Абмеркаваньне: Флікэры на торбах
April 8, 2008
Блогер прыдбаў торбу, у пас якой быў зашыты святлаабівальны элемэнт ў выглядзе палоскі. Пытаньне, як яго пазбавіцца, выклікала дыскусыю з элемэнтамі абвінавачваньняў у нянавісьці да флікэраў ды прапановамі пайсьці ў трэнажорную залю, каб адбівацца ад гопнікаў.
——————————————
Арыгінал допісу ад inflaes для minsk_by.
Сумка со светоотражающим элементом
Пробрел сегодня (в Минске) отличную сумку и сразу же столкнулся с одной проблемой. Дело в том, что на ремне оказалась полоска со светоотбражающим элементом
Днем то это не было заметно, но вечером…
Так вот вопрос? Может кто посоветует какое-либо ателье, либо полезный способ, как от этой пакости избавиться?
Беспокойство то мое связано в том, что возвращаюсь домой я довольно поздно, и в наших реалиях этой светящейся феериeй проще привлечь внимание пьяного гопника, нежели чем автомобиль на одинокой дороге.
Абмеркаваньне: сьвятлаадбівальны аэразоль
February 25, 2008
Міліцыя атрымала адмысловы сьвятлаадбівальны аэразоль, якім яна на запыт малазабясьпечаных грамадзянаў можа размалёўваць верхнюю вопратку, такім чынам замяняючы флікеры. Блогеры абмяркоўваюць, ці спрычыніцца гэта да прымусовае размалёўкі “несьвядомых” “неафлікераных” грамадзянаў. Прыхільнікі флікэрызацыі напалягаюць на тым, што супраць такіх элементаў могуць выступаць толькі людзі, што ніколі не кіравалі машынай.
«Новинкой сезона стала “светоотражающий” аэрозоль. Местный телеканал даже сюжет снял по этому поводу. В нем рассказывалось, что если гражданин не обозначил себя фликером, то это за него сделают работники ГАИ. Подойдут и брызнут из баллончика на верхнюю одежду…»
«Министерство внутренних дел Белоруссии обязало все отечественные предприятия, которые занимаются пошивом одежды, снабжать ее фликерами…
По словам ведущего специалиста “Беллегпрома” Ларисы Нефедовой, светоотражающие полосы, согласно стандарту, необходимо нашивать так же, как и на спецодежде. “Лента должна идти по рукаву, по низу куртки, по спине и бокам”, - пояснила она.
Требование МВД распространяется на все предметы верхней одежды: куртки, пальто, блузы, пиджаки и жакеты.»«…из 14 пешеходов, которые погибли на дорогах за две февральские недели, 9 имели светоотражающие элементы.»
http://belradio.fm/ // vadzim для minsk_by
Тэма: флікерызацыя насельніцтва ў прымусовым парадку
January 23, 2008
Блогеры абмяркоўваюць усё больш шчыльнае ўвядзеньне флікераў у жыцьцё беларусаў. Мала таго, што флікерамі абвешаліся ўсе, ад малых-школьнікаў і сельскіх жыхароў да спадарынь у норкавых шубах, а за адсутнасьць флікера штрафуюць міліцыянты, дык зараз яшчэ выйшаў загад усю верхнюю вопратку беларускай вытворчасьці шыць з флікерамі. Хто гэта будзе купляць і насіць, пытаюцца людзі. І хто стварае такое моцнае лоббі флікеру?
| 12:23 pm - Пешаход будзе выглядаць як ДАІшнік
Гэта капец. |
// піша palitekanom
Міліцыя абавязвае прадпрыемствы абшываць вопратку флікерамі

Міністэрства ўнутраных спраў разаслала ўсім беларускім швачным прадпрыемствам ліст, у якім загадала нашыць святлоадбівальныя стужкі з усіх бакоў.
Калі краўцы пачыталі патрабаванні міліцыі, то прыйшлі ў замяшанне - паводле схемы, пешаход будзе выглядаць як ДАІшнік. Пра гэта “Еўрарадыё” распавяла вядучы спецыяліст “Беллегпраму” Ларыса Няфёдава.
