Тэма: Бабруйскія міліцыянты кажуць: “Мне по..й на закон і Канстытуцыю”

March 6, 2008

Праваабаронца Алесь Чыгір распавёў пра вобшук на кватэры яго сябра (і адначасова офісе) бабруйскімі міліцыянтамі. Прадстаўнікі закону пахлі перагарам, не мелі ордэра на вобшук, не саромеліся фотакамераў, збівалі гаспадара і яго сяброў, ламалі мэблю. Адзін з іх пагражаў "разабрацца" таксама з жонкай і дзецьмі ахвяры і заявіў, што яму "пох*й на закон і Канстытуцыю". Блогеры актыўна абмяркоўваюць здарэньне.

//піша аles-chyhir

Ім ужо по..й на закон і Канстытуцыю

 

  • Mar. 5th, 2008 at 11:23 PM

 

 

Цяжка пісаць, жудасна баліць рука.

Сёння каля 17.00 ў дзверы нашага офіса (прыватны дом майго сябра Ігара Хадзько) пастукаўся супрацоўнік МНС (Пажарнік) - для праверкі праводкі. Натуральна, мы адкрылі дзверы. Тым больш што ўчора прыходзіла жанчына з "Электрасетак", а некалькі дзён таму страхавы агент. Разам з МНСнікам зайшлі дзве істоты, якія прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі, адзін з іх нават паказаў дакумент, у адпаведнасці з якім ён старэйшы лейтэнант Тоўсцік. Ад абодвух ішоў пах перагару (учора як-ніяк у гэтых было свята).

Старэйшы лейтэнант Тоўсцік Невядомая істота ў капялюшыку Гэтыя двое беспардонна сталі расхаджваць па пакоях, пераварочваючы ўсё на сваім шляху. На шматразовыя прапановы Ігара паказаць ордэр на ператрус або любы іншы дакумент, які дазваляе ім паводзіць сябе падобным чынам, гэтыя істоты нахабна пасмейваліся і пагражалі "разабрацца". Знайшоўшы некалькі нумароў газеты "Свабода", той, які назваў сябе Тоўсцікам, запрасіў па тэлефоне дапамогу і заняўся напісаннем пратаколу. Пажарнік, усвядоміўшы, што патрапіў у кепскую гісторыю, ўвесь час нервова выбягаў з дому на свежае паветра. Другі невядомы на прапановы прадставіцца і паказаць дакументы паведаміў, што ён тут за кампанію а дакументы забыў дома. Калі праваабаронца Ігар Ходзька сказаў, што ўсе, што яны зараз робяць, пазапраўна і парушае яго канстытуцыйныя правы, невядомая істота ў капялюшыку сказала: "Мне похуй на закон и конституцию».".Калі падаспела падмога (дзесятак мянтоў), гэтыя двое ўканец азвярэлі ці асмялелі, сталі хапаць Ігара і мяне за рукі і пхаць. Сярод тых, якія падаспелі, знайшлася парачка азвярэлых, якія спрабавалі нам закручваць рукі. Пры гэтым яны нават не звярталі ўвагі на тое, што іх здымаюць (раней бабруйскія мянты на гэта рэагавалі вельмі нервова).

Паваліўшы мяне на скрынку з газетай "Свабода", невядомая істота ў капялюшыку яхідна паведаміла, што яшчэ разбярэцца з маёй жонкай і дзецьмі.

У гэты час астатнія істоты ў пагонах, выцягнуўшы з памяшкання нашага калегу з фотакамерай, учынілі пагром у пакоях.

Па-фашысцку цынічна мянты папінали гаспадара дома Ігара Хадзько і, нібы шпана, захапіўшы з сабою асобнікаў 500 газеты, збеглі. Слава Богу, на офісе быў нашатырны спірт і вельмі хутка прыехала хуткая дапамога.

Заўтра будзем пісаць заяву ў пракуратуру.

 

пра гэта пішуць:

r-a-t--k-i-n-g

barilotti

abadonne

nicolaev

limony

silverrebel

z_hunter

zelanton

burbalka

zedlik

prohvessor78

kalianishka

shorj

agafon_bel

edinthedark

vsevolod_volkov

fox_unexisted

Дэструктыўнасьць паводле генерала Жадобіна

December 22, 2007

Колькі ў Беларусі апазыцыянэраў, альбо што ведае КДБ? Меркаваньні галоўнага чэкіста наконт дэструктыўнасьці...

Дарэчы, актываваўся Жадобін -- і адразу на мяжы пачалі цікавіцца лэптопамі. Добра, што я свой закінуў вельмі далёка, а мытнічка была вельмі стомленая (мяркуючы па голасе), так што ўсё абышлося. Але ўсёй друкаванай прадукцыяй вельмі цікавілася. Нават вокладкай ад Агаты Крысьці, што я вёз маці ў падарунак, палюбавалася.