Байкот ЖЖ: Вярніце базавыя рахункі!

March 21, 2008

Ангельскамоўныя карыстальнікі ЖЖ, абураныя рашэньнем СУПа скасаваць базавыя рахункі (бясплатныя й без рэклямы), ініцыявалі кампанію байкоту ЖЖ: 21-га сакавіка усе нязгодныя з пазыцыяй СУПа не дапісваюць, не камэнтуюць ды й увогуле не залучаюцца на блогасэрвіс. Абвестка была прынятая з энтузыязмам у расейскай частцы, заклікі падтрымаць акцыю распаўсюджваліся й па беларускім, украінскім ды іншых сэгмэнтах. Мэта акцыі -- "абваліць" статыстыку ЖЖ на адзін дзень ды паказаць, якую вялікую аўдыторыю уяўляюць з сябе карыстальнікі базавых рахункаў.

Наконт эфэктыўнасьці акцыі мы даведаемся толькі пасьля 21-га, ды й тое з ускосных крыніцаў: зь інтэрвію Носіка вынікае, што наўрад ці ён прызнае посьпех акцыі, нават калі яна пройдзе ўдала. Але ўсьцешвае тое, што паміж ЖЖыстамі няма глябальнага водападзелу на "за" і "супраць" Так што працягваем сачыць за падзеямі.