Абмеркаваньне: Лацінка на Kastryčnickaj
8 / 04 / 2008
Карыстальнікі зноў абмяркоўваюць досыць старую гісторыю: надпісы лацінкай на сходах ззаду Кастрычніцкай плошчы. Частка блогераў паставілася аптымістычна да шыльдаў, але сама назва допісу: "Нашыя ў горадзе" - сьведчыць пра рэдкасьць праяваў беларускасьці ў сталіцы Беларусі.
------------------
для :
Нашы ў горадзе
Пакуль паспалітае грамадзтва актыўна абмяркоўвае закон аб забароне тарашкевіцы, наўпрост ў цэнтры горада, акурат за палацам рэспублікі, з'явіліся новыя ўказальнікі, надпісы на якіх выкананы кірыліцай і беларускай лацінкай!
Заўважце, што выкарыстоўваецца правільны варыянт лацінкі, бо прастая транлітэрацыя Кастрычніцкай у лацінскія літары мусіла б выглядаць як Kastrychnickaya.







Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 3.5.