Абмеркаваньне: Ці можна прыцягнуць усіх удзельнікаў штурханіны з АМАПам за гвалт у дачыненьні міліцыянтаў?

April 2, 2008

Блогеру nikita_syskov прыйшла ў галаву думка: а ці могуць у нас прыцягнуць па артыкуле 364 (гвалт над міліцыянтам, па ёй зараз судзяць Кіма) людзей, якія упіраюцца, калі АМАП іх выштурхоўвае. Як напрыклад, на апошняй акцыі. Страшная думка, але зь іншага боку трошкі верагодная...

------------------
Арыгінал допісу:
(паводле nikita_syskov для by_politics
)

а может не всё так плохо?

Статья 363. Сопротивление работнику милиции или иному лицу, охраняющим общественный порядок

1. Сопротивление работнику милиции или иному лицу при выполнении ими обязанностей по охране общественного порядка –наказывается исправительными работами на срок до двух лет, или арестом на срок до шести месяцев, или ограничением свободы на срок до трех лет, или лишением свободы на срок до двух лет.
2. То же действие, сопряженное с применением насилия или с угрозой его применения, либо принуждение этих лиц путем применения насилия или угрозы его применения к выполнению явно незаконных действий –наказываются ограничением свободы на срок до пяти лет или лишением свободы на тот же срок.
http://pravo.by/webnpa/text.asp?start=1&RN=HK9900275#&Article=363

кима я так понимаю по 364ой судят -- Статья 364. Насилие либо угроза применения насилия в отношении работника милиции

так вот какая страшная мысль закралась..а не попадают ли все, упирающиеся от выталкивающихся омоновцев, под эту замечательную статью?ведь сопротивляются же...
не подумайте что бред или не знаю что 1ое апреля прошло, просто вдруг такая страшная мысль в голове пробежала, а т.к. с утра их не много бегает, то не осталась незамеченной

Справа журналістаў

March 28, 2008

фота Юліі Дарашкевіч

Учора фрэндлента стракацeла перадрукоўкамі з "Нашай Нівы", "Свабоды" ды "Салідарнасьці": ператрусы ў журналістаў, што працуюць на "Белсат", "Радыё Рацыя" ды "Эўрапэйскае Радыё для Беларусі". Ордэры былі падпісаныя памочнікам пракурора Стукам (якое значнае беларускае прозьвішча!) і загадавалі дапытваць журналістаў па справе стваральнікаў сатырычных мультаў. Справа старая й неактуальная: распачатая яшчэ ў 2005 годзе, да гэтага часу яна мёртва ляжала ў шуфлядах пракуратуры, паколькі яе галоўныя абвінавачаныя папрасілі палітычнага прытулку за мяжой. Журналісты лічаць, што мульцікі прыдаліся пракуратуры для таго, каб адпомсьціць за праўдзівае асьвятленьне падзеяў 25-га сакавіка ў Менску, калі АМАП, узяўшы ў кола жменьку людзей, брутальна зьбіваў іх. Трэба лічыць, што такім чынам "ахоўнікі правапарадку" помсьцілі за тое, што ня могуць разагнаць вялікі мітынг каля Акадэміі Навук: яны ня надта звыклыя да вялікіх натоўпаў.

На фоне масавых ператрусаў у журналістаў па займшэлай справе ды зьбіцьці людзей недарэчна для дзяржаўных службоўцаў выпінаецца статыстыка па нераскрытых гвалтах ды забойствах: болей за 500 ды 1500 адпаведна. Гэта не павінна здзіўляць: пакуль ў дзяржаве усе асноўныя сілы будуць накіраваныя на барацьбу з іншадумствам, крымінал будзе шчыраваць. Болей за тое, улада можа прымусіць "крыміналаў" рабіць што ёй заўгодна: іх можна нацкаваць на апазыцыйнае шэсьце наўзамен скарачэньня тэрміну, можна нацкаваць на пані Анжалікі Борыс або на пана Барыса Хамайду (маляваць крыжы на вокнах, падкідаць пагрозьлівыя цыдулкі імбэцыльнага зьместу). Ідэя ня новая: яшчэ Салжаніцын апісаў, як НКВД выкарыстоўвала асуджаных па крымінальных артыкулах, каб трымаць "палітыку" ў цуглях.

Дзяржаўныя газэты ані слова ня вымавілі пра ціск на сваіх калегаў. МЗС выказаўся ў стылі: "Дачакаліся! Трэба была браць акрэдытацыю". Як кажуць, нічога новага.

Але вось толькі што рабіць спадару Бэлу, якога Лукашэнка, падаецца, ужо наняў дзеля паляпшэньня беларускага іміджу? Інфармацыю пра 25-га сакавіка перадалі CNN, BBC, Al-Jazeera і іншыя тэлеканалы. Тое, што кампанія СНД "МІР" адмовілася трансляваць, нягледзячы на ўмовы арэнды перадальніка замежнымі тэлеканаламі, не перашкодзіла замежным журналістам. Нешматлікімі "пакрыўджанымі", хто не бачыў "карцінкі", былі жыхары краінаў СНД...

Дэмакратыя, як у Аўстрыі?...