Тэма: Партыя БНФ увяла ўнутрыпартыйную цэнзуру : 101блог

Тэма: Партыя БНФ увяла ўнутрыпартыйную цэнзуру

19 / 02 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 4.
Loading ... Loading ...

Намесьнік старшыні партыі Алесь Міхалевіч (michalevic) зьмяшчае ў сваім блогу тэкст нядаўна прынятага дакуманта “Пра ўнутраную этыку і дысцыпліну”.
Арыгінал допісу:

У Партыі БНФ забаранілі публічную крытыку
У суботу на паседжаньні Сойму быў прыняты цікавы дакумант “Пра партыйную этыку і дысцыпліну”. Напрыклад, гэты дакумант утрымлівае наступнае палажэньне:
“Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў або выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі БНФ у прысутнасьці сяброў іншых палітычных партыяў ці беспартыйных асобаў або ў непартыйнай прэсе.”
Таксама дакумант рэгулюе фінансавую дапамогу паміж сябрамі Партыі і некаторыя іншыя дачыненьні. Рашэньне Сойму Партыі БНФ
9.02.2008 г.

Пра партыйную этыку і дысцыпліну

Партыя БНФ у сваёй штодзённай дзейнасьці арыентуецца на кансэрватыўную партыйна-карпаратыўную этыку, угрунтаваную на прыярытэце гісторыі і традыцыі і адмаўленьні утылітарызму.
Паняцьце “партыйнай дысцыпліны” абапіраецца на традыцыйнае разуменьне, што склалася цягам існаваньня Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Партыі БНФ. Гэтае разуменьне грунтуецца на прынцыпе шырокага плюралізму думак і падыходаў падчас абмеркаваньня пытаньняў дзейнасьці і абавязковасьці падпарадкаваньня тым рашэньням, што былі прынятыя, да іх адмены ў адпаведным парадку. Фракцыйная дзейнасьць у межах Партыі БНФ не дапускаецца. Пад фракцыйнай дзейнасьцю маецца на ўвазе фармаваньне ўнутрыпартыйнай групоўкі з фактычным сэпаратным кіраваньнем, практычная дзейнасьць якой сьвядома скіраваная на невыкананьне або на няпоўнае выкананьне палітычных рашэньняў, прынятых (ратыфікаваных) Зьездам, Соймам Партыі БНФ , а таксама загадаў і пісьмовых распараджэньняў старшыні Партыі БНФ, прынятых у межах яго кампэтэнцыі. Пад палітычнымі рашэньнямі тут маюцца на ўвазе:
а) пастановы, ухвалы, зьвязаныя з правядзеньнем агульнанацыянальных кампаніяў па выбарах (рэфэрэндумах);
б) пастановы, зьвязаныя з агульнанаацыянальнымі кампаніямі па зборы подпісаў ў зьвязку з вылучэньнем палітычных патрабаваньняў;
в) ратыфікаваныя Партыяй пагадненьні аб удзеле (або няўдзеле) ў кааліцыях, куды ўваходзяць іншыя суб’екты палітычнага жыцьця краіны;
г) ратыфікаваныя Партыяй пагадненьні з палітычнымі партыямі іншых краінаў.
Звароты або выказваньні ад імя ўсёй Партыі БНФ у сродках масавай інфармацыі, супольныя звароты да трэціх суб’ектаў з удзелам іншых палітычных суб’ектаў ці асоб, што ня ёсьць сябрамі Партыі БНФ, могуць рабіцца Зьездам, Соймам, а ў прамежку паміж іх правядзеньнем – старшынём Партыі або намесьнікамі старшыні – але, у апошнім выпадку, толькі на даручэньне або са спэцыяльнай згоды старшыні Партыі. Гэтае палажэньне не распаўсюджваецца на вусныя заявы намесьнікаў старшыні Партыі, якія датычацца пытаньняў абароны правоў, гонару і годнасьці асобаў,у т.л. тых, што ня ёсьць сябрамі Партыі БНФ або на заявы або інфармацыйныя абвесткі, што не ўтрымоўваюць ацэначных меркаваньняў.
Кіраўнік структуры Партыі БНФ або кіраўнік палітычнай кампаніі, адмыслова прызначаны Зьездам, Соймам або Управай Сойму Партыі БНФ, мае права выступаць у СМІ, у т.л. у непартыйнай прэсе, у гэтай якасьці без узгадненьня з старшынём Партыі.
Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў або выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі БНФ у прысутнасьці сяброў іншых палітычных партыяў ці беспартыйных асобаў або ў непартыйнай прэсе.
Cябры выбарных ворганаў Партыі БНФ устрымліваюцца ад публічнай дэманстрацыі сваёй прыналежнасьці да іншых арганізацый або ініцыятыў, што фактычна займаюцца палітычнай дзейнасьцю.
Пад палітычнай дзейнасьцю тут і далей маецца на ўвазе:
а) удзел у выбарчых кампаніях (у любой якасьці) або кампаніях па зборы подпісаў пад вылучанымі палітычнымі патрабаваньнямі;
б) арганізацыя публічных акцый (дэманстрацый, пікетаў, адкрыты распаўсюд друкаваных матэрыялаў) з патрабаваньнямі палітычнага характару, у т.л. на карысьць асобаў, што ня ёсьць сябрамі Партыі БНФ.
Прапанова з боку аднаго сябра Партыі БНФ фінансаваньня якой-кольвечы палітычнай дзейнасьці іншага сябра (іншых сяброў) Партыі БНФ павінна быць папярэдне ўзгоднена з старшынём Партыі – магчыма, праз пасярэдніцтва адказнага або іншага сакратара Управы Партыі БНФ.
Калі сябры Партыі БНФ маюць магчымасьць аказаньня разавай або пастаяннай матэрыяльнай падтрымкі іншым сябрам Партыі БНФ (у т.л. па непартыйнай лініі), яны прызнаюць за свой абавязак не пазьней як у 30-дзённы тэрмін пасьля рэальнага пачатку аказаньня такой дапамогі паінфармаваць пра гэта старшыню Партыі БНФ або адказнага сакратара Управы Партыі БНФ.
Невыкананьне або неналежнае выкананьне палажэньняў гэтага дакумэнту сябрамі Партыі БНФ (у першую чаргу тымі, хто займае выбарныя пасады) павінна ў магчыма найкарацейшы час рабіцца аб’ектам разгляду Камісіі партыйнага кантролю, а пры неабходнасьці – як пазачарговае пытаньне – выносіцца на паседжаньне першаснай суполкі або Сойму Партыі БНФ – калі справа датычыцца сяброў Сойму, Управы, Сакратарыяту або Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ.
Тэрмін дзеяньня гэтага дакументу сканчваецца за 45 дзён да прызначанай Соймам даты чарговага зьезду Партыі БНФ.

