Абмеркаваньне: як правільна “цана” ці “кошт”?

May 5, 2008

Падалося блогеру lioxakrk, што не правільна аформлены квіток, які ён набыў у тэатар. А менавіта слова "цана" падалося памылкай. У каментарах высветлілі, што на сам рэч, "цана" правільная назва, і мае іншае значэньне, чым кошт.

Піша lioxakrk у minsk_by

Цана

Цана/Кошт?
Хто как шчытает?
Купалауский театар за цану...
У кого они билеты заказывают?... Что бы решить вопрос с языками, государственным будет Трасянка :)

Вось некаторыя каметары:



miram
2008-05-04 11:31 am UTC (спасылка) Track This
На пальцах (я не эканаміст ні разу): цана -- за што прадаецца, кошт -- за што купляецца.Я прыходжу ў краму, там цана пакету малака -- 1000 р. Я купіў пакет малака; яго кошт для мяне склаў 1000 р. Я купіў пакет малака, бохан хлеба і бутэльку мінэралкі; кошт гэтага закупу для мяне склаў 3000 р. (ня скажаш -- "цана", бо цана ў кожнага з гэтых тавараў свая).Мой завод вырабляе сэпулькі. Кошт адной сэпулькі (кошт яе вырабу) -- 1000 р. У гэтую суму ўваходзяць цэны на сыравіну, зарплата рабочых і г.д. Цану продажу я стаўлю 1500 р, і калі вы ў мяне купіце сэпульку, то яе кошт -- для вас -- складзе 1500 р.

З пункту гледжаньня пакупніка цана тавару ператвараецца ў кошт, калі за тавар плоцяцца грошы; прычым яна ператвараецца ў кошт толькі для пакупніка, бо для прадаўца гэтыя грошы, наадварот, даход.

(Адказаць на камэнтар)


silverrebel
2008-05-04 11:49 am UTC (спасылка) Track This
Цана -- слова славянскага паходжання, а кошт -- запазычаны з нямецкай.

(Адказаць на камэнтар)

паверце спэцыялісту :)
czalex
2008-05-04 12:54 pm UTC (спасылка) Track This
Цана і кошт - розныя эканамічныя катэгорыі.Цана = price
Кошт = costhttp://community.livejournal.com/by_mova/220720.html

на квітку ўсё правільна напісана - у адрозьненьне ад беларускамоўных СМІ, якія надта часта грашаць блытаньнем цаны і кошту. "Кошт на нафту", "кошт на газ" - бязглуздыя і няправільныя выразы.

(Адказаць на камэнтар)


Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
al_mikola
2008-05-04 01:06 pm UTC (спасылка) Track This
Вы што, мяркуеце, што чым далей ад расейскае мовы, тым бліжэй да беларускае. Потым, слоўнік гэты ня поўнасьцю зрусіфікаваны. Ня ўкладвайце, калі ласка, нашую мовую ў пракруставы ложак сваіх перакананьняў і густаў. Лепш разам будзем адстойваць яе правы ды гаварыць на ёй на ўсёй Беларусі.

(Адказаць на камэнтар)(Галіна)


Re: Хто кладзе нашую мову ў пракруставы ложак?
michalina
2008-05-04 04:51 pm UTC (спасылка) Track This
+10000
абы-як, абы не па-руску....такому патрыятызму месца на кухні

(Адказаць на камэнтар)(Бацькоўскі)

Апытанне: калі і з кім размаўляеце па-беларуску?

January 1, 2008

У беларускіх суполках LJ вядзецца апытанне аб выкарыстанні беларускай мовы. Калі і з кім беларускамоўныя юзеры карыстаюцца беларускай?

 

 

Карыстаньне беларускай мовай у грамадскіх месцах

Гэтае апытаньне праводзіцца з мэтай вывучэньня матываў карыстаньня і некарыстаньня беларускай мовай у грамадскіх мейсцах. Пытаньне найперш для ЖЧ-юзэраў, якія пішуць па-беларуску, але і для ўсіх хто так ці іначай карыстаецца беларускай мовай. Галоўная ўмова - вы жывеце ў Беларусі.

КАЛІ ЛАСКА ПАТРАЦЬЦЕ ПАРУ СЕКУНД КАБ АДКАЗАЦЬ НА ПЫТАНЬНЕ НІЖЭЙ.

View Poll: #1114017

На 22.00 гадзіны 1.01.2008 вынікі выглядаюць так (заўвага рэдактара 101blog.net):

Так, амаль заўсёды
26 (19.8%)

Стараюся, але часта пераходжу на рускую
17 (13.0%)

Вельмі рэдка, больш размаўляю з сябрамі
17 (13.0%)

Размаўляю па беларуску толькі з беларускамоўнымі знаёмымі
59 (45.0%)

Ужываю беларускую толькі ў інтэрнэце
12 (9.2%)

Калі ласка ў комэнтах пазначце прычыны па якіх не ўжываеце ці мала ўжываеце беларускую мову ў грамадскіх месцах.

 

//dziaciuk піша ў by_mova

 

Спасылкі на дадзенае апытанне а таксама абмеркаванне

тут http://community.livejournal.com/minsk_by/4373637.html

і тут http://community.livejournal.com/by_politics/552165.html

 


трансформатор, адрес.