Абмеркаваньне: “Блёг” ці “блог”
20 / 03 / 2008
У беларускай жж-суполцы by_mova абмяркоўваюць правільнае кірылічнае напісаньне ангельскага слова blog. Корань праблемы, на думку аўтара, трэба шукаць у існаваньні дзьвюх граматык беларускай мовы, а дакладней, у блытаніне са зьмякчэньнем “л” перад галоснымі ў запазычаных словах. Аргумэнты “за” і “супраць” кожнага з варыянтаў чытаем у посце radzimich. Ну а мы, рэдакцыя “101 блОгу”, як і раней, працягваем прытрымлівацца звыклага правапісу : ).
Нядаўна задаўся пытаньнем пра правільнае напісаньне слова “blog” па-беларуску. І так і ня змог на яго адказаць.
З аднаго боку, згодна з правіламі лацінкавага чытаньня трэба пісаць і казаць “блёг”. У тарашкевіцы так.
- У той жа Польшчы кажуць “блёг”.
- Калі пашукаць па сеціве, “блёг” вельмі часта ўжываецца.
З іншага боку, згодна з правіламі наркомаўкі, якая ведае толькі адзін “самы правильны” варыянт правапісу (кірыліцу), трэба пісаць так, як чытаецца ў мове-першакрыніцы, — “блог”.
Аднак ня толькі “наркомаўцы” ўжываюць “блог”: вось напрыклад сайт, прысьвечаны беларускаму блёгінгу 101blog.net таксама ўжывае “блог”.
Дык як правільна?







Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 4.5.
March 21st, 2008 at 10:20
“Блог” - правильно! Всегда берётся с языка оригинала (англ.)
Извини, что по русски пишу
March 22nd, 2008 at 12:06
to Попа: Ты не совсем правильно понял суть проблемы. Она как раз в языке оригинала. “О” было бы после твердого “л”, “ё” - после мягкого. А в английском языке звук “l” - средний между твердым и мягким. Потому и “блог”, и “блёг” - одинаково близки к оригиналу.