com
- blog.media.cityline.by
- byjournal.com
- blog.tut.by

Каб дапамагчы нам складаць базу дадзеных беларускіх блогаў: калі вы заўважыце, што пэўнага рэсурсу няма ў выніках пошуку, проста дашліце адрас рэсурсу праз форму кантактаў і мы дададзім яго да базы.

Чаму мы карыстаемся праграмамі і сэрвісамі?

January 7, 2008

image

Пасьля таго, як я ў каторы раз зачытаўся цікавымі лінкамі ад фрэндаў у Google reader'ы, хаця зайшоў туды пачытаць крыніцы па працы, я зразумеў, што нездарма Google reader і Gmail разам называюць асабістым "інфармацыйным нэрвовым цэнтрам". Разам, інтэграцыя пошты, чата і чытальніка RSS дае шмат магчымасьцяў для цікавых адкрыцьцяў. Напрыклад, мае фрэнды ў google-reader'ы -- гэта тыя, зь кім я размаўляю праз гугл-чат: яны таксама карыстаюцца гугл-рыдэрам, і калі яны раяць мне прачытаць нешта цікавае, то часта гэта насамрэч варта таго.

Ледзь не штодня гэтых магчымасьцяў становіцца болей, але не настолькі, каб я ў іх заблытаўся.

Сёньня я ўжо дадаю тэгі да допісаў ў Google reader'ы (каб вярнуцца да іх пазьней), а магу і "падзяліцца" навінамі зь сябрамі, магу паглядзець статыстыку прачытаных тэм за мінулыя тыдні -- хаця ўчора і не задумваўся пра тое, што гэта можа быць мне патрэбна.

Адначасова атрымліваецца, што я як карыстальнік зьвяртаю ўвагу ня толькі на цяперашні функцыянал, але і на будучы. Хай Google reader пакуль не дае і паловы функцыянальнасьці Feeddemon'a, але заўтра, магчыма, зь ім здарацца тыя сотні маленькіх разумных зьменаў, якія зрабілі Gmail інструмэнтам для мэтадычнай і арганізаванай працы. Я буду карыстацца гугл-рыдэрам, бо спадзяюся, што гугл будзе паляпшаць яго гэтак жа, як паляпшаў да гэтага.

Тое самае, мы спадзяемся, будзе адбывацца і з 101блог: тыя, хто прыйшлі дзеля першых, самых простых функцый (рэйтынг гарачых тэм беларускай благасфэры), застануцца з намі, а некаторыя, самыя няўрымсьлівыя, дабяруцца да ўсіх  новых і тэставых фічаў, прыдумаюць ім новае выкарыстаньне, дапамогуць іх давесьці іх да розуму, і сайт перарасьце ў карысны і надзейны інструмэнт для большасьці тых, хто цікавіцца беларускімі блогамі і іх вірлівым жыцьцём.

Хто лепш за ўсіх ведае?

January 7, 2008

"Калі два чалавекі ўва ўсім пагаджаюцца, можаце быць упэўненыя, што адзін зь іх прадумаў усё за абодвух." (Ліндан Джонсан)

Менавіта гэтым мне і падабаецца беларуская блогасфэра: пра што ні шла б гаворка, ніхто ні зь кім не пагодзіцца проста так, а значыць, збольшага людзі думаюць сваёй галавой. :)

« Папярэдняя старонкаНаступная старонка »