Абмеркаваньне: “Наша Ніва” ня хоча зарабляць грошы?
January 25, 2008
Беларускі блогер з Амерыкі прапанаваў газеце "Наша Ніва" выдавацца ў Амерыці і вырашыць такім шляхам свае фінансавыя праблемы. Без тлумачэньняў яго ідэю спачатку адхілілі. Блогер распавёў пра гэта у ЖЖ. Праз некаторы час "Наша Ніва" пайшла на кантакт і хоць і са скрыпам, але вырашыла ідэю падтрымаць. Зараз праводзіцца апытаньне амерыканскіх і канадскіх блогераў аб тым, ці куплялі б яны гэтую газэту.
І няма чаго скардзіцца...
Другі раз прапаноўваю Нашай Ніве праект, які б мог ім прынесьці рэальныя жывыя грошы замест таго, каб зьбіраць ахвяраваньні (падачкі) праз свой сайт.
Ідэя вельмі простая — раздрукоўваць НН у ЗША і рассылаць амэрыканскім падпісчыкам. Кіраўніцтва НН баіцца, што ў гэтым выпадку будуць парушаныя ўмовы выдавецкай ліцэнзіі (як высьветлілася, яны так называюць пасьведчаньне пра рэгістрацыю, якое ліцэнзіяй дэ-юрэ не зьяўляецца). На што я адказваю — добра, давайце закладзем "Наша Ніва ў Амэрыцы", якая будзе складацца з матэрыялаў "Нашай Нівы" плюс адна паласа чыста амэрыканскіх навінаў. Іншая газэта, іншы выдавец, іншая краіна — дакалупацца немагчыма пры ўсім жаданьні.
Другі раз чую ў адказ — мы гэтага рабіць ня будзем. Без тлумачэньня прычынаў.
Цяпер я ніколі не паверу, што "Нашай Ніве" патрэбныя ахвяраваньні. Калі яны ня хочуць рупіцца, каб зарабляць, то значыць яны дастаткова багатыя і бязь іх. І няма чаго скардзіцца на злачынны рэжым.
Шкада, а ідэя была добрая. І самае крыўднае — яна б пайшла.
// піша
гэту тэму абмяркоўваюць тут:
