Абмеркаваньне: замежныя студэнты далучаюцца да БРСМ

February 26, 2008

Замежныя студэнты з Шры-Ланкі ды Індыі далучаюцца да БРСМ, а ў холе першага паверха гомельскага мэдычнага унівэрсытэта вывешаныя агітацыйныя матар’ялы, што заклікаюць выбіраць для навучаньня і жыцьця Беларусь — у супрацьвагу Расеі і Украіне. Подпісы на плякатах сьведчаць аб тым, што ў кожным горадзе дзьвюх суседніх краінаў дзейнічаюць банды расыстаў, якія могуць зьбіць або забіць. Таксама гаворыцца, што многія гарады Украіны небясьпечныя з-за эпідэмій халеры, дызентэрыі і гепатыту.

Арыгінал посту:

Трэба ўжо БРСМ пераназывацца ў Інтэрнацыянальны Саюэ Моладзі і праводзіць кампаніі за “За Чёрнорусь”
111,46 КБ
Індусы і шры-ланкійцы ўступаюць у БРСМ

Паводле прарэктара Гомельскага медуніверсітэта па інфармацыйнай і выхаваўчай працы Віктара Уманца, сябрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сталі ўжо 18 прадстаўнікоў Індыі і Шры-Ланкі.

Віктар Уманец падкрэсліў, што ініцыятыва ўступіць у БРСМ поўнасцю зыходзіла ад саміх замежных студэнтаў.

- Яны азнаёміліся з дзяржаўнай праграмай па падтрымцы моладзі, ацанілі сацыяльную скіраванасць палітыкі кіраўніцтва краіны — вось і вырашылі падключыцца. Цяпер нашы замежныя “камсамольцы” ўдзельнічаюць ва ўсіх акцыях, што праводзяцца пад эгідай БРСМ. Да дня закаханых яны зрабілі маляўнічыя валянцінкі з сімваламі Індыі і Беларусі, прызналіся ў любві да нашай краіны. Матэрыяльна ўступленне замежных студэнтаў у саюз моладзі мы пакуль ніяк не можам заахвоціць. Але будзем імкнуцца іх падтрымліваць, найперш у вучобе — руская мова даецца ім цяжка.

У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН студэнт замежнага факультэта Патэл Ніраў Кумар паведаміў, што ўступіць у БРСМ яго сагітаваў сакурснік з Індыі, які ў канцы мінулага года ўдзельнічаў у рэспубліканскай канферэнцыі, прысвечанай пяцігоддзю ўтварэння саюза моладзі.

- На канферэнцыі выступала кіраўніцтва арганізацыі. Наш сябар пачуў аб добрых справах БРСМ, аб выдатных планах у працы, аб тым, што быць членам саюза моладзі прэстыжна.

Суразмоўца падкрэсліў, што пры дапамозе БРСМ ён і яго суайчыннікі атрымалі магчымасць прапагандаваць сярод мясцовых студэнтаў сваю культуру: выступаць з нацыянальнымі песнямі, танцамі, вучыць будучых беларускіх медыкаў гульні ў крыкет, вельмі папулярнай у Індыі. Таксама замежныя студэнты ўдзельнічаюць у праграмах здаровага ладу жыцця, знаёмяцца з рускімі прымаўкамі і прыказкамі.

Усяго ў гомельскім медуніверсітэце вучыцца прыблізна 300 замежных грамадзян. Большасць іх з Індыі, Сірыі, Пакістана, Шры-Ланкі, Йемена, Лівана. Апрача таго, ёсць студэнты з Нігерыі, Непала, Перу, Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Егіпта. “Мы прывабліваем замежных студэнтаў адносна невысокім коштам навучання ў параўнанні як з краінамі Еўрасаюза, гэтак і СНД. Да таго ж у нас іншаземцам больш спакойна і ўтульна”, — зазначыў прарэктар ВНУ.

У холе першага паверха галоўнага корпуса універсітэта вывешаны агітацыйныя матэрыялы, што заклікаюць выбіраць для навучання і жыцця Беларусь — у супрацьвагу Расіі і Украіне. Подпісы на плакатах сведчаць аб тым, што ў кожным горадзе дзвюх суседніх краін ёсць банды расістаў, якія могуць збіць або забіць. Таксама гаворыцца, што многія гарады Украіны небяспечныя эпідэміямі халеры, дызентэрыі і гепатыту.

У працяг паста

65,38 КБ

60,40 КБ


61,62 КБ

62,53 КБ

Тэма: клятва даяркі

February 15, 2008

Управа ідэялёгіі Чашніцкага райвыканкаму ды мясцовая ўправа БРСМ склалі тэкст клятвы на вернасьць прафэсыі, якую з гэтага году будуць даваць усе маладыя спэцыялісты, што прыяжджацьмуць у раён па разьмеркаваньні. У акцыі, першы этап якае ўжо адбыўся днямі, узялі ўдзел маладыя механізатары, даяркі, будаўнікі, прадаўцы. Блогеры цікавяцца, ці станецца пераход даяркі ў прадавачкі злачынствам. Можа, і артыкул увядуць? :-)

Арыгінал допісу:

Вчера члены БРСМ по приказу руководства признавались в любви всяческим статусным персонам.
Без приказа их любят недостаточно.

Сегодня идеолухи Чашникского района заставили доярок и трактористов клясться в любви и верности уже не Лидии Ермошиной или Ирине Дорофеевой, а своей профессии.

Меня вот интересует система наказаний за “клятвопреступления”.
Общественное порицание? Исключение из БРСМ?
А, догадался! Клятвопреступников не будут брать на госслужбу.

Точнее - на госпредприятия их будут брать только по той профессии, которой изначально поклялся в верности.
Ну там и до трудовых династий недалеко… Клятву будут принимать еще в младших классах.

“Как, Танечка, ты не хочешь быть знатной дояркой как твоя мама?! Бери пример с Вовочки, он дал клятву стать главой администрации, как его папа!”

Кстати, парой абзацев ниже на той же странице “Телеграфа” написано, что в Литве требуются те самые доярки и трактористы. Причем зарплата раз в пять выше белорусской.
Так что можно остаться верным своей профессии, но вне рамок нарастающего чучхеизма. И с пользой для себя.

via [info]trauch // pessimist2006

Таксама на гэтую тэму пішуць agafon_bel, trauch.