Абмекаваньне: Здымаецца блок-бастэр пра Лукашэнку?

May 7, 2008

"Па сакрэту" Франак Вячорка (блогер koziel) расказвае пра чуткі аб тым, што у Беларусі здымаюць фільм пра Лукашэнку, у якім той павінен быць паказаны героем. Нібы-та рэжысёрам павінен быць сп. Бэкмамбетаў, вядомы па такіх касавых фільмах як "Начны дазор".

koziel піша:

Здымаецца фільм пра Лукашэнку зь бюджэтам 25-30 млн дал
Паводле аднае дасьведчанае асобы, на "Беларусьфільме" рыхтуюцца здымкі паўнамэтражнага высокабюджэтнага мастацкага фільма пра часы канца ХХ стаг, а менавіта перабудовы-перавароту-анархіі-Лукашэнкі.

Фільм здымацца па асабістай замове Лукашэнкі. Такім чынам "прэзыдэнт" вырашыў паставіць сабе помнік нерукатворный. Бюджэт - 25-30 млн даляраў, што роўна бюджэту неблагога галівудзкага блёкбастэра.

Верагодна, рэжысэрам будзе Цімур Бекмамбетаў - аўтар "Дазораў", "Іроніі лёсу. Працяг" і іншых. Сцэнар для фільму піша Андрэй Курэйчык, аўтар шэрагу тэатральных пастановак, а таксама кінафільму "Любовь-Марковь".

Фільм мусіць будавацца альбо непасрэдна вакол асобы Лукашэнкі, альбо кагосьці зь яго блізкага атачэньня. Прынамсі фабула ў "нашэсьці мэсіі пасярод немінучай анархіі".

Чаму такі бюджэт? Падзеі будуць ахопліваць пэрыяд 1985-1995 гг. А значыць, часы путчу, нацыянальных незалежніцкіх акцыяў у рэспубліках СССР, у Беларусі ў прыватнасьці. Будзе задзейнічана шмат вайсковай тэхнікі, спэцэфэкты. Здымкі будуць адбывацца ў Беларусі, а таксама ў Латвіі ды Расеі.

Плянаваны выхад у пракат- 2009-2010 гг

а вы кажаце, што кіно ў краіне не разьвіваецца...

 

Так сама тую ж тэму абмяркоўваюць тут.

Тэма: Трэці сын Лукашэнкі. Піяр.

May 5, 2008

Не сціхаюць абмеркаваньні таго факта, што Лукашэнка вырашыў дэманстраваць свайго малодшага сына - Мікалая. Хлопец яшчэ малы, а хто і дзе яго мама - толькі здагадкі. Адкуль раптам у прэзідэнта ўсплыла такая патрэба - так навязліва паказваць дзіцё і ці не ход гэта ад новага піяршчыка, якога нанялі у Англіі - пытаюцца ў блогах.

піша petra_leleka

Гэты невядомы хлопчык
Запрасіў нехта да сябе піяршчыка вядомага...

А потым стаў раптам з'яўляцца на публіцы са сваім малодшым сынам. І фатаграфуюць іх фатографы, і ужо на ўпрост кажа ён, што сын новым прэзідэнтам будзе, і глазёнкі у хлопчыка такія сьветлыя, чыстыя, даверлівыя... Двухметровы тата, на якога малец так гядзіць, так глядзіць... Бацька. Без косак. Для яго.

У кожнага сэрца дрыгне, нават у апошняга закаранелага НЕХТАненавісьніка.

Не ўлоўліваеце сувязі?

Изображение “http://kp.by/upimg/logo/173053.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.

"Бацькі народаў" так любяць каб іх атачалі дзеткі.. гэта заўсёды уміляе, заўсёды дае карцінку "сільнага і справядлівага". А чалавек які хавае сваіх жанчын і сваіх дзяцей ужо даўным даўно, наўрад ці раптам стаў бы выстаўляць сына, якога да гэтуль нібы і не было.

Ня ведаю, ці маю я права сказаць, што шкадую гэтага малога. Я ж ня ведаю, як ён жыве. Можа ён шчаслівы... Хаця ці шчаслівая яго мама. І дзе яна? У якой ролі? Яны яшчэ разам з малым ці Міколку - малую цацку татавага піяра, у яе забралі а яе саму найграўшыся выкінулі? Ня ведаю. Спадзяюся што не. Спадзяюся, што малы будзе мець добрыя успаміны аб дзяцінстве. Хаця калісьці ён даведаецца, натуральна, хто і які яго тата на сам рэч... І сустрэнецца з дзецьмі тых, хто нарадзіўся, калі іх таты сядзелі у вязніцы за іншадумства. Даведаецца, хто быў вінаваты і каму слалі праклёны старыя і малыя, выходзячы з судоў. Зразумее, што тое імя, якое ён ведаў як "татачка" - іншым нельга было не любіць, што некага білі і катавалі за адсутнасьць любові...

Я жадаю яму сілаў у той момант.
Не дай Божа...

А пакуль памалюся за цябе. І за тое, каб дзеці за бацькоў не адказвалі.
.... і не заўсёды як бацькі вырасталі..

піша pumaa82 у minsk_by

АК МОЖЕТ ЗНАЕТ КТО,ЕСТЬ ТРЕТИЙ СЫН?