Абмеркаваньне: як правільна “цана” ці “кошт”?

5 / 05 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 1, сярэдняя ацэнка: 5.
Loading ... Loading ...

Падалося блогеру lioxakrk, што не правільна аформлены квіток, які ён набыў у тэатар. А менавіта слова "цана" падалося памылкай. У каментарах высветлілі, што на сам рэч, "цана" правільная назва, і мае іншае значэньне, чым кошт.

Піша lioxakrk у minsk_by

Цана

Цана/Кошт?
Хто как шчытает?
Купалауский театар за цану...
У кого они билеты заказывают?... Что бы решить вопрос с языками, государственным будет Трасянка :)

Вось некаторыя каметары:



miram
2008-05-04 11:31 am UTC (спасылка) Track This
На пальцах (я не эканаміст ні разу): цана -- за што прадаецца, кошт -- за што купляецца.Я прыходжу ў краму, там цана пакету малака -- 1000 р. Я купіў пакет малака; яго кошт для мяне склаў 1000 р. Я купіў пакет малака, бохан хлеба і бутэльку мінэралкі; кошт гэтага закупу для мяне склаў 3000 р. (ня скажаш -- "цана", бо цана ў кожнага з гэтых тавараў свая).Мой завод вырабляе сэпулькі. Кошт адной сэпулькі (кошт яе вырабу) -- 1000 р. У гэтую суму ўваходзяць цэны на сыравіну, зарплата рабочых і г.д. Цану продажу я стаўлю 1500 р, і калі вы ў мяне купіце сэпульку, то яе кошт -- для вас -- складзе 1500 р.

З пункту гледжаньня пакупніка цана тавару ператвараецца ў кошт, калі за тавар плоцяцца грошы; прычым яна ператвараецца ў кошт толькі для пакупніка, бо для прадаўца гэтыя грошы, наадварот, даход.

(Адказаць на камэнтар)


silverrebel
2008-05-04 11:49 am UTC (спасылка) Track This
Цана -- слова славянскага паходжання, а кошт -- запазычаны з нямецкай.

(Адказаць на камэнтар)

паверце спэцыялісту :)
czalex
2008-05-04 12:54 pm UTC (спасылка) Track This
Цана і кошт - розныя эканамічныя катэгорыі.Цана = price
Кошт = costhttp://community.livejournal.com/by_mova/220720.html

на квітку ўсё правільна напісана - у адрозьненьне ад беларускамоўных СМІ, якія надта часта грашаць блытаньнем цаны і кошту. "Кошт на нафту", "кошт на газ" - бязглуздыя і няправільныя выразы.

(Адказаць на камэнтар)


Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
al_mikola
2008-05-04 01:06 pm UTC (спасылка) Track This
Вы што, мяркуеце, што чым далей ад расейскае мовы, тым бліжэй да беларускае. Потым, слоўнік гэты ня поўнасьцю зрусіфікаваны. Ня ўкладвайце, калі ласка, нашую мовую ў пракруставы ложак сваіх перакананьняў і густаў. Лепш разам будзем адстойваць яе правы ды гаварыць на ёй на ўсёй Беларусі.

(Адказаць на камэнтар)(Галіна)


Re: Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
michalina
2008-05-04 04:51 pm UTC (спасылка) Track This
+10000
абы-як, абы не па-руску....такому патрыятызму месца на кухні

(Адказаць на камэнтар)(Бацькоўскі)

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>