Тэма: На Еўрабачаньне ад Беларусі едзе Руслан Алехно
January 24, 2008
На Еўрабачаньне беларускія "мэтры музыкі" адабралі Алехно. Шмат хто сьцьвярджае, што ніякага конкурса не было, а вынік праплачаны. Больш за тое, вялікая колькасьць прысутных на адборышчы сцвярджаюць, што Алехно спяваў "міма нот". Блогеры так сама непрыемна ўражаныя ўсплыўшым інтэрв'ю спявака, у якім той называе сваім домам Маскву і кажа, што на беларускай мове размаўляюць толькі старыя ў вёсках.

Все белорусские издания полнятся анонсами – от Беларуси на фестиваль Евровидение 2008 в Белграде поедет
Всего на участие в отборочном конкурсе было подано 122 заявки (не беднеет страна талантами!), из которых было принято к прослушиванию 76, сообщает
Дабы избежать скандалов, сопровождавших в прошлых годах избрание участника, было принято руководящее решение - старперы вроде Раинчика, Ярмоленки, Поплавской и (ни в коем случае не старой перечницы) Ирины Дорофеевой могут с полным правом решать, что понравиться молодежи (которая традиционно голосует в этом конкурсе) и ее голубой части (которая, опять же, традиционно, является самой активной поборницей и поклонницей конкурса).
Другими словами
// піша
Пра Эўрафэст і Алехно гавораць так сама
Любопытное заявление Руслана Алехно, который представит Беларусь на Евровидение-2008:
"Руслан ждет совета от Филиппа Киркорова
Как бы ни сложилась судьба Руслана Алехно на самом конкурсе «Евровидение», сегодня он главный музыкальный ньюсмейкер, наш принц и Трубадур и надежда года. Руслан заметно волнуется, сильно худеет и много тренируется с репетиторами — учит современную хореографию и английский язык. На вопрос, кто поставит ему яркий концертный номер для участия в финале «Евровидения», Алехно отвечает честно: «Буду звонить Киркорову. Филипп очень искренний человек, я уверен, он и мне придумает хорошую «фишку» для песни, какую придумал и для Билана, и для Колдуна. Киркоров всегда мне давал дельные советы и теперь, думаю, не откажет».
Какой рояль в кустах припрячет гуру конкурса «Евровидение» Киркоров для нашего Руслана Алехно — узнаем через месяц."
// піша
Руслан Аляхно: Па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках
![]() Руслан Аляхно |
На гонар беларускай поп-музыкі быў высунуты выканаўца, чые галоўныя дасягненьні — перамога ў расейскім «Народным артысьце» ды служба ў арміі. У адным з сваіх інтэрвію цяпер ужо прадстаўнік Беларусі на «Эўравізіі-2008» сказаў, што лічыць сябе нацыянальным героем Беларусі, а сваім домам — Расею, бо «толькі там можна раскруціцца». Пра беларускую мову выказваецца: «У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках. А ў горадзе — там наогул ніхто на ёй не размаўляе». Інтэрвію з архіву ТГ.
— У Беларусі немагчыма зрабіць кар’еру. На конкурсах вышэй за другое месца не давалі. Толькі ў 2002 годзе я ўзяў Гран-пры ў конкурсе «Виват победе!». Мне адразу казалі прадусары: пойдзеш працаваць да нас — будзе першае месца. Як сябе паводзіць на сцэне, як апранацца — гэтаму нас не вучылі. І прадусара, які б пісаў табе песьні ці ўкладаў грошы ў іх напісаньне, таксама не было. А Расея — аграмадная краіна, і я лічу, што толькі ў Маскве можна раскруціцца і рэалізавацца, як сьпявак. А наогул, калі я надумаў паехаць у Маскву, хацеў пачаць з рэстаранных сьпеваў, якімі займаўся на Беларусі шмат год.
— Так, і зусім не засмучаўся. Мае бацькі — простыя людзі: маці — швачка, бацька быў ваенным. Дарэчы, менавіта ён прымусіў мяне хадзіць у музычную школу, хоць я гэтага не хацеў. А рэстаран — добрая школа. Мне даводзілася выконваць усё — ад «Муркі» да «Бэсамэ мучо»… Да таго ж я тады вучыўся ў сярэдняй школе, затым паступіў у аўтатранспартны коледж, а пазьней у армію пайшоў.
— А навошта? Армія загартоўвае і выхоўвае мужчынскі характар. Да таго ж я служыў у ансамблі песьні і танца Ўзброеных сіл РБ. А «дзядухі» як такой не было: Беларусь — не Расея.
— Так, я запісаў альбом па—расейску. Але ў нас не такая сытуацыя, як на Ўкраіне. У Беларусі па-беларуску размаўляюць толькі бабулі і дзядулі ў вёсках. А ў горадзе — там наогул ніхто на ёй не размаўляе.
— Розьняцца. Беларускія часьцяком не атрымліваюць аўтографаў. І не таму, што іх не даюць, яны проста баяцца падыйсьці. Яны куды болей сьціплыя.
— Напэўна, ужо ў Маскве. Жыву тут другі год, здымаю кватэру. Першы час, канечне, хадзіў з разьзяўленым ротам, а цяпер у мяне такое адчуваньне, што пражыў тут усё жыцьцё.
// пра гэта размаўляюць так сама тут
Абмеркаваньне: музыка ў метро
January 23, 2008
Ці падабаецца людзям музыка, якую круцяць у метро, пытаюцца на мінскбаі. І калі падабаецца, то якая? Людзям звычайна не падабаецца, але яны адносяцца да яе з гумарам і шкадуюць чалавека, які вымушаны адбіраць музыку для метро з беларускага поп-"трэша", як яго называюць блогеры.
музыка ў метро
сёння на кастрычніцкай-купалаўскай чула нешта дзіўнае: псеўданародная з прымесямі шансону песня пра "казака маладога" - гэта проста шэдэўр! шкада, імя спявачкі засталося невядомым.
і вельмі хацелася б паглядзець на таго чалавека, які адбірае кліпы для трансляцыі ў метро-тэлевізарах.
скажыце, якія песні, што гучаць з экранаў менскага метро, вам больш за ўсё падабаюцца? ![]()
сапраўды, вельмі цікава!
// піша

