Абмеркаваньне: італьянка просіць дапамогі зь беларускай мовай
22 / 04 / 2008
Пост італьянкі, якая вывучае беларускую мову ў Рыме і якую цікавіла пытаньне пра рознасьць між родным ды вінавальным склонамі ў мове, выклікаў навалу станоўчых камэнтараў наведвальнікаў. Блогеры былі ўсьцешаныя, што беларускай мовай цікавяцца і за мяжой, і дапамаглі з адказам на пытаньне. Вось толькі сумна, што мы самі ня надта добра ставімся да сваёй спадчыны.
——————
Арыгінал допісу (lidiafederica для by_mova):
З Італіі прашу дапамогі-пішу магістэрскую працу пра бел мову!
Вітаю!
Мяне клічуць Лідыя- я Італійка, студую Славянскае мовазнаўства ў Рыме.
Пішу працу пра беларускую мову- дакладная тэма: Калебанне паміж родным і вінавальным склонамі ў сказах з адмоўем у беларкскай мове.
Тулмачу: нпр. я кажу праўду. я НЕ кажу праўду ці праўды?
у клясічнай беларускай мове, дапускаецца толькі родны склон. У цяперашнай..сітуацыя складаная. Пераважная частка вашых сказаў мае родны склон але не ўсе. і хачу даведацца чаму не ўсе)))
адзін адказ- уплыў рускай мовы.
другі адказ- гэта варыяцыя- унутрабеларуская.значыць, не з-зя ўплыву рускай мовы, але проста блр мова зменіцца ў тую ж самую старану, як і руская.
я прашу дапамогі.
я б хацела карыстацца вашым матэрыялам- вашымі ЖЖ. Магу іх працытыраваць у працы?
яшчэ- калі ў вас ёсць ідэі пра гэта, вашы думкі пра гэтую тэму, як вы яго бачыце. прашу напішыце.
таксама мне патрэдныя звесткі- колькі беларускамоўных школ ёсць у Беларусі ды колькі ёсць радыё-,тэлебычынныя праграммы па-беларуску ды пресса (офіцыйнная). і колькі беларускамоўных ёсць…дзе мне звесткі знайсці?мне патрэбныя афыцыйныя і неафыцыйныя..сапраўдныя, значыць..
а яшчэ ці ёсць дыскрымінацыя (нпр на працы ) з-за вашай беларускамоўнасці?
і яшче калі хочаце напісаць пра вашу сітуацыю ( вашы стасункі з беларускай мовай, чаму сталі размаўляць, або ці гэта была ваша родная мова з дзецінства..) мне будзе цікава. я б папрасіла толькі тых, якія карыстаюцца нармальна, заўсёды, беларускай мовай- з сябрамі, на працы, ва універсітэце…
Дзякую вас ўсех шчыра за дапамогу- нават проста тое, што пішеце па-беларуску гэта мне дапамога-. і прасціце, ці так шмат усяго прашу!!
прашу прабачэнне за маю паганую беларускую мову! спадзяюся ўлепшаць яе калі-нябудзь.
Дзякуй ўсем.
Lidia, Roma, Italia







Галасоў: 7, сярэдняя ацэнка: 4.43.