Тэма: Сайт пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова
5 / 04 / 2008
Арыгінал допісу у блогу paulyuk :
Пачаў працу сайт Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»
Тут размешчаны біяграфіі нашых продкаў — пакутнікаў, расcтраляных або закатаваных у турмах НКВД, і тых нямногіх, што пакалечанымі вырваліся з ленінска-сталінскіх канцлагераў. Гэта больш за 4000 настаўнікаў, 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, больш за 1000 літаратараў і навукоўцаў, многія тысячы іншых дзеячаў культуры, грамадства, прамысловасці Беларусі.
Леанiда Маракоў піша, што ў бліжэйшыя часы плануе дадаць біяграфіі 20000 рэпрэсаваных беларускіх інтэлігентаў, “а гэта фактычна ўся інтэлектуальная эліта крывавых 1920—1950-х гадоў”.







Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 3. 