Моладзь БНФ адаслала у якасьці акцыі пратэста міністру інфармацыі свіную галаву, аб чым і паведаміў актывіт моладзі БНФ і блогер Ф. Вячорка. З большага разуменьня дадзеная акцыя не знайшла ў каментуючых. Аказалася да таго ж, што такі сымбаль - пагроза жыцьцю міністра, а гэта можа быць падставай для прысуду актывістам.
Сьвіную галаву падклалі даслалі міністру інфармацыі
Сусьветны дзень свабоды прэсы ў Менску адзначылі вулічнымі акцыямі і пэрформансам у будынку Галоўнага паштамту.
Палітыкі раздавалі мінакам газэты, а моладзь БНФ накіравала міністру інфармацыі сьвіную галаву як іранічны сымбаль перамогі над ворагамі. Міліцыянты перашкаджалі ладзіць акцыі, але абышлося без затрыманьняў.
Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Віктар Івашкевіч адзначылі сусьветны дзень свабоды прэсы раздачай недзяржаўных газэт “Народная Воля” і “Наша Ніва”. Спэцназаўцы пачалі выхопліваць газэты і выціскаць людзей з пляцоўкі каля будынку Галоўнага паштамту.
У выніку Лявон Баршчэўскі і Віктар Івашкевіч падалі скаргу міністру ўнутраных спраў на дзеяньні ягоных падначаленых.
Баршчэўскі: “Спачатку спрабавалі ў пракуратуры – там нам не далі ні кнігі скаргаў, ні магчымасьці падаць заяву. Тады мы прыйшлі ў прыёмную міністэрства ўнутраных спраў”.
Пасьля гэтага моладзевыя актывісты партыі БНФ накіраваліся ў будынак Галоўнага паштамту. За імі адразу накіраваліся некалькі спэцназаўцаў і міліцэйскае кіраўніцтва Ленінскага раёну.
Актывісты вялікую сьвіную галаву абгарнулі газэтамі “Советская Белоруссия», паклалі яе ў скрыню і даслалі яе на імя міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча.
Франак Вячорка: “Сьвіную галаву звычайна ўручаюць пераможцам за нейкую выбітную бітву. Уладзімер Русакевіч дамогся таго, што Беларусь апынулася 188-й у індэксе свабоды прэсы. Вось мы яму як змагару зь незалежнай прэсай уручаем гэтую сьвіную галаву, загорнутую ў яго любімую газэту “Советская Белоруссия".
Спэцназаўцы назіралі за пэрформансам і раіліся па рацыі са сваім кіраўніцтвам.
Аляксандра Клімовіч: “Мне падаецца, што гэта ўжо параноя. Яны прыходзяць на кожную акцыю. Прычым з кожнай акцыяй іх усё больш і больш. Я сёньня стаяла і разважала: няўжо ім самім не сумна прыходзіць на гэтыя акцыі, якія ж абсалютна не пагражаюць людзям? Мы не зьбіраемся нікога зрынаць гэтымі акцыямі. Папросту яны самі прыцягваюць увагу,бо кожны раз перастрахоўваюцца”.
У выніку пасылку прынялі. Супрацоўніца пошты паведаміла, што яе даставяць сёньня, альбо 7 траўня.
Если бы Так Называемый насаждал в стране ислам - это была бы замечательная акция.
А так - ну послали продуктовую посылку. Но так как не в холодильнике - может испортится и жрать не станут.
pronkly
2008-05-03 10:54 pm UTC (от 86.57.197.79) (ссылка)
Простите меня за глупый вопрос, может я один тут чего-то не смыслю в политике, но все же... А какой ожидаемый эффект от проведенной вами акции?
Редкие идиоты - эти ребятки. kot_biun
2008-05-04 09:35 pm UTC (спасылка)
Вообще-то, по международным криминальным знакам данный перфоманс - это сообщение: "Мы убьём тебя как эту свинью".
Не знаю, зачем рассказали о том - кому пришло это в голову, но это прямая угроза жизни получателя.
С соответствующей статьёй в уголовном кодексе.
Редкие идиоты - эти ребятки.
Провокаторы и долбоёбы.
Каб дапамагчы абураным прадпрымальнікам вырашыць праблему з крэатывам, было прапанавана падумаць разам і "накрэатывіць" ім лёзунгаў да наступнага мітынгу, які мае адбыцца менш, чым праз тыдзень.
Конкурс лёзунгаў
Як вядома, скандаваньне лёзунгаў прыдае дэманстрацыям большы амацыйны накал і інфармуе ўсіх навокал пра патрабаваньні дэманстрантаў і іх пазіцыю. У нас, нажаль, з крэатывам тут ня ўсё добра. Бачна што да акцыі 10.01 ніхто нічога не прыдумваў. Людзі скандавалі "Работу! Свабоду!" - гэта адзіны больш-менш удалы лёзунг, які я там пачуў.
Мая прапанова - конкурс лёзунгаў для наступных акцый пратэсту прадпрымальнікаў, свайго роду банк лёзунгаў. Прапануем, абмяркоўваем, прыдумваем.
Галоўнае - лёзунгі павінны быць па тэме, то бок мець адносіны да барацьбы прадпрымальнікаў і іншых груп насельніцтва (адмена льгот, таксам) за свае правы.
Яне супраць "Жыве Беларусь!" - гэта наш галоўны лёзунг, аднак яго не дастаткова. Ён занадта агульны і глабальны.
Калі ласка, прапануем!
Але па тэме. Ёсьць спецыяльныя суполкі пра гумар.
Да таго ж, я не зьяўляюся прадстаўніком прадпрымальнійкага руху, і гэта толькі мая ініцыятыва
На дадзены момант ужо прапанавлі больш за 50 лёзунгаў.