Справа журналістаў

28 / 03 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.
Loading ... Loading ...

фота Юліі Дарашкевіч

Учора фрэндлента стракацeла перадрукоўкамі з “Нашай Нівы”, “Свабоды” ды “Салідарнасьці”: ператрусы ў журналістаў, што працуюць на “Белсат”, “Радыё Рацыя” ды “Эўрапэйскае Радыё для Беларусі”. Ордэры былі падпісаныя памочнікам пракурора Стукам (якое значнае беларускае прозьвішча!) і загадавалі дапытваць журналістаў па справе стваральнікаў сатырычных мультаў. Справа старая й неактуальная: распачатая яшчэ ў 2005 годзе, да гэтага часу яна мёртва ляжала ў шуфлядах пракуратуры, паколькі яе галоўныя абвінавачаныя папрасілі палітычнага прытулку за мяжой. Журналісты лічаць, што мульцікі прыдаліся пракуратуры для таго, каб адпомсьціць за праўдзівае асьвятленьне падзеяў 25-га сакавіка ў Менску, калі АМАП, узяўшы ў кола жменьку людзей, брутальна зьбіваў іх. Трэба лічыць, што такім чынам “ахоўнікі правапарадку” помсьцілі за тое, што ня могуць разагнаць вялікі мітынг каля Акадэміі Навук: яны ня надта звыклыя да вялікіх натоўпаў.

На фоне масавых ператрусаў у журналістаў па займшэлай справе ды зьбіцьці людзей недарэчна для дзяржаўных службоўцаў выпінаецца статыстыка па нераскрытых гвалтах ды забойствах: болей за 500 ды 1500 адпаведна. Гэта не павінна здзіўляць: пакуль ў дзяржаве усе асноўныя сілы будуць накіраваныя на барацьбу з іншадумствам, крымінал будзе шчыраваць. Болей за тое, улада можа прымусіць “крыміналаў” рабіць што ёй заўгодна: іх можна нацкаваць на апазыцыйнае шэсьце наўзамен скарачэньня тэрміну, можна нацкаваць на пані Анжалікі Борыс або на пана Барыса Хамайду (маляваць крыжы на вокнах, падкідаць пагрозьлівыя цыдулкі імбэцыльнага зьместу). Ідэя ня новая: яшчэ Салжаніцын апісаў, як НКВД выкарыстоўвала асуджаных па крымінальных артыкулах, каб трымаць “палітыку” ў цуглях.

Дзяржаўныя газэты ані слова ня вымавілі пра ціск на сваіх калегаў. МЗС выказаўся ў стылі: “Дачакаліся! Трэба была браць акрэдытацыю“. Як кажуць, нічога новага.

Але вось толькі што рабіць спадару Бэлу, якога Лукашэнка, падаецца, ужо наняў дзеля паляпшэньня беларускага іміджу? Інфармацыю пра 25-га сакавіка перадалі CNN, BBC, Al-Jazeera і іншыя тэлеканалы. Тое, што кампанія СНД “МІР” адмовілася трансляваць, нягледзячы на ўмовы арэнды перадальніка замежнымі тэлеканаламі, не перашкодзіла замежным журналістам. Нешматлікімі “пакрыўджанымі”, хто не бачыў “карцінкі”, былі жыхары краінаў СНД…

Дэмакратыя, як у Аўстрыі?…

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , , , ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>