Чарты
Чарты паказваюць прырост згадак пэўнага палітыка ў блогасфэры ды ў традыцыйных мэдыях ў параўнаньні з папярэднім тыднем. Простымі словамі, пра каго й наколькі болей пачалі гутарыць блогеры за тыдзень. Лічба “50%” азначае, напрыклад, што пра пэўнага пэрсанажа пачалі ўзгадваць на 50% (у 1.5 разы) часьцей ў параўнаньні зь папярэднім тыднем.
Чаму разьдзел называецца “Чарты”? У адрозьненьне ад беларускага слова “графікі”, слова “чарт” азначае “сьпіс, табліца, рэйтынг, які абнаўляецца рэгулярна і паказвае папулярнасьць пэўных асобаў або прадуктаў па тыднях або месяцах”. Напрыклад, “Чарты Білборда” паказваюць папулярнасьць альбомаў паводле іх продажу па тыднях.
Камэнтар па бягучым чарце глядзіце, калі ласка, ўнізе…
__________________________________________________________________________
Дынаміка за 31.03 - 06.04.2008
Тыдзень па Дні Волі блёґеры працягвалі абмяркоўваць, чым была выкліканая шалёная атака ўладаў на ўдзельнікаў сьвяткаваньню 90-х угодкаў БНР на тле дэкляраванага паляпшэньня стасункаў з Захадам. Паколькі амэрыканскія санкцыі супраць канцэрну “Белнафтахім” былі ўспрынятыя беларускім бокам настолькі балюча, што спрычыніліся да дыпляматычнага скандалу, зь якога зараз цяжка намацаць годнае выйсьце, атрымоўваецца, што толькі фінансавыя санкцыі здольныя прымусіць рэжым прыслухацца да іншых.
Блёґер , што належаць людзям, набліжаным да кіруючага рэжыма, распрапагандаваць яго ды абвясьціць байкот таварам. На жаль, як зазначалі іншыя ўдзельнікі дыскусыі, у Беларусі зараз цяжка знайсьці прыбытковыя кампаніі, якія не належылі б хаця тым або іншым чынам кіруючым колам. Нагадаю, у свой час менавіта прыбытковасьць тэлекамунікацыйнага сэктару спрычынілася да ўтварэньня трэцяга GSM-апэратара “Бэст”, пад надзвычай хуткі старт якога былі пазычаныя досыць вялікія грошы ў кітайскага боку. Такім чынам, па сутнасьці, у беларусаў няма выйсьцю: ўсё, што вырабляецца ў Беларусі, тым ці іншым чынам мае дачыненьне да кіруючых колаў, а набываць замежныя тавары папросту вельмі дорага. Блёґер замест “чорнага сьпіса” прапанаваў інфармаваць людзей пра гаспадароў тых або іншых прадпрыемстваў, каб першыя маглі ў свой час зрабіць выбар.
Блёґер прапанаваў свае бачаньне падзеяў Дня Волі: тое, што адбылося, было на яго думку сплянаванай акцыяй менскае міліцыі ды называлася плянам “”. Бяз трупаў, па словах аўтара, адбылося толькі заўдзякі частковаму сабатажу рэгіянальнае міліцыі. Пасьля акцыі тых, хто зьвярнуўся па дапамогу ды даведкі ў траўмапункты, пачала .
“Ведаць антыгерояў у твар” – з такім загалоўкам блёґер “плашча ды кінжала”, якія з зайздроснай рэгулярнасьцю адведваюць мітынгі апазыцыі. Дадазены нават кароткі камэнтар пра паводзіны кожнага зь іх.
Блёґер камэнтуе куламесу наўкола скарачэньню штатаў амэрыканскае амбасады. На яго думку, занепакоенасьць ахвіцыйных колаў лёсам амэрыканскае амбасады сьведчыць пра тое, што пацэлілі туды, куды трэба. Па-другое, пасьля пачатку гэтага працэсу зваротнага шляху няма. Па-трэцяе, трэба залагодзіць “Вялікага Брата”, які, нягледзячы на ўсе дэманстрацыі лаяльнасьць, . І па-чацьвёртае (але гэта ўжо сьледзтва), гэта дае магчымасьць ад вандровак па грошы ў ЗША, адкуль багата хто не вяртаецца. Хаця, апошняя выснова спрэчнае, зазаначае блёґер: гэта на той чыньнік, які спусташыў іх гаманцы.
