Абмеркаваньне: замежныя студэнты далучаюцца да БРСМ : 101блог

Абмеркаваньне: замежныя студэнты далучаюцца да БРСМ

26 / 02 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 5, сярэдняя ацэнка: 4.
Loading ... Loading ...

Замежныя студэнты з Шры-Ланкі ды Індыі далучаюцца да БРСМ, а ў холе першага паверха гомельскага мэдычнага унівэрсытэта вывешаныя агітацыйныя матар’ялы, што заклікаюць выбіраць для навучаньня і жыцьця Беларусь — у супрацьвагу Расеі і Украіне. Подпісы на плякатах сьведчаць аб тым, што ў кожным горадзе дзьвюх суседніх краінаў дзейнічаюць банды расыстаў, якія могуць зьбіць або забіць. Таксама гаворыцца, што многія гарады Украіны небясьпечныя з-за эпідэмій халеры, дызентэрыі і гепатыту.

Арыгінал посту:

Трэба ўжо БРСМ пераназывацца ў Інтэрнацыянальны Саюэ Моладзі і праводзіць кампаніі за “За Чёрнорусь”
111,46 КБ
Індусы і шры-ланкійцы ўступаюць у БРСМ

Паводле прарэктара Гомельскага медуніверсітэта па інфармацыйнай і выхаваўчай працы Віктара Уманца, сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сталі ўжо 18 прадстаўнікоў Індыі і Шры-Ланкі.

Віктар Уманец падкрэсліў, што ініцыятыва ўступіць у БРСМ поўнасцю зыходзіла ад саміх замежных студэнтаў.

- Яны азнаёміліся з дзяржаўнай праграмай па падтрымцы моладзі, ацанілі сацыяльную скіраванасць палітыкі кіраўніцтва краіны — вось і вырашылі падключыцца. Цяпер нашы замежныя “камсамольцы” ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях, што праводзяцца пад эгідай БРСМ. Да дня закаханых яны зрабілі маляўнічыя валянцінкі з сімваламі Індыі і Беларусі, прызналіся ў любві да нашай краіны. Матэрыяльна ўступленне замежных студэнтаў у саюз моладзі мы пакуль ніяк не можам заахвоціць. Але будзем імкнуцца іх падтрымліваць, найперш у вучобе — руская мова даецца ім цяжка.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН студэнт замежнага факультэта Патэл Ніраў Кумар паведаміў, што ўступіць у БРСМ яго сагітаваў сакурснік з Індыі, які ў канцы мінулага года ўдзельнічаў у рэспубліканскай канферэнцыі, прысвечанай пяцігоддзю ўтварэння саюза моладзі.

- На канферэнцыі выступала кіраўніцтва арганізацыі. Наш сябар пачуў аб добрых справах БРСМ, аб выдатных планах у працы, аб тым, што быць членам саюза моладзі прэстыжна.

Суразмоўца падкрэсліў, што пры дапамозе БРСМ ён і яго суайчыннікі атрымалі магчымасць прапагандаваць сярод мясцовых студэнтаў сваю культуру: выступаць з нацыянальнымі песнямі, танцамі, вучыць будучых беларускіх медыкаў гульні ў крыкет, вельмі папулярнай у Індыі. Таксама замежныя студэнты ўдзельнічаюць у праграмах здаровага ладу жыцця, знаёмяцца з рускімі прымаўкамі і прыказкамі.

Усяго ў гомельскім медуніверсітэце вучыцца прыблізна 300 замежных грамадзян. Большасць іх з Індыі, Сірыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Йемена, Лівана. Апрача таго, ёсць студэнты з Нігерыі, Непала, Перу, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Егіпта. “Мы прывабліваем замежных студэнтаў адносна невысокім коштам навучання ў параўнанні як з краінамі Еўрасаюза, гэтак і СНД. Да таго ж у нас іншаземцам больш спакойна і ўтульна”, — зазначыў прарэктар ВНУ.

У холе першага паверха галоўнага корпуса універсітэта вывешаны агітацыйныя матэрыялы, што заклікаюць выбіраць для навучання і жыцця Беларусь — у супрацьвагу Расіі і Украіне. Подпісы на плакатах сведчаць аб тым, што ў кожным горадзе дзвюх суседніх краін ёсць банды расістаў, якія могуць збіць або забіць. Таксама гаворыцца, што многія гарады Украіны небяспечныя эпідэміямі халеры, дызентэрыі і гепатыту.

У працяг паста

65,38 КБ

60,40 КБ


61,62 КБ

62,53 КБ

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): ,




Камэнтароў на гэты допіс: 3.

.
  1. Userpic Sergej Doloto піша:

    Далучыцца та яны далучацца…але ж кто их сюды пусциць?!

  2. Userpic mark3r піша:

    ахренець, прапаганда на ўзроўні ))

  3. Userpic profi піша:

    Удивительная статья, мне понравилась! Спасибо автору!

Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>