Абмеркаваньне: Сьвяточны сэкс у падтрымку БНР

25 / 03 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 3.
Loading ... Loading ...

Прапанова адзначыць дзень БНР асабліва файным сэксам не знайшла падтрымкі ў наведвальнікаў minsk_by: дзеля выказваньня свайго стаўленьню частка скарысталася з фразы "Змагары, "№;%", нехта параіў займацца гэтым кожны дзень без нагоды. Акрамя таго, "дыскусыя" сталася адзначанай высокай колькасьцю нецэнзурных словаў у камэнтарах: тыповая апошнім часам тэндэнцыя для суполкі.

Арыгінал допісу:
(паводле markoffki для minsk_by
)

Кахаемся ў падтрымку БНР!
Народ, тут прапанова ёсьць. Давайце адзначым сёньняшняе сьвята харошым сэксам! На зло крывавай гэбне. Мы вось каханьнем з самага ранку займаемся. А да акцыі яшчэ больш за 5 гадзінаў - колькі яшчэ пасьпець можна!

Нагадай пра 25 сакавіка суседзям! Падары на юбілей Беларускай Народнай Рэспубліцы пару сваіх  непаўторных аргазмаў! Будзе пра што ўвечары ўзгадаць на Акрэсьціна.

Кахайцеся і расказвайце на мінск.бае як вы адзначылі сьвята!

UPD: Мастурбацыя таксама залічваецца (для тых, каму няма з кім).

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>