Тэма: Калыханка ад Дарафеевай. : 101блог

Тэма: Калыханка ад Дарафеевай.

10 / 04 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 3, сярэдняя ацэнка: 3.33.
Loading ... Loading ...

Песню, пад якую вось ўжо амаль як 20 год ішлі спаць беларускія дзеткі, кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі вырашыла замяніць на песню з рэпертуару сьпявачкі, якую кіраўнік краіны зрабіў “Тварам Беларусі”. Навіну актыўна абмяркоўваюць у беларускай благасьферы.

Арыгінал допісу ў heartlion:

А вот «Калыханка» Буравкина и Раинчика, которая скоро станет историей, как легендарная — помните? — «Песенька Дзеда-Барадзеда».

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы.
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Прыпеў.

Ну и вспомним бонусно знаменитого Деда-Бородеда (слова Артура Вольского, музыка Леонида Захлевного).

Я хаджу па белым свеце
І гляджу, як вы жывеце.
Калі трэба — памагу,
Бо я ўсё рабіць магу.

Прыпеў:
Хто я? Дзед-Барадзед,
Абышоў белы свет,
А цяпер у ціхі час
Завітаў да вас.

З вамі побач буду ўсюды,
Трэба цуды — зробім цуды,
Трэба казка — раз, два, тры —
Вось і казка вам, сябры!

Прыпеў.

Я хаджу па белым свеце —
Ваш найлепшы сябар, дзеці.
І вядома нават мне,
Што вы бачыце ўва сне.

Прыпеў.

Таксама абмяркоўваюць:
lesnoi-slon
mirritil
beatleofdoom





Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>