Абмеркаваньне: Гвалт- грошы ці правасуддзе?

20 / 04 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 4, сярэдняя ацэнка: 4.
Loading ... Loading ...

Арыгінал допісу ў блогу andrej_voronin:

***
Жанчына расказвала пра згвалтаванне дарослай дачкі.
Было брыдка і непрыемна слухаць падрабязнасці. Дачка працуе ў кафэ каля Камсамольскага возера, у вечары выйшла з працы па цыгарэты, каля трамвайных пуцей п’яныя незнаёмыя мужыкі яе схапілі і затаўклі ў машыну, завезлі да сябе на кватэру, там згвалцілі. Яна неяк ўцякла і гвалтаўнікоў хутка злавілі. Цяпер жанчыне з дачкою тэлефануюць жонкі тых мужыкоў, просяць змяніць паказанні, прапануюць грошы, баяцца вялікіх тэрмінаў – пасадзяць гадоў на семнаццаць.
–Бярыце грошы! – я параіў жанчыне.
–Як узяць грошы, а справядлівасць, а пакаранне злачынцаў? Свалата няхай сядзіць!
Я не стаў настойваць і пераконваць няшчасную жанчыну, бо не паверыў у яе расказ, — “п’яныя незнаёмыя”, “затаўклі ў машыну”, “завезлі”, “уцякла”, і тым больш не веру ў справядлівае пакаранне, не веру і нашым суддзям.
Веру, што жыццё само пакарае злодзея і гвалтаўніка, калі не ў гэтым свеце, то ў іншым.
Кепска, калі чалавек блытае ўласную крыўду са справядлівасцю, і ўдае з сябе чалавека справядлівага і праўдзівага, а на самой справе такім не з’яўляецца.

Чытаць абмеркаваньне ў каментарыях.





Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>