Абмеркаваньне: мітынг незадаволеных у цягніку

January 25, 2008

Беларускі блогер апісвае тое, як у дызелі Гомель - Добруш стаўся сьведкам гучнага абуранага абмеркаваньня скаротаў аплачаных вакацыяў ды іншых новатвораў улады ў дачыненьні да працаўнікоў дзяржаўнага сэктару. Блогеры абмяркоўваюць, ці варта хадзіць на мітынгі ўвогуле, і кпяць з такіх “абурэньняў”: маўляў, а на плошчу выйсьці замест трыманьня дулі ў кішэні?

Палова ўдзельнікаў напалягае на тым, што ня варта хадзіць на дэманстрацыі, што ня маюць азначанае мэты й дапомна ні да чаго не спрычыняцца. Іншыя намагаюцца пераканаць іх, што зараз ня мэта мітынгу, а ўласна мітынг мае значэньне, як права выказваць незадаволенасьць. А тое, маўляў, усе моцныя сядзець ля кампа й страчыць на старонку абгрунтаваньні сваяе бязьдзейнасьці.

Арыгінал допісу:

Мітынг у цягніку

21 студзеня, акурат у той-самы час, калі на галоўнай вуліцы горада №1 нашай краіны распачыналіся “народныя гуляньні” з гучным назовам “Народ vs Дзяржаўнай бюракратыі” я ўвайшоў у вагон №1 цягніка Гомель-Добруш. І чаго там не чакаў пабачыць, дык гэта пабачыць несанкцыяваны мітынг! Прыблізна два дзясяткі пасажыраў цягніка зычна, актыўна і досыць эмацыйна абмяркоўвалі асноўныя напрамкі ўрадавай сацыяльна-палітычнай палітыкі. Рэй вёў мужчына сярэдняга веку, апрануты ў дублёнку. Ён зьвяртаўся да прысутных:”Вось скажыце, гэта нармальна? Я столькі працаваў, аніякіх залётаў, аніякіх заўвагаў, трэба зрабіць - рабіў…І што? Зараз яны мяне пазбаўляюць дадатковых дзён, абразаюць працягласьць штогадовага адпачынку. За што? За шкодныя ўмовы працы? Паабразалі заробкі! А кошты пруць угору як ракета ў космас! Уроды, скаты!..” сыпаў рознымі, у тым ліку і зусім ужо непарляманцкімі словамі, на адрас дзяржаўных кіраўнікоў рознага ўзроўню выступоўца. Пасажыры выказвалі яму сваю патрымку і агучвалі ў дадатак свае крыўды ад дзеяняньняў нашай улады. Мітынг расьцягнуўся на тры прыпынкі, толькі перад самым Добрушам мітынгоўцы яго скончылі. Гэта ж трэба так дапячы людзей, што яны ўжо ў транспарце мітынгі ладзяць. Гучалі, дарэчы, на мітынгу і радыкальныя заклікі: “Час прысьпеў! Браць чынавенства за каўнер!”
Як бачым ужо не хапае навумавых, паўлючэнак і іншых…для патрыманьня правапарадку… // liashkou_a by_politics