Абмеркаваньне: музыка ў метро

January 23, 2008

Ці падабаецца людзям музыка, якую круцяць у метро, пытаюцца на мінскбаі. І калі падабаецца, то якая? Людзям звычайна не падабаецца, але яны адносяцца да яе з гумарам і шкадуюць чалавека, які вымушаны адбіраць музыку для метро з беларускага поп-”трэша”, як яго называюць блогеры.

музыка ў метро
сёння на кастрычніцкай-купалаўскай чула нешта дзіўнае: псеўданародная з прымесямі шансону песня пра “казака маладога” - гэта проста шэдэўр! шкада, імя спявачкі засталося невядомым.
і вельмі хацелася б паглядзець на таго чалавека, які адбірае кліпы для трансляцыі ў метро-тэлевізарах.

скажыце, якія песні, што гучаць з экранаў менскага метро, вам больш за ўсё падабаюцца? :)
сапраўды, вельмі цікава!

// піша karta-vetra у minsk_by