Прынята Рашэньнем Сойма Партыі БНФ.

На паседжаньні прысутнічала – 36 сябраў Сойма

“За” – 21 голас.
“Супраць” – 7 галасоў.
“Устрымалася” –4

Некаторыя сябры партыі ўжо заявілі аб сваім сыходзе. Піша kavalczuk.

Арыгінал допісу:

Дубль №2

Адказнаму сакратару Ўправы Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне””
Уладзімеру Лабковічу
сябра Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне””
Кавальчука Віктара

заява.

У сувязі з прыняцьцем Соймам Партыі БНФ пастановы “Пра партыйную этыку і дысцыпліну”, якую я лічу непрымальнай для публічнай палітычнай партыі й не зьбіраюся выконваць, у адпаведнасьці з статутамі Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне”” заяўляю пра свой выхад з Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне””. Паколькі я ня маю магчымасьці падаць заяву ў суполкі Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне”” ў горадзе Жлобіне Гомельскай вобласьці, дзе я знаходжуся на ўліку, заяву падаю ва Ўправы Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне”” у асобе адказнага сакратара Ўправаў абедзьвюх арганізацыяў, якія, згодна з статутамі Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне””, каардынуюць дзейнасць суполак Партыі БНФ і ГА “БНФ “Адраджэньне”” адпаведна.

Каментавалі гэтую падзею таксама:
trauch
coipish
і іншыя.

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): ,




Адзін камэнтар на гэты допіс.

.
  1. Userpic smartos піша:

    Надзеюся, з гэтага будзе сэнс…

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>