Няфёдава: “Паводле стандарту, каб флікеры давалі эфект, флікераў трэба нашыць як на спецвопратцы. Стужка павінна ісці па рукаве, па нізе курткі, на спіне, па баках, на паўбачках. У такім разе на пешаходзе будзе больш стужак, чым на інспектару ДАІ“.
Прэс-сакратар МУС Алег Слепчанка кажа, што зроблена гэта выключна для бяспекі пешаходаў.
Слепчанка: “На жаль, пакуль свядомасць нашых грамадзянаў не дужа высокая, таму прыходзіцца прымяняць прымусовыя меры“.
У Палажэнні, накіраваным на беларускія прадпрыемствы, сказана: уся верхняя вопратка, што шыецца ў краіне, павінна быць святлоадбівальнай. Вядучы спецыяліст аддзела якасці “Беллегпраму” Ларыса Няфёдава кажа, што да верхняй вопраткі залічваюцца блузы, пінжакі, жакеты… Хто будзе набываць адзенне, якое свеціцца?
Міністэрства мяркуе, што патэнцыйныя пакупнікі вопраткі з флікерамі - сельскія жыхары. Але калі абшыць яе згодна з правіламі, то кошт вопраткі узрасце дзесьці на 30 тысяч.
У Расіі пару гадоў таму таксама спрабавалі прымусова нашываць флікеры. Але пасля высветлілася, што чаканага выніку гэта не прынесла і што з гэтага толькі скарысталася лобі тых, хто ўвозіў святлоадбівальную тканіну. Такім чынам, ад “абавязковасці” там адмовіліся.
Паводле словаў Ларысы Няфёдавай, нашыя прадпрыемствы ўжо 7 гадоў шыюць вопратку з флікерамі.
Няфёдава: “Нельга сказаць, каб яна карысталася шалёнай папулярнасцю, але дзіцячую - набываюць“.
За мяжой шмат якая дзіцячая вопратка абшытая такімі стужкамі. Але найчасцей гэта вопратка каляспартовая, віпаўская (іх папулярызуе Міхаэль Шумахер) ці дызайнерская.
“Еўрарадыё” пацікавілася ў беларускіх мадэльераў: як можна цікава абыграць флікер у адзенні?
Дызайнер Іван Айплатаў адразу не знайшоўся і зазначыў, што каб цікава ўвесці флікер у верхнюю вопратку, трэба добра падумаць.
Айплатаў: “Можна ўшываць святлоадбівальныя элементы, але невядома, як яны будуць сябе паводзіць пасля мыцця і хімчыстак. Такія палосы выкарыстоўваюцца ў 80% спартовай вопраткі і красоўках“.
Наталля Поткіна падказала, што тканіны-флікеры добра спалучаюцца з плашчоўкай і атласам, з шоўкам і іншымі тканінамі з бліскучай паверхняй.
Поткіна: “Яны б добра пасавалі да вопраткі для лыжных прагулак, тым больш што ў гэтым годзе модным быў колер срэбра. А зараз у модзе поп-арт, таксама можна прыдумаць нешта цікавае“.
Поткіна нават прызналася, што ў яе ёсць джынсы са святлоадбівальнымі лампасамі, якія сшыла сабе 3 гады таму.
Поткіна: “Аднак калі гэта зробяць абавязковым, то я супраць, бо флікеры абсалютна не падыходзяць да класічнага стылю, да касцюмаў і паліто“.
Ці будзе ўся вопратка Made in Belarus “свяціцца”, пакуль невядома, бо айчынныя прадпрыемствы атрымалі яшчэ толькі швачныя стандарты і ніякіх канкрэтных замоваў.
Алена Акуліч
// tut.by
Всё-таки наша белорусская родинка - это полный пиздец!!!!!
И меня ещё спрашивают, почему я хочу оттуда уехать….
http://news.tut.by/society/101884.html
коротенкий словарик для небелорусов:
МУС - МВД
швачным прадпрыемствам - швейным предприятиям
ліст - письмо
загадала - приказало (!!!!!!)
фликер - светоотражающая херня на одежде.
бляаааа…. ну это просто уже ни в какие ворота….
а после статьи можно ещё высказывания на форуме посмотреть…
// піша angry-daddy
// піша l-u-f-t у lulu_gov_by

