Абмеркаваньне: Вуліца імя Смалячкова - 2
25 / 03 / 2008
Наўздагон посту пра тое, ці варта называць вуліцы імёнамі забойцаў (няхай яны і былі салдатамі на вайне), прагучала прапанова перафразаваць надпіс на мэмарыяльнай шыльдзе снайпэра Смалячкова наступным чынам: “Вуліца названая ў гонар выдатнага беларускага жаўнера, снайпэра Феадосія Арцем’евіча Смалячкова, які ў 1939-1945 гг зьнішчыў 125 жаўнераў праціўніка”. Такім чынам, блогер прапанаваў прыбраць словы “гітлераўцы” ды “Саветы”, каб падкрэсьліць прыналежнасьць снайпэра Смалячкова да Беларусі. На жаль, дыскусыя была ськіраваная ў іншае рэчышча, сутнасьць якога можна коратка перадаць так: “Ня трэба цурацца Саветаў”.
Арыгінал допісу:
(паводле kurt_belarus для minsk_by)
Вуліца Смалячкова -2
Наконт гэтай дыскусіі http://community.livejournal.com/minsk_
Пра гэтую шыльду у Менску
Перш за ўсё ўзьнікае пытаньне “Пры чым тут Менск?”
Хутка глянуўшы у Гугл, мы можам даведацца пра тое, што Феадосі Смалячкоў - беларус з Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Хтосьці з “радыкалаў” адразу заявіць “Прэч Чырвоную армію з нашых вуліцаў”. І з гэтым нельга не пагадзіцца.
Якое дачыньне да Беларусі мае нейкая армія неіснуючай дзяржавы, тым больш той, якая акупіравала нашую краіну на 70 год?
АЛЕ
Хіба мы не павінны паважаць і шанаваць ўсіх беларусаў, якія сумленна ваявалі за Радзіму на любым баку фронту?
Што для нас у дадзеным выпадку больш важна - тое, што гэта чырвонаармеец, ці тое, што гэта наш выдатны снайпэр-беларус, які сумленна выконваў свой франтавы ваяцкі доўг і змагаўся супраць акупантаў Радзімы*?
Мне здаецца, што апошняе.
Шыльда, на мой погляд, павінна выглядаць так:
Вось так мы будзем памятаць нашага суайчыньніка-ваяра, і пры гэтым на нашай вуліцы ня будзе Чырвонай арміі.
Дарэчы, ўпэўнены, што большасьць беларусаў, якія ваявалі на іншым баку фронту, пагадзіліся б з такім тэкстам шыльды.
/Цікава, што дыскусію пра шыльду пачалі з нейкіх пацыфістычных меркаваньняў: “Ці не шануем мы забойства 125 чалавек”.
Але ж мы не пацыфісты :)))







Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.