Абмеркаваньне: Конкурс лёзунгаў для прадпрымальнікаў

January 16, 2008

 Каб дапамагчы абураным прадпрымальнікам вырашыць праблему з крэатывам, было прапанавана падумаць разам і “накрэатывіць” ім лёзунгаў да наступнага мітынгу, які мае адбыцца менш, чым праз тыдзень.

Конкурс лёзунгаў
Як вядома, скандаваньне лёзунгаў прыдае дэманстрацыям большы амацыйны накал і інфармуе ўсіх навокал пра патрабаваньні дэманстрантаў і іх пазіцыю. У нас, нажаль, з крэатывам тут ня ўсё добра. Бачна што да акцыі 10.01 ніхто нічога не прыдумваў. Людзі скандавалі “Работу! Свабоду!” - гэта адзіны больш-менш удалы лёзунг, які я там пачуў.

Мая прапанова - конкурс лёзунгаў для наступных акцый пратэсту прадпрымальнікаў, свайго роду банк лёзунгаў. Прапануем, абмяркоўваем, прыдумваем.

Галоўнае - лёзунгі павінны быць па тэме, то бок мець адносіны да барацьбы прадпрымальнікаў і іншых груп насельніцтва (адмена льгот, таксам) за свае правы.

Яне супраць “Жыве Беларусь!” - гэта наш галоўны лёзунг, аднак яго не дастаткова. Ён занадта агульны і глабальны.

Калі ласка, прапануем!
Але па тэме. Ёсьць спецыяльныя суполкі пра гумар.
Да таго ж, я не зьяўляюся прадстаўніком прадпрымальнійкага руху, і гэта толькі мая ініцыятыва

На дадзены момант ужо прапанавлі больш за 50 лёзунгаў.

// піша dziaciuk у by_politics

alexbuiko.blog.tut.by