Тэма: Месіва ў арцы на Залатую Горку
26 / 03 / 2008
Асноўны мітынг каля Акадэміі Навук ніхто не чапаў. Замест гэтага АМАП у лепшых традыцыях узяў у патройнае кола некалькі тузінаў чалавек, якія не пасьпелі аб’яднацца з шэсьцем, заштурхаў іх у арку ды зладзіў “фільтар”: масавае зьбіцьцё ўсіх, хто патрапіў у арку. Сьведкі кажуць, што АМАПаўцы зьбівалі нагамі дзяўчынаў, якіх кідалі на зямлю.
Учора ўлада паказала ўсяму свету, дзе яна бачыла агульначалавечыя каштоўнасці разам з усімі дыялогамі разам узятымі! Чорная слізь іншае азначэнне для АМАПа падабраць складана.
Спачатку я яшчэ спрабаваў рабіць нейкія здымкі, але каты дзейнічалі з асобай звярынай жорсткасцю. Яны не разбіралі, хто стаіць перад імі, жанчына, стары або дзіця - білі ўсіх.
Каты добра падрыхтаваліся: дубінкі, пальчаткі з свінцовымі ўстаўкамі.
Я патрапіў у тое, што каты завуць “контур”. Адзін з гэтых гарлапаніў: “Держать контур!” Нас, чалавек 30, узялі ў кола і завалаклі ў арку.
Туды дзе не было фота і кінакамер.
У арцы іншыя каты без разбору сталі малаціць нас дубінкамі і біць па нагах. Зрывалі сцягі Еўрапейскага саюза і кідалі пад ногі. Я прыкрыў рукамі галаву і рабіў спробы выбірацца з гэтага пекла.
На выхадзе з аркі стаяла трэцяя група. Гэтыя падонкі цынічна дабівалі тых выходзіў з аркі. На мяне накінуліся дзве асобіны і сталі біць па спіне. Я зваліўся. У некалькіх метрах ад мяне іх падзельнікі білі нагамі дзяўчыну, якая ляжала ў лужыне.
У двор упіхалі новых людзей і гэтыя жывёліны метадычна іх збівалі.
Ад нянавісці сціскаюцца кулакі! Адчуванне, што нас Беларусаў кінулі на разарванне гэтым сцярвятнікам!
Але я ведаю што наша сіла – гэта наша адзінства.
МЫ МОЦНЫЯ У НАШЫМ АДЗІНСТВЕ!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!
Nieviasiołyja fotazdymki z učorašniha mityngu
Невесёлые фотоснимки со вчерашнего митинга





















Usiaho kali 100 zatrymanych. Šmat mocna źbitych. U niekatorych pierałomy.
Всего около 100 задержанных. Много сильно избитых. У некоторых переломы.
Krynicy: 1
, 2
, 3
.
Источники: 1
, 2
, 3
.
Kali łaska, dapamažycie raspaŭsiudzić jich pa-za miežami biełnetu. Pra heta treba viedać usim.
Пожалуйста, помогите распространить это за пределы белнета. Про это надо знать всем.







Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 5. 













