Тэма: Трэці сын Лукашэнкі. Піяр.

5 / 05 / 2008 

1 бал2 балы3 балы4 балы5 балаў Галасоў: 2, сярэдняя ацэнка: 5.
Loading ... Loading ...

Не сціхаюць абмеркаваньні таго факта, што Лукашэнка вырашыў дэманстраваць свайго малодшага сына - Мікалая. Хлопец яшчэ малы, а хто і дзе яго мама - толькі здагадкі. Адкуль раптам у прэзідэнта ўсплыла такая патрэба - так навязліва паказваць дзіцё і ці не ход гэта ад новага піяршчыка, якога нанялі у Англіі - пытаюцца ў блогах.

піша petra_leleka

Гэты невядомы хлопчык
Запрасіў нехта да сябе піяршчыка вядомага…

А потым стаў раптам з’яўляцца на публіцы са сваім малодшым сынам. І фатаграфуюць іх фатографы, і ужо на ўпрост кажа ён, што сын новым прэзідэнтам будзе, і глазёнкі у хлопчыка такія сьветлыя, чыстыя, даверлівыя… Двухметровы тата, на якога малец так гядзіць, так глядзіць… Бацька. Без косак. Для яго.

У кожнага сэрца дрыгне, нават у апошняга закаранелага НЕХТАненавісьніка.

Не ўлоўліваеце сувязі?

Изображение “http://kp.by/upimg/logo/173053.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.

“Бацькі народаў” так любяць каб іх атачалі дзеткі.. гэта заўсёды уміляе, заўсёды дае карцінку “сільнага і справядлівага”. А чалавек які хавае сваіх жанчын і сваіх дзяцей ужо даўным даўно, наўрад ці раптам стаў бы выстаўляць сына, якога да гэтуль нібы і не было.

Ня ведаю, ці маю я права сказаць, што шкадую гэтага малога. Я ж ня ведаю, як ён жыве. Можа ён шчаслівы… Хаця ці шчаслівая яго мама. І дзе яна? У якой ролі? Яны яшчэ разам з малым ці Міколку - малую цацку татавага піяра, у яе забралі а яе саму найграўшыся выкінулі? Ня ведаю. Спадзяюся што не. Спадзяюся, што малы будзе мець добрыя успаміны аб дзяцінстве. Хаця калісьці ён даведаецца, натуральна, хто і які яго тата на сам рэч… І сустрэнецца з дзецьмі тых, хто нарадзіўся, калі іх таты сядзелі у вязніцы за іншадумства. Даведаецца, хто быў вінаваты і каму слалі праклёны старыя і малыя, выходзячы з судоў. Зразумее, што тое імя, якое ён ведаў як “татачка” - іншым нельга было не любіць, што некага білі і катавалі за адсутнасьць любові…

Я жадаю яму сілаў у той момант.
Не дай Божа…

А пакуль памалюся за цябе. І за тое, каб дзеці за бацькоў не адказвалі.
…. і не заўсёды як бацькі вырасталі..

піша pumaa82 у minsk_by

АК МОЖЕТ ЗНАЕТ КТО,ЕСТЬ ТРЕТИЙ СЫН?

Тэмы допісу (і папярэднія допісы на гэтыя тэмы): , , ,


Ведаеце нешта яшчэ пра гэту гісторыю? Маеце цікавы лінк? Напішыце камэнтар!

XHTML: Дазволеныя тэгі: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <code> <em> <i> <strike> <strong>